| ПА АБОДВА БАКІ ЛЁСУ |
|
|
| Піша Кацярына АЗАРАНКА | |
| 13.03.2008 г. | |
|
Нават самыя непахісныя і ўпэўненыя ў сабе часта аддаюць вялікія грошы і каштоўнасці выпадковай цыганцы. Разважаючы так, я вырашыла разабрацца ў «цаглінах» нашай будучыні і звярнулася да адной з варажбітак. Дзверы адчыніла бабулька, прыблізна 60-ці гадоў. Я ўвайшла і рушыла за ёю ў кухню – цеснае памяшканне: па правы бок стаіць пліта і шафікі для посуду, па левы – абраз. Паўсюль чысціня і парадак, нічога незвычайнага і таямнічага, хіба што паглыбленне ў стале зазначае месца для варажбітнай свечкі .Бабулька пераконвае мяне ў неабходнасці зняць сурокі. Паслухмяна абводжу рукамі вакол свечкі. Варажбітка тым часам раскладае карты і загадвае ні аб чым не думаць. У выніку: выйду замуж за багатага бландына. Ён будзе вайсковец ці міліцыянт. Вяселле хутка. Буду жыць далёка ад хаты, чакае дарога. Потым варажбітка бярэ маю далонь і хутка, без роздумаў гаворыць: «Жыць табе доўга, аж за 90 гадоў, будзеш мець двое дзетак – дзяўчынку і хлопчыка. А цяпер у цябе дрэнна з сэрцам, шчытападобная залоза павялічана, а некалі раней было зроблена аперацынае ўмяшанне». Пачуццёвы погляд: здорава! Хутка буду шчаслівай. І што, калі сурокі перашкаджалі мне добра наладзіць асабістае жыццё, але зараз усё, напэўна, атрымаецца. Няўжо я ўрэшце выйду замуж, ды яшчэ за вайскоўца, які будзе добра зарабляць? А са здароў’ем і сапраўды неяк нядобра: сэрца, часам , як дурное б’ецца, і камяк у горле заўсёы (напэўна, шчытападобная залоза). Відаць, сапраўдная варажбітка, бо ведае, што я збіраюся на Украіну, ды размеркаванне ва універсітэце хутка – мабыць далёка рука міністра мяне закіне. Цвярозы погляд: хм... Такое ўражанне, што бабулька гуляе са мною ў «марскі бой». Прыблізна 50% людзей маюць русы колер валасоў, і такая ж імавернасць, што выпадзе светлая карта. А што датычыцца вайскоўцаў і міліцыянтаў, то іх у нашай краіне нават зашмат. За каго ж яшчэ выходзіць? І наогул, большасць дзяўчын раней ці пазней стварае сям’ю. Буду жыць багата? Безумоўна, кожны чалавек хоча жыць у дастатку, і кожны чалавек чуе тое, што хоча пачуць. Мяне чакае дарога? Лагічна, я кожны месяц да хаты езджу. Дрэннае здароўе? Не ведаю ні воднага чалавека, якога хоць калі-небудзь не хвалявала сэрца. А павялічанай шчытаподобнай залозай нас, дзетак Чарнобыля, ужо не здзівіш. Цікава , выдаленне зуба таксама мае дачыненне да малога аперацыйнага ўмяшання? І ўсё ж такі, чаму верыць:пачуццям ці розуму? Здаецца, я прыхільніца апошняга, але чамусьці пасля наведвання варажбіткі, я пачала воляй-няволяй не без цікавасці заглядацца на белагаловых хлапчукоў у ваеннай форме. Кацярына АЗАРАНКА |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|












Каментарыi
2008-03-1500:40:58 Цікава і вельмі жыццёва. Вельмі хочацца даведацца, колькі ж бярэ варажбітка.
2008-03-1422:22:22 Трэба да яшчэ 10 бабулек схадзіць і правесці аналіз атрыманнага матэрыялу. Што датычыцца міліцыянтаў, то Барані Божа ад усіх адразу, не залежна ад колеру іх "воўны"!
2008-03-1415:58:16 А колькі бабця ўзяла за белабрысага міліцыянта і аперацыю?
2008-03-1415:20:41 haha, mne bulo cikava zaysedu shto mne skazha varazhbitka, ale nejak strashna stanovicca, kali pdymaju tamy tak i ne advazhulasja shadzic'..