Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.
Пад лозунгам “Спынім разбурэне Гародні” адбыўся канцэрт вядомага барда, акцёра і паэта Віктара Шалкевіча. Сам музыка падкрэслівае, што зараз адбываецца менавіта разбурэнне, а не рэканструкцыя.
Канцэрт пачаўся з невялікага ўступа, ў якім арганізатары заклікалі прысутных зрабіць ўсё, каб горад не ператварыўся ў груду селікатных блокаў. Гучалі вядомыя песні Віктара “Ганка з Пагулянкі”, “Самавар”, “Патрыятычнае танга цноты” і інш., якія гучалі на беларускай, літоўскай і польскай мовах. Канцэрт быў поўны жартамі і смехам. Скончыўся ён песняй “Горад”, якая нагадвала пра сучаснае становішча Гародні.
На пытанне “Ці падабаецца што-небудзь з перабудованага” Віктар адказаў, што яму падабаецца, як “адкрылі “ Фарны касцёл, але ж цалкам Шалкевіч незадаволены перабудовамі. “Галоўнымі ў такіх справах павінны быць археолагі і гісторыкі - гаворыць бард. – Паглядзіце, ў нашым горадзе няма сэрца, таму што сэрца горада ва ўсіх цывілізованных краінах – ратуша. І калі разабрацца, рэканструкцыяй павінны займацца тыя, хто любіць Гародню, а не жадаюць толькі набіць кішэні грашыма! А такія канцэрты даюць людзям магчымасць адчуць, што яны не адзінокія ў сваіх думках”.
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць
Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”? (03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць
Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”. (12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць