У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
Нарэшце дачакаліся гарадзенцы таго моманту, калі абласныя і гарадзенскія ўлады ўсур’ез узяліся за аднову самай інтэнсіўнай транспартнай артэрыі абласнога цэнтра, – старога маста праз раку Нёман.
Па задумцы архітэктараў пасля рэканструкцыі стары мост стане ўпрыгожваннем гістарычнай часткі горада, яго своечасовы ўзвод здыме шмат транспартных праблем для кіроўцаў. А пакуль што гарадзенцам загадалі пачакаць, і, як альтэрнатыву, прапанавалі пантонную пешую пераправу крыху ніжэй самога маста, якраз там, дзе некалі хацелі збудаваць помнік воінам-вызваленцам Гародні падчас ВАВ. (Зараз на месцы недабудаванага помніка засталіся толькі астовы кацера, ды некалькі чыгунных якароў).
Адразу, як толькі запрацавала гэтая пераправа стала зразумелым, што яна не стане любімым месцам пешага пераходу ракі ў жыхароў горада. Ўявім сабе склізоту мокрай зімы: як толькі спусціцца пенсіянеру, ці чалавеку з фізічнымі абмежаваннямі па стромкіх берагах да збітага з негаблеваных дошак пешаходнага памосту? Можа таму і маюць рацыю словы 80-цігадовай пенсіянеркі Зінаіды Пляшко, якая згадвае, што не мае сілы пакарыць гэты натуральна-штучны гарадзенскі Эверэст. Вось і даводзіцца пенсіянерам выбіраць, ці сядзі дома, ці траць сваю мізэрную пенсію на маршрутнае таксі, каб апынуцца там, дзе трэба.
Абураюцца ветэраны не толькі на нязручнасці. Пантонная пераправа стала сумнавядомаі такім фактам, калі раз’ятраныя моцнымі напоямі маладыя людзі скокнулі з пантона ў студзёную ваду ракі. Добра, што абышлося без летальнага зыходу.
А пакуль гарадзенцы спадзяюцца на тэхніку і брыгады рабочых, што тыя ў тэрмін правядуць рэканструкцыю, на прадстаўнікоў праваахоўных органаў – іх пільны нагляд за правапарадкам, на супрацоўнікаў камунальнай сеткі, якія павінны якасна весці апрацоўку падыходаў і маставой пантоннага пераходу рэагентамі солі.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць