Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Купаллелічыццанайпрыгажэйшымсвятамлета, і, якадзначаюцьфалькларысты, вядомаўсімнародамЭўропы. У кожным рэгіёне адзначэнне ночкі на Святога Яна праходзіла са сваімі асаблівасцямі. Пра святкаванне Купалля на Гарадзеншчыне піша Хрысціна Марчук.
Да святкавання Купалля рыхтаваліся з самага ранку: хлопцы выбіралі маляўнічае месца на беразе Нёмана, запасалі паліва, ставілі высокае вогнішча, або, як кажуць у народзе, раскладалі Купалу.
Дзяўчаты збіралі ў лесе кветачкі ды плялі вяночкі.
А затым усе прыбіраліся і ішлі грамадою да месца гуляння.
“Ой, музыка грае-грае, у карагод усіх запрашае...” – пяецца ў адной купальскай прыпеўцы. На гармоніку граў знаны гарадзенскі музыка Яўген Петрашэвіч, а ў карагод запрашала кіраўніца хору “Бацькаўшчына” Вера Кунцэвіч.
Князь з Княгіняй, якія прыплываюць на плытах, каб даць дазвол гуляць у ноч на Святога Яна, - візітная картка гарадзенскага Купалля. Тады і свяшчэннае вогнішча ад “жывога” княскага агню падпальваюць.
Гавораць, што ў купальскую ночку русалкі прачынаюцца ад доўгага сну і купаюцца ў вадзе. Сапраўды, чорт з вадзяніцамі гэтым разам разгуляліся...
У гэтым годзе было багата прафесійных музыкаў: гурты “Тэстамэнт” і “Нонсэнс”, Таццяна Беланогая, дудар пан Скіргайла. Хлопцы і дзяўчаты спявалі песні, вадзілі карагоды і скакалі каля вогнішча ледзь не да самай раніцы, не зважаючы на дождж.
А калі ўжо пачало світаць, моладзь, спяваючы “Магутны Божа”, пусціла па рацэ вянкі. І бацька-Нёман панёс нашыя вяночкі да самай Літвы...
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць