| ЗАВІТАЙ НА ПАКАЗАЛЬНЫ КАНЦЭРТ ГІМНАЗІСТАЎ! |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 12.05.2008 г. | |
|
Фінальны канцэрт-справаздачу прадставяць чарговы раз навучэнцы гарадзенскай гімназіі №5. 13 мая ў гарадской філармоніі таленты гімназіі (былая школа № 21) пакажуць лепшыя ўзоры сваёй творчасці, падрыхтаваныя за год настаўнікамі і вучнямі.
Наведвальнікі канцэрта ўбачаць выставу малюнкаў, якую рабілі навучэнцы класаў выяўленчага мастацтва, тэатральныя пастаноўкі, зробленыя тэатральнымі класамі. Песні будуць спяваць вучні музыкальных класаў, а цешыць публіку - танцоры, якія выканаюць народныя (ансамбль “Вярбіначка”) і бальныя нумары (ансамбль “ЁНіЯНА”). Канцэрт пачнецца у 18.00. Квіткі можна набыць ў касе філармоніі. Стася Хмельнік |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|







