падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
03.12.2008 г.
57 школьнікаў Гродзеншчыны сталі стыпендыятамі стыпендыяльнага Фонда Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

03.12.2008 г.
Мясараслінная каўбаса для жывёлаў “Бобік” вытворчасці гродзенскага мясакамбіната нечакана стала дэфіцытам.

03.12.2008 г.
1500 улётак і 25 дыскаў з перадачамі “Белсату” канфіскаваны ўчора ў Астраўцы ў лідэра АГП Анатоля Лябедзькі.

03.12.2008 г.
Другі раз за гісторыю гімназіі прэзідэнтам стала дзяўчына: Вераніку Замару на пасадзе змяніла вучаніца 9"Б" класа Амалія Азацян.

02.12.2008 г.
Першы ў гісторыі Гродна фестываль ўсходніх танцаў “Праз Захад на Ўсход” адбыўся 28 лістапада ў ДК Тэкстыльшчыкаў.

02.12.2008 г.
Прастаўленне дата-штампаў пры перасячэнні беларускай мяжы будзе адменена з 12 снежня гэтага году.

02.12.2008 г.
Адкрыццё выставы “На каляды” адбудзецца 5 снежня ў выставачнай залі па вул. Ажэшка.

02.12.2008 г.
Чарговы нумар ARCHE ў 1100 старонак будзе прэзентаваны ў Гродна 4 снежня.

02.12.2008 г.
Лепшы нападнік гарадзенскага "Нёмана" перабраўся ў лепшую каманду краіны.

02.12.2008 г.
Сола-шоу Атмораві адбудзецца ў Гродна 6 снежня.

01.12.2008 г.
Бойка з удзелам чатырох чалавек адбылася ў 5 гадзін раніцы ў пятніцу каля начнога клуба “Калізей”.

01.12.2008 г.
Тэмай чарговых экуменічных малітоўных спатканняў гродзенскіх хрысціян стане разважанне над сэнсам свята Нараджэння Хрыстовага.

01.12.2008 г.
Ад сёння зменены правілы ўвозу цыгарэт і алкаголю на тэрыторыю Польшчы.

01.12.2008 г.
Затрыманаму на Аўгустоўскім канале браканьеру пагражае турма.

28.11.2008 г.
На гродзенскіх рынках з’явіліся ўлёткі з заклікам да прадпрымальнікаў правесці 10 снежня аднадзённы страйк.

28.11.2008 г.
Са снежня “Белтэлекам” не будзе адразу адключаць тэлефоны абанентам, якія маюць запазычанасць па аплаце.

28.11.2008 г.
Сёння ў праваслаўных хрысціян распачаўся перадкалядны пост.

28.11.2008 г.
У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.

27.11.2008 г.
Гродзенцы далучыліся да буйнейшага кліматычнага руху на планеце, які выступае супраць глабальнага пацяплення.

27.11.2008 г.
Замест сэйшна з удзелам гуртоў з Мінска і Масквы, які планаваўся 26 лістапада ў клубе “Флінт”, абласны аддзел адукацыі правёў свае курсы дыджэяў. 

27.11.2008 г.
Літва падрыхтавала дакументы для падпісання пагаднення з Беларуссю аб узаемных паездках грамадзян, якія пражываюць на памежных тэрыторыях.

27.11.2008 г.
Тыдзень эканоміі і беражлівасці прайшоў у гімназіі №1 Астраўца.

27.11.2008 г.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў абавязалі ўсіх працоўных бярозаўскага шклозавода “Нёман” здаць адбіткі пальцаў.

26.11.2008 г.
Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на расійскім форуме маладых піяр-спецыялістаў была прызнана адной з лепшых.

26.11.2008 г.
Сёння Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне павіншавала двухмільярднага пасажыра.

26.11.2008 г.
Вечар “Гісторыя блюза з Аляксандрам Цыганком. Частка першая: вытокі” адбудзецца 28 лістапада ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў.

26.11.2008 г.
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Гродна папрасілі палітычны прытулак ў Бельгіі і Галандыі.

26.11.2008 г.
Да 1 снежня Гродзенскі аблвыканкам павінен прыняць новае рашэнне “Аб устанаўленні межаў пагранічнай зоны і пагранічнай паласы на тэрыторыі вобласці”.

25.11.2008 г.
Прэзентацыя фільма вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Гарулёва “Край светлых мрояў” адбудзецца ў Гродна.

25.11.2008 г.
Восем экспанатаў музея прадстаўлены на выставе "Мужнасць і спачуванне: спадчына братоў Бельскіх" у музеі Халакоста ў Фларыдзе.

астатнія навіны >>>

Нататкі з Сувальшчыны Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
05.07.2007 г.

 У канцы чэрвеня стартаваў райд на веласіпедах, які  праходзіў на працягу 10 дзён па Сувальшчыне. Удзельнікамі праекту былі госці з Беларусі і Польшчы. Адбывалася так званая інтэграцыя абодвух народаў. Сэнс райду заключаўся ў наступным: усе удзельнікі падзяліліся на чатыры групы, у складзе кожнай групы былі палякі і беларусы, і кожная група мела свой маршрут, які неабходна было здзейсніць за 8 дзён. І хоць маршруты былі розныя, аднак кожная група зрабіла ганаровае кола вакол цэнтра рэгіёна - Сувалак. І вось райд стартаваў – пачаліся новыя знаёмствы, новыя ўражанні.

Чым прываблівае Сувальшчына, дык гэта сваімі дужа прыгожымі краявідамі: проста нявымернае мноства ўзгоркаў і горак, а таксама вялікая колькасць прыгожых, блакітных азёр. Азёры на Сувальшчыне сапраўды блакітныя. Глядзіш у ваду на глыбіні 5 метраў і бачыш жоўтае ілістае дно. А вось у нас усё наадварот: забруджаныя рэкі і азёры, якія маюць бура-зялёны колер. Па дарозе нам сустрэліся тры азёры, якія найбольш уразілі мяне сваей прыгажосцю. Гэта азёры Шэльмант Вялікі і Шэльмант Малы, якія знаходзяцца адно каля аднаго і цягнуцца на некалькі кіламетраў, возера Ганьча – самае глыбокае возера ў Польшы. Яго глыбіня дасягае 108 метраў. І возера Гарбас – адно з самых вялікіх азёраў ў Польшы і, бадай, самых празрыстых. Заўважыла, што палякі беражліва адносяцца да прыроды: агароджваюць мурашнікі, каб які звер не патаптаў ці каб чалавек своечасова заўважыў; буслам наладжваюць гнёзды у межах ваколіцы: кладуць на слупы драўляныя колы, што не часта сустрэнеш на Беларусі. Таму, калі Беларусь называюць “краінай буслоў”, то Сувальшчыну справядліва называць “краем буслоў”. Адзін дзень нам давялося ездзіць па вельмі крутых узгорках, на якія мы заязджалі з вялікай цяжкасцю. “Цэлае жыццё – з горкі на горку”, - справядліваў заўважыў хтосьці з палякаў. А ехалі мы ў вёску Станьчыкі, дзе яшчэ пад час другой сусветнай вайны былі збудаваны два масты – самыя высокія ў Еўропе.

Давялося пакатацца нам не толькі на веласіпедах. Але і на байдарках. Было проста супер! Асабліва спадабалася тым, для каго гэта было ўпершыню, і я не выключэнне. Але нашаму сплыву на байдарках перашкодзіла навальніца, якая пачалася вельмі нечакана. Аднак ўражанняў у нас ад гэтага не паменшылася.

Пабывалі мы ў зяленым горадзе Аўгустове і пакаталіся на рачным трамвайчыку па Аўгустоўскаму каналу. Горад вельмі прыгожы, асабліва рачны порт і вуліца Каштанавая, якая прылягае да дадзенага порта. Думаю, што Аўгустоў – гэта прыклад таго, якім чынам неабходна захоўваць прыроду вакол сябе. Шкада, што Гародня пакрысе выходзіць з ліку зялёных гарадоў. Пад час экскурсіі па каналу, мы праплывалі па рэчцы Кленьццы, якая з’яўляецца адной з самых малых рэк ў Еўропе (яе даўжыня 800 м). Канчатковым прыпынкам  па Аўгустоўскаму каналу было возера Студзенічнае, якое асвяціў Ян Павел II пад час свайго візіту ў Польшы. На беразе возера стаіць помнік пантыфіку і каплічка, а таксама калодзеш са свянцонай вадой.

Пад час райду давялося пабываць і на беларуска-польскай мяжы. Пяшчотна сустрэў нас беларускі лес, поўны грыбоў, чарніцаў і суніцаў. Праўду казаў класік нашай літаратуры Уладзімір Караткевіч,  што дзеля таго, каб выхоўваць патрыятызм у беларусаў, неабходна моладзь адпраўляць у замежныя краіны. Думаю, патрыятычныя пачуцці ахоплівалі не толькі беларусаў, але і палякаў. Мы, беларусы, кінуліся тэлефанаваць на Радзіму з крыкамі: “Не трымайце мяне, я хачу дадому”.

Але самым незвычайным, што здзівіла ўсіх нас была пруская асада. Гэта месца, дзе будуюцца паселішчы ў стылі XIII ст. Мяркуецца, што прыкладна ў такіх паселішчах жылі некалі даўнія балцкія плямёны. Каля брамы падворка знаходзіцца сажалка, над якой збудаваны мост у выглядзе вужа. Вуж у балтаў быў сімвалам дабрабыту і дзетародства, яго трымалі ў кожнай хаце. Недалёка стаяць 11 камянёў у форме кола, і ў цэнтры вогнішча - як сімвал сонца. Вялікія камяні сімвалізуюць бацьку, а маленькія, якія стаяць на вялікіх – сына. Далей размешчана ружэйная вежа і драўляныя хаткі, а яшчэ далей будзе размяшчацца летні амфітэатр. Скончыць забудову паселішча плануецца ў 2009 годзе. А праз два гады плануецца завяршэння гатэлю, таксама ў стылі XIII ст. Уздоўж дарогі знаходзяцца камяні з партрэтамі самых паважаных важдзёў балцкіх плямёнаў. Пабывалі мы і каля ахвярнага алтара, на якім адбывалася ахвярапрынясенне свяшчэннаму богу. У балтаў, як і ў славян, гэта быў Пярун.

А ў канцы нашага райду мы пабывалі на Цясовай гары, якую ўсе разам празвалі Галгофай: па-першае, было цяжка на яе ўзняцца, а па-другое, на гары стаяў вялі крыж. З верху гары адкрываліся вельмі прыгожыя краявіды Сувальшчыны.

А яшчэ мы навучылі нашых калегаў-палякаў спяваць песню “Тры чарапахі” і гаварыць словы ветлівасці па-беларуску.

Хоць часам было не вельмі лёгка, асабліва першыя дні, але ўражанняў, якія атрымала ад райду хопіць на ўсё жыццё. Калі такі райд будзе ладзіцца ў наступным годзе, то пастараюся не абмінуць яго сваёй увагай, каб зноўку пазнаёміцца з новымі людзьмі і набрацца новых уражанняў.

 Інга Сакута

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
03.12.2008 г.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч.
(06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”.


(10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

24.11.2008 г.
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля. “Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада. У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся. З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць

19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Пра які калядны падарунак вы марыце:

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY