Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Лянота і эгаізм, абыякавасць і грацыёзнасць панавала сярод удзельнікаў гэтага, у апошнія часы рэдкага для нашага горада, мерапрыемства. У тых, хто стаў героемпадобныхпадзей упершыню, назіралася хваляванне і заклапочанасць. Яно і зразумела – у першы раз заўсёды страшна.
Гэтым восеньскім нядзельным днём у аматараў і прафесіяналаў-заводчыкаў з’явілася яшчэ адна нагода, каб сабрацца і прадэманстраваць наведвальнікам і строгім суддзям прыгажосць і чысціню крыві сваіх пястуноў - выстава. Удзельнікі ў сваёй большасці былі як раз-та не гродзенскія - амаль усе паз’яжджаліся з розных куткоў Беларусі.
У свеце феліналогіі таксама ёсць свае папсовыя тэндэнцыі, што адразу можна было заўважыць наведаўшы выставу. Добрую палову ўсіх парод складалі Брытанцы і Шатландцы – з любоўю называемыя плюшавымі медзведзянямі, дзякуючы сваёй мілай пысачцы і мяккай, шчыльнай шэрсці. Было некалькі і экзатычных парод, вельмі рэдкіх для Беларусі, напрыклад, самая вялікая кошка вядомая ў феліналогіі Мэйн-кун, самцы гэтай пароды дасягаюць вагі ў 13 кілаграмаў.
Тут жа,на выставе можна было набыць сабе кацёнка, амаль усіх прадстаўленых парод. Кошт іх прамапрапарцыйна залежыць ад рангаў, каторымі валодаюць іх бацькі. Таму, тыя клапоты і затраты, што нясе з сабой удзел у выставах у самых разнастайных гарадах і краінах, спраўна могуць пакрывацца дзякуючы кацянятам чэмпіёнаў.
Выставу арганізавала грамадзкае феліналагічнае аб’яднанне “Містэр Кот”, што зарэгістравана ў Брэсце. У нашым рэгіёне яно мае вялікае поле для дзейнасці, бо на сёння ў Гродна няма ніводнай арганізацыі, якая б сабрала вакол сябе аматараў і прафесіянальных заводчыкаў катоў, хоць калісці іх было две.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць