падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
03.12.2008 г.
57 школьнікаў Гродзеншчыны сталі стыпендыятамі стыпендыяльнага Фонда Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

03.12.2008 г.
Мясараслінная каўбаса для жывёлаў “Бобік” вытворчасці гродзенскага мясакамбіната нечакана стала дэфіцытам.

03.12.2008 г.
1500 улётак і 25 дыскаў з перадачамі “Белсату” канфіскаваны ўчора ў Астраўцы ў лідэра АГП Анатоля Лябедзькі.

03.12.2008 г.
Другі раз за гісторыю гімназіі прэзідэнтам стала дзяўчына: Вераніку Замару на пасадзе змяніла вучаніца 9"Б" класа Амалія Азацян.

02.12.2008 г.
Першы ў гісторыі Гродна фестываль ўсходніх танцаў “Праз Захад на Ўсход” адбыўся 28 лістапада ў ДК Тэкстыльшчыкаў.

02.12.2008 г.
Прастаўленне дата-штампаў пры перасячэнні беларускай мяжы будзе адменена з 12 снежня гэтага году.

02.12.2008 г.
Адкрыццё выставы “На каляды” адбудзецца 5 снежня ў выставачнай залі па вул. Ажэшка.

02.12.2008 г.
Чарговы нумар ARCHE ў 1100 старонак будзе прэзентаваны ў Гродна 4 снежня.

02.12.2008 г.
Лепшы нападнік гарадзенскага "Нёмана" перабраўся ў лепшую каманду краіны.

02.12.2008 г.
Сола-шоу Атмораві адбудзецца ў Гродна 6 снежня.

01.12.2008 г.
Бойка з удзелам чатырох чалавек адбылася ў 5 гадзін раніцы ў пятніцу каля начнога клуба “Калізей”.

01.12.2008 г.
Тэмай чарговых экуменічных малітоўных спатканняў гродзенскіх хрысціян стане разважанне над сэнсам свята Нараджэння Хрыстовага.

01.12.2008 г.
Ад сёння зменены правілы ўвозу цыгарэт і алкаголю на тэрыторыю Польшчы.

01.12.2008 г.
Затрыманаму на Аўгустоўскім канале браканьеру пагражае турма.

28.11.2008 г.
На гродзенскіх рынках з’явіліся ўлёткі з заклікам да прадпрымальнікаў правесці 10 снежня аднадзённы страйк.

28.11.2008 г.
Са снежня “Белтэлекам” не будзе адразу адключаць тэлефоны абанентам, якія маюць запазычанасць па аплаце.

28.11.2008 г.
Сёння ў праваслаўных хрысціян распачаўся перадкалядны пост.

28.11.2008 г.
У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.

27.11.2008 г.
Гродзенцы далучыліся да буйнейшага кліматычнага руху на планеце, які выступае супраць глабальнага пацяплення.

27.11.2008 г.
Замест сэйшна з удзелам гуртоў з Мінска і Масквы, які планаваўся 26 лістапада ў клубе “Флінт”, абласны аддзел адукацыі правёў свае курсы дыджэяў. 

27.11.2008 г.
Літва падрыхтавала дакументы для падпісання пагаднення з Беларуссю аб узаемных паездках грамадзян, якія пражываюць на памежных тэрыторыях.

27.11.2008 г.
Тыдзень эканоміі і беражлівасці прайшоў у гімназіі №1 Астраўца.

27.11.2008 г.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў абавязалі ўсіх працоўных бярозаўскага шклозавода “Нёман” здаць адбіткі пальцаў.

26.11.2008 г.
Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на расійскім форуме маладых піяр-спецыялістаў была прызнана адной з лепшых.

26.11.2008 г.
Сёння Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне павіншавала двухмільярднага пасажыра.

26.11.2008 г.
Вечар “Гісторыя блюза з Аляксандрам Цыганком. Частка першая: вытокі” адбудзецца 28 лістапада ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў.

26.11.2008 г.
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Гродна папрасілі палітычны прытулак ў Бельгіі і Галандыі.

26.11.2008 г.
Да 1 снежня Гродзенскі аблвыканкам павінен прыняць новае рашэнне “Аб устанаўленні межаў пагранічнай зоны і пагранічнай паласы на тэрыторыі вобласці”.

25.11.2008 г.
Прэзентацыя фільма вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Гарулёва “Край светлых мрояў” адбудзецца ў Гродна.

25.11.2008 г.
Восем экспанатаў музея прадстаўлены на выставе "Мужнасць і спачуванне: спадчына братоў Бельскіх" у музеі Халакоста ў Фларыдзе.

астатнія навіны >>>

Яшчэ доўга будзе на нашай вуліцы свята Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
20.09.2007 г.

- Асноўнае, з-за чаго я прыйшла на свята горада, - папаўненне калекцыі, якую мы збіраем усёй сям’ёй.  Гэта калекцыя свіней – са шкла, гліны, дрэва. Бо дзе яшчэ, уласна кажучы, можна знайсці столькі ...свіней, як не на свяце горада! – так гарадзенка Аляксандра патлумачыла, чаго яна завітала на Дзень горада.

Дзяўчына рэкламуе Гродзенскую праўдуУ гандлёвых шэрагах Горада майстроў, што месціўся ў парку Жылібера на Дзень горада, можна было знайсці не толькі свіней. Прылаўкі стракацелі ад сувеніраў, упрыгожванняў, посуду, цацак. І нягледзячы на зменлівае надвор’е, людзі купкамі пераходзілі ад шапіка да шапіка. Было адчуванне, што свята цалкам месцілася ў парку Жылібера. Адразу насупраць уваходу ў парк стаяў намёт з дзеўчынамі ў нацыянальных строях з корабамі чыпсаў. Гэта рэкламная акцыя газеты “Гродзенская праўда”. Падпісваешся – і зусім бяскоштна атрымоўваеш пакунак чыпсаў.

- Ну і як, людзі падпісваюцца на “Гродзенскую праўду”? – пытаюся з нехаваным скепсісам.

- Як ня дзіўна, але падпісваюцца! – чую ад дзяўчын.

Гандляр беларускімі кружэлкаміТрохі далей – шапік з беларускай музыкай. Прадаўцы - сямейная пара, таксама ў строях, звяртаюцца да пакупнікоў выключна па-беларуску. Ад асартыменту я проста губляюся. Усё ж я не звыклая, калі на музычным прылаўку лёгма ляжаць поўныя зборы кружэлак “Старога Ольсы”, “N.R.M.”, “Ulis”, Сяржука Сокала-Воюша, кіно на DVD з беларускімі субтытрамі і інш.  Ляжалі і значкі з выявамі музыкаў і гуртоў. Пакупнікоў – як прабіцца. Аднак спадар у саламяным капелюшы знайшоў колькі хвілін, каб паразмаўляць са мной.

- Адкуль прывезлі музыку?

- Мы з Менску, прыехалі на адзін дзень па запрашэнні сяброў.

- А што найбольш купляюць?

- Найбольш цікавяцца беларускай музыкай, пачынаючы ад народнай, танцавальнай, вакальнай, той, якой не купіш у звычайнай музычнай краме, на жаль. Моладзь цікавіцца моладзевымі гуртамі, асабліва тымі, якія не гучаць на радыё ў ліку 75 адсоткаў.

Падышоў мужчына і спытаў, ці ёсць беларускія значкі.

- З “Пагонькай”? – дзелавіта запытаў гаспадар шапіку і палез дзесьці пад прылавак. – Канешне, ёсць! – вынурнуў з бел-чырвона-белымі значкамі і падміргнуў. Маўляў, толькі для сваіх.

Купляйце лепшае!Зусім побач хавала пад цэлафан ад дажджу гаспадыня цудоўных лялек ручной працы. Жанчына прывезла іх таксама з Менску, робіць лялькі сама ўжо больш за 20 год.

- Стараюся адрадзіць нашыя беларускія традыцыі, але ўсё ж ствараю больш “асучасненую” ляльку. Пры чым лялькі робяцца не проста дзеля эстэтычнага задавальнення ці дзіцячай забавы, але і з практычных мэтаў. Вось, напрыклад, лялька “Капустка”. Яна на прымнажэнне. Замест тулава – слаі ільняной тканіны, яны сімвалізуюць капустку. Яна расце, лісты прыбаўляюцца, памнажаюцца. Гэтак жа і ў лялькі. Яна памнажае ўсё ў хаце – шчасце, дзяцей. Прыбытак дзяцей сімвалізуюць у лялькі і знарок вялікія грудзі.

- А як купляюць вашыя лялькі? Добры прыбытак?

- Ведаеце, я задаволеная. Людзі ўжо мяне ведаюць, чакалі, што прыеду і прывязу лялькі.

Напрыклад, лялькі “Капустка” практычна былі разабраныя, хоць яны і не танныя. Вось вам і праграма па дэмаграфічнай стабілізацыі – нашыў лялькаў, і адразу дэмаграфічны рост. Праўда, лялечнікаў у Беларусі не так і шмат.

Затое было шмат майстроў-гарбароў. Мастацкія вырабы са скуры трапляліся праз шапік. Пры гэтым большасць былі мясцовыя майстры, гарадзенскія. Пытаем у аднаго майстра, чаму так.

- Проста каля 80 адсоткаў гарбароў усёй Беларусі - гарадзенскія. У нас вельмі моцная школа і традыцыя. Зараз у салонах і галерэях выстаўляюцца майстры ўжо трэцяга пакалення.

- Дык, напэўна, і канкурэнцыя вялікая?

- Так, але кожны займае сваю нішу.

- А што ў вас ўнікальнага?

- Пакуль ніхто не робіць такіх вокладак на пашпарты (сапраўды, я раней не бачыла ярка аранжавых вокладак, з выбітымі кветкамі), вялікую і аб’ёмную пластыку на скуры. З бяростай ніхто не працуе. Кожны шукае свае спосабы.

- А што найбольш бяруць?

- Усё бяруць.

Увогуле было адчуванне, што сюды прыехалі адно ўнікумы рамёстваў з усяе Беларусі. Напрыклад, менчукі прывезлі сувеніры фірмы, якая адзіная ў Беларусі вырабляе вітражы па дарагой класічнай тэхналогіі, па якой працуюць зараз у свеце ўсяго некалькі краін. А ўжо матылькі і анёлы з каляровага вітражнага шкла – дадатковыя прадукты. Альбо сумкі з войлаку, з якога робяць валёнкі. А дзеўчыны дадумаліся рабіць эксклюзіўныя жаноцкія аксэсуары. Віцеблянін, майстра-каваль, прывёз упрыгожванні ад сяброў з Ноўгараду і Тыбету.

Жанчына з Беларускага Саюзу майстроў народнай творчасці (большасць майстроў мелі бэйджыкі з гэткай назвай) распавяла, што запрашэнне выставіць вырабы у Горадзе майстроў даслалі каля 30 майстрам. А прыехала ажно 50 – з Менску, Віцебску, Магілёва, Полацку, Ліды, Міра, Гомелю. Праўда, каментары адносна таго, ці прыехалі сюды адно майстры, выказаў прадавец з Міра.

- Тут 90 адсоткаў гэтак званых майстроў – адно прадаўцы, якія нічога не вырабляюць, а толькі прывезлі прадукцыю. Проста я не падманваю і адразу пра гэта кажу. Аднаму трэба вырабляць, а іншаму прадаваць. Кожны хай займаецца сваёй справай.

Свята на плошчы Леніна таксама было арганізавана ў лепшых гарадзенскіх традыцыях: чырвона-зялёныя сцягі, гандлёвыя намёты з шашлыкамі і пірагамі, песні расейскай поп-эстрады ў выкананні дзіцячых калектываў і гарадзенскіх зорак. Зрэшты, на Савецкай свята горада мала чым адрознівалася ад іншых гарадзкіх святаў – 5-годдзя БРСМ, Дня Незалежнасці, Дня Саюзу Беларусі і Расеі… Шэраг можна прадоўжыць. Ужо, мусіць, дзяжурныя, чырвоныя і зялёныя палотнішчы на балконах, букеты сцягоў, сцэна і расцяжкі. Толькі надпісы мяняюцца. Ну і апафеоз – вечаровы канцэрт расейскай зоркі. Ага, і як бонус – салют у 22.00. І гэтак амаль кожную суботу.

Дарэчы, аранжавыя балонікі дагэтуль яшчэ не знялі з Палаца Тэкстыльшчыкаў. Мусіць, зноў на нашай вуліцы будзе свята.

Алеся Бяленік.

Фота Ірсэн 

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
03.12.2008 г.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч.
(06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”.


(10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

24.11.2008 г.
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля. “Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада. У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся. З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць

19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Пра які калядны падарунак вы марыце:

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY