падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
13.10.2008 г.
Больш за 30 тысяч гарадзенцаў атрымалі адрасную дапамогу.

13.10.2008 г.
Валейбалісты гарадзенскага “Камунальніка” саступілі ў першай гульні ў межах Кубку Выкліка турэцкаму “Галатасараю”.

13.10.2008 г.
Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць. 

13.10.2008 г.
Шматлікія ўладальнікі аўтатранспарта скардзяцца на тое, што большасць аварый на Гродзеншчыне адбываецца з-за люкаў на дарогах вобласці.

13.10.2008 г.
Сотні настаўнікаў польскай мовы не дазволілі прыехаць у Гродна на канцэрт, арганізаваны з удзелам Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

13.10.2008 г.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.

13.10.2008 г.
Гродзенскі стары мост, адкрыты 10 кастрычніка для усіх відаў транспарту, працуе не напоўніцу.

13.10.2008 г.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко   прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.

10.10.2008 г.
Сёння ў Гродна  ў Лядовым палацу адкрыўся Міжнародны фестываль «Свет мёду і здароўя». Ён будзе доўжыцца да 19 кастрычніка.

10.10.2008 г.
Затрыманы 23-х гадовы беспрацоўны жыхар Гродна, які «падсунуў» фальшывыя грашовыя купюры ўласнаму… дзядулі.

10.10.2008 г.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.

09.10.2008 г.
Сёньня працаўнікі слонімскай фабрыкі пухова-пер’евых вырабаў выйшлі на акцыю пратэсту супраць ганебна нізкіх заробкаў і кепскіх умоваў працы.

астатнія навіны >>>

ФЭСТ ВАЧЫМА ВАЛАНЦЁРА Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
25.05.2007 г.
 На мінулых выходных у Горадні адбыўся Фэстываль маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”. Прапануем вашай увазе “валанцёрскія нататкі” Надзеі Завіноўскай.
ДЗЕНЬ ПЕРШЫ. УСЁ ТОЛЬКІ ПАЧЫНАЕЦЦА.

У офіс не зайсці – столькі народу!

Мяне, як валанцёра, адразу ж нагрузілі: ідзі, упрыгожвай залю, і далі вал паперак. А там…старыя газеты ШМЖэшак (Школа маладога журналіста), плакаты, фотаздымкі.

Выпускнікі патроху падцягваліся на свята і мы іх таксама ўцягвалі клеіць ўсе па сценах. Цікава было назіраць, як яны ўздыхалі: “Гэта ж наша газета, а вось мой артыкул…”

 

Самае цікавае з ўрачыстага адкрыцця – прамовы!

 Вітаўт, кіраўнік “Трэцяга Сектару”, шмат казаць, “грузіць афіцыёзам” не хацеў… і не змог. Слова ўзяла  Жанна Ліцвіна, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жанчына сур’ёзная, у спеку ў піджаке, жамчужныя пацеркі, усе ў тон, колер, як дыктар з TV. Як пачала яна гаварыць, так нават ўсю праграму за Вітаўта і распавяла…

 

 

Потым, ўвечары, яна асобна прадстаўляла дзейнасць БАЖу. Цікава, як яна распавядае нешта, а на экране яна ж камусьці ў запісы яшчэ штосьці гаворыць на канферэнцыі і ўсміхаецца.

 

Потым быў… Дзень народзінаў  рэдактара “Абажура” Уладзіміра Дзюбы. І мы ўсе яго віншавалі. Падаравалі “Песню пра зубра” на пяці мовах і мілыя кветачкі. Ён подобрэў і спяваў для нас розныя беларускія песенькі.

 

БастунецА яшчэ ў гэты дзень спяваў Андрэй Бастунец, юрыст БАЖу. Насамрэч ён яшчэ і сапраўдны бард. Нават свой альбом выпусціў… Мы запалілі  свечкі… паселі вакол яго.

 

За вячэрай віншавалі адзін аднаго з пачаткам свята і планавалі  другі дзень.

 

ДЗЕНЬ ДРУГІ.САМЫ ЦІКАВЫ.

Бо нас, Школу маладога журналіста - 10, сёння “выпускаюць”.  

 

Заняткі , прадстаўленні розных інтэрнэт-рэсурсаў з Гародні, Менску для мяне былі цікавыя, але знаходзіліся дзесьці на другім-трэцім месцы, бо ўвесь час я думала: як нас будуць віншаваць і які будзе торт?

 

 Нарэшце!

Былыя ШМЖэшкі  ўрачыста аддалі  нам сертыфікаты, жадалі ўсяго. А мы дарылі выкладчыкам кветачкі і таксама жадалі рознага. Хацелася плакаць.Але ўсе трымаліся…

 

І конкурс  для маладых журналістаў быў. І мы сталі там пераможцамі. Атрымалі, не паверыце, па прафесійнаму дыктафону і паездку ў Віленскія СМІ. Крута!

 

На фэст прыехалі выкладчікі ўсіх выпускаў ШМЖ, і яны атрымалі падарункі. Хто толькі ў гэты дзень не атрымаў прэзэнту ад арганізатараў!

 

 А паміж усімі гэтымі ўручэннямі – канцэрт розных гарадзенскіх гуртоў! Барабаны, скрыпка, віаланчэль, гітары…

 

І торт! З тварожным начыннем, а зверху розныя садавіны у жэлэ…

 

Паралельна на Савецкай плошчы  ішоў канцэрт “За незалежную Беларусь!” А вы бачылі плошчу пасля заканчэння свята – сметнікавае поле! І па ім, пераступаючы праз бутэлькі і паперкі, ходзяць міліцыянеры, гаішнікі і  дворнікі. Так мы вярталіся дадому…

 

 

ДЗЕНЬ ТРЭЦІ. НЕСПАДЗЯВАНЫ.

 Еду на фэст, тэлефануюць: офіс замініраваны. Гэта ж, напэўна, жарт, яшчэ адзін для нас, ШМЖэшак. Пад’язджаю, там - пажарнікі, саперная машына. Дыктафон у рукі і наперад у натоўп. Неспадзяваная практыка на трэці дзень фэсту…

 

Апошні занятак – на прыродзе пад бярозамі ў спёку… Клас! Бо з каўбасой, гуркамі і мінералкай.

 

Мы гуляемся, смяемся, хтосьці ўжо ад’язджае.

 Пытаю: а будзе фэст на наступны год? Невядома. А так хацелася б…

 

Ад рэдакцыі: На наступным тыдні чакайце разгорнуты фотарэпартаж.

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
02.10.2008 г.
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць

26.09.2008 г.

Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”?
(03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць

26.09.2008 г.

Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”.


(12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць

22.09.2008 г.
Што думаюць гарадзенцы пра новы гіпермаркет "АЛМІ"? Рэпартаж з чаргі да касы слухайце на “Тваім стылі”.
(2:47 хв., 984 KБ) Спампаваць

13.09.2008 г.
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых
(11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
У чарговым выпуску “Стыльнай кухні” тры шыкоўныя рэцэпты рыбных страў. Ашчадныя для “маладога” кашалька!
(4:55 хв., 1.69 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

На якія сайты вы заходзіце ў першую чаргу

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY