| ЗНОЎ ПРАЙГРАЛІ |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 02.08.2008 г. | |
|
Чарговую няўдачу ў чэмпіянаце краіны па футболе спазнаў гарадзенскі "Нёман". 2 жніўня каманда саступіла ў гасцёх наваполацкаму "Нафтану".
Адзіны гол у сустрэчы гаспадары забілі на 37-й хв. У трэцяй гульні запар гарадзенцы не змаглі забіць аніводнага гола ў браму супернікаў. Няма галоў - няма і перамогаў... "Нёман" займае зараз у турнірнай табліцы 12-е месца. На две прыступкі вышэй знаходзіцца "Смаргонь", якая адолела сёння на сваім полі мікашэвіцкі "Граніт" 1-0 (Давідовіч). 10 жніўня гарадзенцы прыймаюць на сваім полі салігорскі "Шахцёр". В. Дрэма |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|








