падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
03.12.2008 г.
57 школьнікаў Гродзеншчыны сталі стыпендыятамі стыпендыяльнага Фонда Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

03.12.2008 г.
Мясараслінная каўбаса для жывёлаў “Бобік” вытворчасці гродзенскага мясакамбіната нечакана стала дэфіцытам.

03.12.2008 г.
1500 улётак і 25 дыскаў з перадачамі “Белсату” канфіскаваны ўчора ў Астраўцы ў лідэра АГП Анатоля Лябедзькі.

03.12.2008 г.
Другі раз за гісторыю гімназіі прэзідэнтам стала дзяўчына: Вераніку Замару на пасадзе змяніла вучаніца 9"Б" класа Амалія Азацян.

02.12.2008 г.
Першы ў гісторыі Гродна фестываль ўсходніх танцаў “Праз Захад на Ўсход” адбыўся 28 лістапада ў ДК Тэкстыльшчыкаў.

02.12.2008 г.
Прастаўленне дата-штампаў пры перасячэнні беларускай мяжы будзе адменена з 12 снежня гэтага году.

02.12.2008 г.
Адкрыццё выставы “На каляды” адбудзецца 5 снежня ў выставачнай залі па вул. Ажэшка.

02.12.2008 г.
Чарговы нумар ARCHE ў 1100 старонак будзе прэзентаваны ў Гродна 4 снежня.

02.12.2008 г.
Лепшы нападнік гарадзенскага "Нёмана" перабраўся ў лепшую каманду краіны.

02.12.2008 г.
Сола-шоу Атмораві адбудзецца ў Гродна 6 снежня.

01.12.2008 г.
Бойка з удзелам чатырох чалавек адбылася ў 5 гадзін раніцы ў пятніцу каля начнога клуба “Калізей”.

01.12.2008 г.
Тэмай чарговых экуменічных малітоўных спатканняў гродзенскіх хрысціян стане разважанне над сэнсам свята Нараджэння Хрыстовага.

01.12.2008 г.
Ад сёння зменены правілы ўвозу цыгарэт і алкаголю на тэрыторыю Польшчы.

01.12.2008 г.
Затрыманаму на Аўгустоўскім канале браканьеру пагражае турма.

28.11.2008 г.
На гродзенскіх рынках з’явіліся ўлёткі з заклікам да прадпрымальнікаў правесці 10 снежня аднадзённы страйк.

28.11.2008 г.
Са снежня “Белтэлекам” не будзе адразу адключаць тэлефоны абанентам, якія маюць запазычанасць па аплаце.

28.11.2008 г.
Сёння ў праваслаўных хрысціян распачаўся перадкалядны пост.

28.11.2008 г.
У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.

27.11.2008 г.
Гродзенцы далучыліся да буйнейшага кліматычнага руху на планеце, які выступае супраць глабальнага пацяплення.

27.11.2008 г.
Замест сэйшна з удзелам гуртоў з Мінска і Масквы, які планаваўся 26 лістапада ў клубе “Флінт”, абласны аддзел адукацыі правёў свае курсы дыджэяў. 

27.11.2008 г.
Літва падрыхтавала дакументы для падпісання пагаднення з Беларуссю аб узаемных паездках грамадзян, якія пражываюць на памежных тэрыторыях.

27.11.2008 г.
Тыдзень эканоміі і беражлівасці прайшоў у гімназіі №1 Астраўца.

27.11.2008 г.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў абавязалі ўсіх працоўных бярозаўскага шклозавода “Нёман” здаць адбіткі пальцаў.

26.11.2008 г.
Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на расійскім форуме маладых піяр-спецыялістаў была прызнана адной з лепшых.

26.11.2008 г.
Сёння Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне павіншавала двухмільярднага пасажыра.

26.11.2008 г.
Вечар “Гісторыя блюза з Аляксандрам Цыганком. Частка першая: вытокі” адбудзецца 28 лістапада ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў.

26.11.2008 г.
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Гродна папрасілі палітычны прытулак ў Бельгіі і Галандыі.

26.11.2008 г.
Да 1 снежня Гродзенскі аблвыканкам павінен прыняць новае рашэнне “Аб устанаўленні межаў пагранічнай зоны і пагранічнай паласы на тэрыторыі вобласці”.

25.11.2008 г.
Прэзентацыя фільма вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Гарулёва “Край светлых мрояў” адбудзецца ў Гродна.

25.11.2008 г.
Восем экспанатаў музея прадстаўлены на выставе "Мужнасць і спачуванне: спадчына братоў Бельскіх" у музеі Халакоста ў Фларыдзе.

астатнія навіны >>>

Два тыдні на Сонечным беразе альбо дарожныя нататкі Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
09.08.2007 г.

Рэшткі турэцкай лазні ў НэсэбрыПра выцечку ў гэтую краіну марылася даўно. Багатая гісторыя, цёплае мора, добрае віно, больш-менш зразумелая мова, адносна недарагія (у параўнаньні з тымі ж Чарнагорыяй ці Харватыяй) жытло ды харчаваньне  – гэтых аргумантаў хапіла, каб рашыцца правесьці два тыдні адпачынку менавіта ў Баўгарыі.

Дарога

Дабірацца ў Баўгарыю можна аўтобусам, цягніком альбо самалётам. Першыя два варыянты танейшыя, але маюць два істотныя хібы – вам спатрэбіцца транзітная румынская віза, а дарога туды і назад забярэ больш за 4 сутак. Пры сёлетняй спёцы, якая апанавала Балканы, пасьля такой вандроўкі спатрэбіцца яшчэ пара дзён адпачынку!

У гэтым сэнсе падарожжа самалётам куды больш прыемнае, не зважаючы на тое, што ляцець даводзіцца старэньнім Ту з яго вузкімі і нязручнымі крэсламі. Менш за дзьве гадзіны палёту – і ты ў Бургасе, партовым горадзе на паўднёва-заходнім узьбярэжжы Чорнага мора. Самалёты сядаюць і ўзлятаюць ледзь не кожныя паўгадзіны – сэзон!

 

Сланчев Бряг

Першая знаходка ныральшчыцыГэтая назва даўно вядомая аматарам аднайменнага брэндзі ды адпачынку ў цёплых краях. Сорак хвілін на аўтобусе – і мы ў Сонечным Беразе. З влкнаў аўтобуса ўглядаемся ў назвы гатэляў, якімі забудаваны ледзь не кожны вольны кавалак зямлі ўздоўж васьмікіламетровай лініі пясчаных пляжаў. Радасныя прадчуваньні пакрысе дапаўняюцца трывогай: навокал катастрафічна мала зеляніны (павысякалі ў час будаўніцтва), паўсюль будоўлі.

 

Нашая “Палома” аказалася далёка не такім прыгожым і “новым” гатэлем, як нас запэўнівалі ў гарадзенскай фірме, дзе мы куплялі пуцёўкі. Частку старога, яшчэ камуністычных часоў, гатэлю “Грамада”, які вельмі нагадвае студэнцкі інтэрнат, проста падрамантавалі, ярка пафарбавалі ды ўдала сфатаграфавалі.

 

Пакой быў цалкам прыстойны, з кандыцыянэрам, лядоўняй, тэлебачаньнем, лазенкай ды штодзённай прыборкай (бялізну, праўда, замянілі толькі адзін раз, а так проста перасьцілалі старую).

Як пазьней высьветлілася, наш гатэльчык меў і пэўныя перавагі. Па-першае, мы жылі ў самым цэнтры курорта і пры гэтым у зацішнай зоне. Самыя люксусовыя і вялікія гатэлі стаяць тут бліжэй да мора. Жыцьцё віруе вакол іх круглыя суткі і таму аматарам спакойна паспаць ноччу тут не пазайздросьціш: гучная музыка, натоўпы напаўпьяных галасістых маладзёнаў, пахі з шматлікіх рэстаранаў ды кавярняў…

 

Ежа і пітво

Прысмакі і напоі ў Баўгарыі аказаліся не самым танным задавальненьнем. Больш-менш прыстойны абед (салат, суп, гарачая страва ды напой) у рэстаране абыйдзецца прыкладна ў 10-15 даляраў на асобу.

Якасьць ежы розная – дзесьці сапраўды можна зьесьці добра прыгатаваную нацыянальную страву, а дзесьці пададуць і прыгарэлую піццу. Калі вам надарыцца патрапіць у Баўгарыю – раім паспрабаваць смажаных бычкоў (рыбка, якая водзіцца ў мясцовых водах), якія па-мясцоваму называюцца “Попчета”, смажаныя паніраваныя кавалкі курынага мяса (пілешкі хапкі пане), шашлык са сьвініны (свінско шышче) ды паніраваны жоўты сыр (кашкавал пане). 

Келіх піва абыйдзецца вам у 1-2 даляры. Столькі ж будуць каштаваць шклянка сока альбо кока-колы. Каля двух даляраў будзе каштаваць і шклянка віна на абед. Выбар вінаў у крамах вельмі вялікі. Купляць віно лепш далей ад цэнтру – кошты будуць значна ніжэй, а выбар – ня горшы.  

Мясцовыя афіцыянты прызвычаеныя да “чаевых” (прыкладна 5-10% ад сумы заказа). Іх адсутнасьць (альбо малая колькасьць) можа справакаваць дэманстратыўную негатыўную рэакцыю (кшталту, бубненьня пад нос, што на такія грошы і ў прыбіральню не сходзіш).

 

Левы і іншыя “скацінкі”

Нацыянальнай валютай у Баўгарыі зьяўляецца леў. Ёсьць таксама і капейкі – стацінкі (мы адразу ахрысьцілі іх чамусьці “скацінкамі”). Курс лева да даляра паводле Баўгарскага Нацыянальнага Банка прыкладна 1,42 да 1. Па такім і вышэйшым курсе, аднак, прапаноўваюць памяняць валюту толькі жулікі, якіх тут дастаткова багата. У аэрапорце курс абмена быў 1,30 за 1 даляр. У абменных пунктах Сонечнага Берага 1,38 за 1 даляр. Давялося назіраць і цікавы спосаб “чэснага” падману турыстаў. Многія абменныя пункты падаюць толькі курс продажу валюты. Напрыклад, 1,48 лева за даляр. Няўважлівыя турысты “клююць” на высокі курс, на легальны статус абменьніка ды аддаюць касіру свае амерыканскія купюры. Якім жа вялікім бывае іх зьдзіўленьне, калі высьвятляецца, што ім абмянялі грошы па курсе 1,17 лева за даляр. У адказ на скаргі, касіры паказваюць на шыльду, якая знаходзіцца ўнутры абменнага пункту. На ёй і пазначаныя гэтыя самыя 1,17 як курс пакупкі! Таму валютныя аперацыі лепш за ўсё рабіць у банках. Трэба быць готовымі таксама да таго, што ў абменных пунктах не будзе рэшты. Абмяняць 20 даляраў са стадаляравай купюры няма чаго і марыць!

Можна, канечне, прывезьці грошы на ўласнай банкаўскай картцы, але ў гэтым выпадку давядзецца здымаць грошы з самай раніцы, бо днём і ўвечары каля банкаматаў даўжэзныя чэргі.

Зьбіраючыся дадому, не разьлічвайце абмяняць апошнія левы на даляры альбо эўра ў аэрапорце. У залі вылятаў абменьніка проста няма (у адрозьненьні ад залі прылётаў)! Затое можна купіць у адзінай кавярні “Сьнікерс” за 3 даляры ці бутэльку мінералкі за такі ж кошт.

Дарэчы, у час праходжаньня баўгарскай мытні на зваротным шляху вас папросяць перакласьці ў багаж усе напіткі, нават сокі. Загад вельмі дзіўны, таму што пасьля праходжаньня кантроля пасажыры трапляюць наўпрост у “Дзьюці Фры”, дзе можна “затарыцца” якімі хочаш напоямі ды свабодна несьці іх у салён самалёта…

 

Забавы

На пляжах Сонечнага берага можна ўбачыць і не такоеАддаць свае грошы за хвіліннае задавальненьне ў Сонечным Беразе прапануюць на кожным куце. Патрымаць у руках кракадзіла ці пітона – 10 леваў. Сфатаграфавацца ў кепцы кіроўцы Формулы-1 – 5 леваў. Паскакаць тры хвіліны на “тарзанцы” – 25 леваў, пераапрануцца ў сукенку 19-га ст. – 20 леваў і г.д.

Надзвычай дарагімі аказаліся экскурсіі. Ад мараў паехаць у турэцкі Стамбул (пара сотняў кіламетраў)  ці ў старажытную сталіцу баўгарскіх цароў Вяліка Тырнава давялося адмовіцца, бо гэтае задавальненьне каштуе каля 150 даляраў на чалавека. На шчасьце, у Балгарыі добра ходзяць аўтобусы і нам за невялікія грошы ўдалося самастойна наведаць старажытны Сазопаль ды паблукаць па вулічках Бургаса.

 

Адпачынак

Усе дні знаходжаньня на Сонечным Беразе тэмпература не апускалася ніжэй 30 градусаў, а некалькі дзён і ўвогуле была пад 40. Вада, натуральна, была таксама вельмі цёплай. Мора ў ваколіцах курорта досыць чыстае, хоць часамі прылівы і прыганяюць да берага мноства водарасьляў. Мора ля пляжаў неглубокае – па роўным пясчаным дне можна крочыць амаль 100 метраў, каб патрапіць на глыбіню.

Адпачываць на пляжах Сонечнага Берагу не спадабалася. Бліжэй да мора – платная зона. Парасон і ляжак каштуюць 12 леваў. Днём вельмі шматлюдна і шумна. У выніку мы прыходзілі сюды купацца толькі ўвечары, калі народ ужо рыхтаваўся да вячэры ды начных мацыёнаў.

Найпрыгажэй Чорнае мора выглядае ноччуЗатое мы адкрылі для сябе маленькі пляж у Нэсэбры – старажытным гарадку, збудаваным на выспе ля Сонечнага Берагу. Маляўнічыя брукаваныя вулачкі, храмы, збудаваныя на пачатку нашай эры, непаўторнае спалучэньне даўніны і камфорту і непаўторна чыстае мора – як было не закахацца ў гэтыя мясьціны! Штодня за даляр туды і назад на гарадзкім аўтобусе (20 хвілін у адзін бок) – мізэрныя выдаткі за магчымасьць убачыць такія цуды.

Калі Сонечны Бераг арыентаваны найперш на багатага і шумнага заходняга турыста (пераважна, на немцаў ды скандынаваў), то Нэсэбр ды згаданы вышэй Сазопаль – на тых, хто цэніць яшчэ і магчымасьць дакрануцца да гісторыі, памарыць у цішыні, убачыць хоць крыху быт баўгараў (у Сонечным Беразе гэта немагчыма, бо там папросту няма жылых дамоў – адныя гатэлі ды апартамэнты!). Баўгарыя запомнілася мне найперш сваімі традыцыйнымі двухпавярховымі хатамі, у якіх першы паверх – каменны, а другі – драўлянны, шматлікімі абвесткамі на сьценах дамоў, прыпынках, дрэвах, пра тое, што ў пэўны дзень будзе ўшаноўвацца памяць канкрэтных людзей, якія памерлі год, два, пятнаццаць гадоў таму. А яшчэ – крыху стомленымі вачыма баўгараў, якія працуюць у гэтую пару ледзь не круглыя суткі, каб зарабіць на жыцьцё ў “несэзон”. ..

Вітаўт Руднік

Фота Ланы Руднік


 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
03.12.2008 г.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч.
(06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”.


(10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

24.11.2008 г.
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля. “Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада. У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся. З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць

19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Пра які калядны падарунак вы марыце:

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY