07.08.2008 г.
У ноч з 16 на 17 жніўня ад Германіі да Заходняй Сібіры можна будзе назіраць частковае зацьменне месяца.

07.08.2008 г.
У Дзятлаўскім раёне распачаўся моладзевы летнік, прысьвечаны славутаму князю Канстанціну Астрожскаму.

07.08.2008 г.
Учора, 6 жніўня ў Навагрудку распачалася праваслаўная выстава-ярмарка. Мерапрыемства адбываецца з дабраслаўлення архіяпіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя.

07.08.2008 г.
Сёння выйшаў 1000 нумар першай беларускай газеты “Наша Ніва”, якая выдаецца з 1906 года.

07.08.2008 г.
Раніцай 7 жніўня ў Алімпійскай вёсцы ў Пекіне, сярод сцягоў іншых краін-удзельніц Алімпіяды, ўзняўся ў неба беларускі сцяг. Узняццё сцяга сімвалізуе афіцыйнае прадстаўленне дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на Алімпійскіх гульнях.

06.08.2008 г.
1 га верасня у Гродне адбудзецца фэст “GO-FEST Альтернатива есть!”. 

06.08.2008 г.
Прадстаўнікі гродзенскага БНФ другі дзень ладзяць пікеты па зборы подпісаў за свайго кандыдата.  

06.08.2008 г.
Учора ў Гродна былі затрыманыя грамадскія актывісты Юры Істомін і Зміцер Слуцкі, якія збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Яраслава Раманчука. Міліцыянты канфіскавалі ў актывістаў 6 пачак новага нумару газеты “Народная Воля”. 

05.08.2008 г.
Кветка папараці, матылёк, адпачываючы чалавек, арфа… І ўсё гэта – каменныя скульптуры, якія атрымае ў якасці падарунка г.п. Астравец да свайго 540-годдзя.

05.08.2008 г.
Гродна апынуўся пятым па чарзе горадам, дзе пачаўся біржавы гандаль.

05.08.2008 г.
Закон «Аб СМІ» падпісаны Аляксандрам Лукашэнка пасля разгляду яго Канстытуцыйным судом РБ…

04.08.2008 г.
2 жніўня завершаны Гродзенскі адборачны тур футбольнага чэмпіянату дваровых каманд “Забей!”

астатнія навіны >>>

АБВЯШЧАЮЦЬ ЗВАНЫ… Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Інга САКУТА   
08.05.2008 г.

 Шчаслівых дзяцей і радасных дарослых можна было пабачыць у мінулую нядзелю на званіцы гарадзенскага Свята-Успенскага кафедральнага сабора. Гэтая радасць была выклікана мелодыяй званоў, якія не сціхалі на працягу святочнага богаслужэння, а таксама магчымасцю біць у званы і тым самым услаўляць уваскрашэнне Госпада нашага Ісуса Хрыста.

 

 

Біць у званы можна на працягу цэлага тыдня пасля Вялікадня, або, як яго яшчэ называюць, Святой Сядміцы. Для праваслаўных вернікаў – гэта час найвялікшай агульнай радасці і духоўнага ўздыму.

 Мне таксама, як і іншым, захацелася славіць імя нашага Збаўцы, і я вырашыла ўзняцца на званіцу. Як высветлілася, для таго, каб біць у званы, перш за ўсё, неабходна атрымаць на гэта блаславенне і дазвол настаяцеля царквы. Такі дазвол ды яшчэ ў дадатак суправаджальніка-званара, якому святар даў заданне правесці мяне на вежу, атрымала і я. Ад свайго суправаджальніка я і даведалася пра тое, што біць у званы, аказваецца, можна пад час кожнай нядзельнай службы, а не толькі на працягу велікоднага тыдня, які называецца Сядміца. Званіць можна ў любой царкве, дзе ёсць званіца.

Калі пачала ўздымацца на вежу, унутры ўзнікла дзіўнае прадчуванне нечага таямнічага, нечаканага, загадкавага. Пачала непакоіць думка: «Я буду біць у званы! А раптам не атрымаецца?... » А тут яшчэ і мой праваднік пытаецца: «А чаму вы вырашылі біць у званы? Можа спецыяльна дзесьці гэтаму вучыліся?». «Усё прапала, – падумала я. – Няўжо праўда трэба ўмець?». Гэтая думка перастала мяне непакоіць пасля таго, як мы ўзняліся на вежу, і я пабачыла дзяцей, які таксама праявілі жаданне славіць Госпада. Праўда, ці ўсе яны мелі такое жаданне – невядома. Хутчэй за ўсё многія з іх білі ў званы дзеля забавы.

І вось я на вежы… Вакол мяне мноства званоў. Адны з іх маленькія, другія вялізныя. Проста над галавою вісіць самы вялікі звон, у які біць нам не дазволілі. Дазволілі толькі ў малыя.

Біць у званы выстраілася цэлая калейка жадаючых. Большасць ахвотнікаў былі дзеці, таму я не спяшалася. Падумала: «Няхай яны будуць першымі». І вось нарэшце надышла мая чарга. Па прыступках я ўзнялася да званоў, якія прываблівалі да сябе залатым і срэбрана-блакітным колерамі. Пачуццё няўпэўненасці і, разам з тым, таямнічасці, што я буду званіць у званы, каб славіць уваскрослага Хрыста, не пакідала мяне ажно да самаго працэсу грання. Калі пачала біць у званы, гэтае пачуццё раптоўна знікла. Знікла таму, што пры працэсе грання хутчэй звяртаеш увагу на тое, каб прыгожа пазваніць і пры гэтым не памыліцца, і амаль забываеш пра тое, з якой мэтай ты прыйшоў. Шкада… А да гэтага ўсё здавалася такім прыгожым, хвалючым і таямнічым.

І яшчэ два здымка са званіцы...

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Інга САКУТА
фота аўтара 
 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
29.07.2008 г.
У гэтым выпуску праграмы шэф-повар “Твайго Стылю” Алена Раўбецкая дзеліцца сакрэтам прыгатавання стыльных шашлыкоў.
(5:11 хв., 1.78 МБ) Спампаваць

24.07.2008 г.
(7:42 хв., 2.64 МБ) Спампаваць

22.07.2008 г.
Чаму эколагі супраць ГЭС на Нёмане і якія шкоды яна можа прынесці? Пра гэта і іншае слухайце ў рэпартажы з эка-летніку, проста з будаўнічай пляцоўкі!
(3:14 хв., 1.11 МБ) Спампаваць

21.07.2008 г.
Ці з’яўляюцца словы тыпу кіруемы, рэкламуемы, аналізуемы характэрнымі для беларускай мовы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(02:28 хв., 872 КБ) Спампаваць

17.07.2008 г.
Гарадзенцы напісалі тэсты найлепш з усіх беларусаў. Пра вынікі цэнтралізаванага тэсціравання гэтага году слухайце на “Тваім стылі”!
Рэпартаж з адкрытай пляцоўкі парка Жылібера слухайце на “Тваім стылі”.
(2:15 хв., 794 KБ) Спампаваць

14.07.2008 г.
Эксклюзіўнае інтэрв’ю з гарадзенскім гуртом “TLUSTA LUSTA”, удзельнікам спабору “Басовішча-2008”!
(5:38 хв., 2.57 МБ) Спампаваць

14.07.2008 г.

Як знаёміліся студэнты Гродзенскага універсітэта ў 1945 годзе? Хто быў прататыпам гераіні рамана “Данута” Аляксея Карпюка? Пра гэта і не толькі слухайце на “Тваім стылі” з аповеду Інгі Анатольеўны Карпюк.


(14:04 хв., 5.65 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Як вы ставіцеся да бясконцага «рамонту» Гродна

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY