Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Аднойчы я ехала ў аўтобусе і пачула цікавую гаворку (пачула, а не падслухала, бо дзяўчынкі гучна спрачаліся). Было гэта даволі даўно, з паўгады таму, але нядаўнія падзеі майго жыцця вымусілі мяне прыпомніць той дыялог. Было гэта прыкладна так…
– Ведаеш, што кампосцеры блакіруюцца калі кантралёры заходзяць? – Гаворыць адна.
– Не. Што, сапраўды!? – З жахам у голасе пытае другая.
– Ага, вадзіцель націскае на гузік, і ўсё: хто не паспеў, той ужо спазніўся.
– Хлусіш! Такога не можа быць. Ты паглядзі на яго, – дзяўчына пальцам паказала на кампосцер…
Сапраўды, гледзячы на гэтае дагістарычнае цуда, вельмі цяжка ўявіць як яно там блакіруецца, і наогул працуе яно ці не. І зацікавіла мяне такое пытанне – хто ж гэта такое выдумаў пра блакіроўку? Праз некаторы час я атрымала адказ на сваё даўнішняе пытанне. На мінулым тыдні еду я ў «рагатым», і тут надышлі кантралёры (якзаўсёды ў са-а-амы зручны момант). Я намацала ў кішэні квіток і на сваю радасць заўважыла, што насупраць «красуецца» такі неабходны зараз кампосцер. Я не стала марудзіць і пацягнулася да яго. Як я толькі з ім не змагалася, але ён не падпарадкаваўся. Тады, скарыўшыся са сваёй доляй, я пачала чакаць, пакуль кантралёр дойдзе і да мяне. Тралейбус паціху апусцеў, бо прыпынак быў апошні. Калі ж мы з кантралёрамі засталіся «адзін на дваіх», яны паведамілі мне такую байку: «Не трэба нават спрабаваць прабіць свой білет, таму што кампосцер заблакіраваны». Потым яны дасталі фірмовую паперку і прадэманстравалі як не трэба рабіць, і як кампосцер не хоча «кушаць» паперу. Гледзячы на цудоўную гульню «актораў» і на гэты гора-цуда-кампосцер, я не змагла стрымаца, засмяялася і прабарматала: «Паглядзіце на яго! Восьмае дзіва свету». Канечне, я не паверыла паляўнічым на шэрых. Ды і яны, гледзячы на маю ўсмешку, таксама пачалі смяяцца. Магчыма, яны ўбачылі маю бітву з непрацаздольным жалезным агрэгатам і вырашылі пажартаваць.
Назаўтра ў «вушастых» даведалася, што амаль кожны другі кантралёр палохае бедных чароўным гузікам. Вырашыла даведацца: можа сапраўды такое магчыма? Як жа я была здзіўлена, калі, адрасаваўшы гэтае пытанне начальніку тралейбуснага ўпраўлення, атрымала станоўчы адказ. Сапраўды, у Гародна курсіруе адзін такі тралейбус (яго нумар 51!). Кампосцеры ў ім навейшыя.Але гэтая справа яшчэ не пастаўлена на паток. Новыя кампосцеры з’яўляюцца самаробкай гродзенскага парку. Дарэчы, у недалёкай будучыні будзе хадзіць яшчэ адзін такі тралейбус(нумар якога пакуль невядомы).
Сапраўды, у кожным жарце ёсць доля жарту. А я з гэтага часу буду больш звяртаць ўвагу на нумары тралейбусаў і старанна абыходзіць цудоўны 51-шы!
Кацярына ШЭРАЯ
Каментарыi
#6sheraja 2008-03-2622:41:18гэта не маршрут, а асабiсты нумар тралейбуса . а маршрут яны мяняюць час ад часу. А наконт праязнога:адмянiлi iльготы, шмат грошай захацелi, а атрымалася так"шмат чаго жадаеш, мала атрымаеш". 250 плацiла, а 500 не буду. i езджу сабе прыспакойна.
#5Alenachka 2008-03-2319:37:47tak, hiba ja dayno ne bula ne Belarusi, shto geta y Goradni za 51 marshryt???? y nas aytobyusay max. 30 a tralejbysay 12 zdaecca bulo
#4Zihzah 2008-03-2313:33:38Раю набыць праязны. І горад абкрадаць не будзеце, і езьдзіць будзе спакайней.
#3Nadzejka 2008-03-2113:40:28Заблакаваць можна толькі кампосцер, што на фотцы - КП-74. Ведайце! У астатніх мадэль не падыходзіць: развальваюцца. Яшчэ такія блокі ёсць на некалькіх аўтобусах - двух ці трох. Гэта ноў-хаў майстраў-рамонтнікаў аўтапарку. Цуда дагэтуль незапатэнтавана.
#2jahorau 2008-03-2111:15:23падазраю што гэта не маршрут а кшталту "інвентарнага" нумару тралейбуса. яго пішуць на бартах.
#1Усевалад 2008-03-2107:25:37Цікава, які гэта маршрут - той 51ы?))
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-03-2622:41:18 гэта не маршрут, а асабiсты нумар тралейбуса . а маршрут яны мяняюць час ад часу. А наконт праязнога:адмянiлi iльготы, шмат грошай захацелi, а атрымалася так"шмат чаго жадаеш, мала атрымаеш". 250 плацiла, а 500 не буду. i езджу сабе прыспакойна.
2008-03-2319:37:47 tak, hiba ja dayno ne bula ne Belarusi, shto geta y Goradni za 51 marshryt???? y nas aytobyusay max. 30 a tralejbysay 12 zdaecca bulo
2008-03-2313:33:38 Раю набыць праязны. І горад абкрадаць не будзеце, і езьдзіць будзе спакайней.
2008-03-2113:40:28 Заблакаваць можна толькі кампосцер, што на фотцы - КП-74. Ведайце! У астатніх мадэль не падыходзіць: развальваюцца.
Яшчэ такія блокі ёсць на некалькіх аўтобусах - двух ці трох.
Гэта ноў-хаў майстраў-рамонтнікаў аўтапарку. Цуда дагэтуль незапатэнтавана.
2008-03-2111:15:23 падазраю што гэта не маршрут а кшталту "інвентарнага" нумару тралейбуса. яго пішуць на бартах.
2008-03-2107:25:37 Цікава, які гэта маршрут - той 51ы?))