| БУДЗЕМ ГЛЯДЗЕЦЬ... ПАВІННА БЫЦЬ ЦІКАВА |
|
|
| Піша Марат ГРЭСЬ і Андрэй БАРТАШЭВІЧ | |
| 27.03.2008 г. | |
|
Хутка ў Гродна з’явіцца новы тэлеканал. Чаго чакаюць ад яго гарадзенцы і якім бы яны хацелі яго бачыць?! З гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да месцічаў.... Не ўсе былі згодныя фатаграфавацца, таму некаторыя адказы будуць «бязлікія»
Юля, хатняя гаспадыня ў дэкрэтным адпачынку: Я сама не з Гродна. Пра новы канал не чула. Лепш паменш рэкламы і пабольш культурных мерапрыемстваў, інфармацыі. Але самае галоўнае, каб рэкламы паменш, таму што ў прынцыпе падрастаючае пакаленне таксама глядзіць тэлевізар, а рэклама не навучае, яна наадварот правакуе моладзь. Іра, школьніца: Мабыць, цікавым. Перадач якіх-небудзь, фільмаў, ну, што-небудзь... Пётр Рыгоравіч, пенсіянер: Будзем глядзець (разводзіць рукамі). Пабачым, што там будуць паказваць (усміхаецца). Не ведаю, усё падрад. Што цікавей. Не ведаю. Гляжу НТВ. Усё падрад: кіно, навіны гляжу. Усё.
Ігар, выкладчык: А хто будзе рабіць гэта тэлебачанне?! Яны што-небудзь новае скажуць, што-небудзь свежае нам?! Калі ён (новы канал) будзе незалежным і без цэнзуры, то, я думаю, што шмат чаго цікавага яны раскажуць і пакажуць, а вось калі гэты канал будзе рабіць гродзенскае тэлебачанне, то мы будзем чуць і бачыць тое ж, што і па БТ, і па гродзенскім тэлебачанні, і па ОНТ і астатніх.
Яўген, студэнт: Канал будзе правінцыяльным, хутчэй за ўсё, не такім, якім хацелася б. А хацелася б, каб гэта былі максімальна цікавыя перадачы (не шаблонныя, як на нашым тэлебачанні) і якія-небудзь цікавыя фільмы.
Андрэй і Паша, «вучымся і працуем, сумяшчаем прыемнае з карысным»: Галоўнае, што яно развіваецца, так?! Фільмы нармалёвыя. Проста каб нешта новае, што ў кінатэатрах толькі.
Ананімны пенсіянер: А вы што, запісваеце?... Сваю вобласць болей. Ну што дзеду яшчэ трэба?! (смяецца). Пра сельскую гаспадарку (адмахнуўся). Артур: Хацелася б, каб ён (новы канал) быў больш інфармацыйным, больш аб’ектыўным, шчырым, народным.
Марыя Аляксандраўна, пенсіянерка: Чакаю самага лепшага. Навіны ўсе. Усё, што адбываецца ў нашай Беларусі. Ну, па Гродна... Можа, новыя паліклінікі дзе будуюцца, як для нас пенсіянераў. Шпіталі. Недзе паляпшэнне, як напрыклад цяпер у паліклініках стала лепш. Ну і ўсё такое, што яшчэ?!... Я люблю глядзець кіно. Пра жыццё, не баявікі, іх адразу выключаю. І пра моладзь нават, і ўсё такое.
Марат ГРЭСЬ і Андрэй БАРТАШЭВІЧ |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|


















Каментарыi
2008-04-0322:54:44 Мне цікава ведаць, тыя , хто робіць такія каналы, самі іх глядзяць. Такое уражанне, што нашыя СМІ і ТВ засталіся у мінулым стагоддзі.
2008-03-2721:15:45 Гэта будзе, нават, не канал, а некалькі гадзін эфіру на ужо існуючым нібы-то канале "Наш город"
2008-03-2720:51:29 ад тв, заснаванага і фінансаванага праз гарвыканкам, анічога не чакаю