| КРОК У БУДУЧЫНЮ З АГЛЯДКАЙ НА МІНУЛАЕ … |
|
|
| Піша Кацярына БЕРАЗОЎСКАЯ | |
| 04.09.2008 г. | |
|
Не шмат хто ведае, што навучэнцы Жыровіцкага каледжу не толькі атрымоўваюць аграрна-тэхнічную адукацыю, але і маюць магчымасць увесь час датыкацца да гісторыі свайго народу, яго культуры і быту калі наведаць гісторыка-этнагарфічны музей, адкрыты ў 2003 годзе. Вырашыла датыкнуцца і я. Першае, на што я звярнула ўвагу – даўнія грамафон і самавар. А неад’емныя рэчы сялянскага быту – вясковая печ, гліняны і чыгунны посуд, нават дзіцячыя хадункі – адлюстраваныя ў экспазіцыі «Беларуская хата». У двары «Хаты» - драўляны калодзеж і сапраўдныя конныя сані. Непадалёку – прылады працы, пры дапамозе якіх калісьці апрацоўвалі зямлю і збіралі ўраджай.
Не менш за багатую калекцыю керамічных гаршчкоў і куўшынаў уразілі мяне і знаходзячыяся по суседству першыя прасы і газныя лямпы. А падсвечнікі! … Нязвыклых формаў, сціплага выгляду … Цэнтральнае месца ў музеі займае ткацкі станок, дапаўняе яго размешчаны непадалёку калаўрот. І быццам бы ілюстрацыяй да іх пададзены ў музеі беларускія касцюмы, падставу якіх складае… кашуля. Мужчынская, жаночая, дзіцячая …
Асноўным матэрыялам для выробу такога адзення было даматканае палатно, сукно і паўсукно. Тканіны, вырабленыя беларускімі сялянкамі, адрозніваюцца разнастайнасцю тэхнічных рашэнняў, колеравых спалучэнняў і практычнасцю. Мае музей і калекцыю кошыкаў, формы і памеры якіх радуюць вока разнастайнасцю. У інтэр’еры музея – багата арнаментаваныя рушнікі, вытанчана зробленыя абрусы, пакрывалы і рушнікі, вырабы ручной вышыўкі.
У музеі можна атрымаць уяўленне і пра гісторыю … самаго каледжу – з дня яго заснавання да найноўшых часоў. Падобныя экспазіцыі трывала занялі сваю нішу ў «музейнай іерархіі», і таксама служаць захавальнікамі і рэтранслятарамі культурнай памяці грамадства, як і іх старэйшыя сабраты. Апроч таго, дапамагаюць маладым людзям знаходзіцца ў кантэксце часу і пазнаваць свае карані.
Кацярына БЕРАЗОЎСКАЯ Фота аўтара |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|













