падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
13.10.2008 г.
Больш за 30 тысяч гарадзенцаў атрымалі адрасную дапамогу.

13.10.2008 г.
Валейбалісты гарадзенскага “Камунальніка” саступілі ў першай гульні ў межах Кубку Выкліка турэцкаму “Галатасараю”.

13.10.2008 г.
Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць. 

13.10.2008 г.
Шматлікія ўладальнікі аўтатранспарта скардзяцца на тое, што большасць аварый на Гродзеншчыне адбываецца з-за люкаў на дарогах вобласці.

13.10.2008 г.
Сотні настаўнікаў польскай мовы не дазволілі прыехаць у Гродна на канцэрт, арганізаваны з удзелам Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

13.10.2008 г.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.

13.10.2008 г.
Гродзенскі стары мост, адкрыты 10 кастрычніка для усіх відаў транспарту, працуе не напоўніцу.

13.10.2008 г.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко   прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.

10.10.2008 г.
Сёння ў Гродна  ў Лядовым палацу адкрыўся Міжнародны фестываль «Свет мёду і здароўя». Ён будзе доўжыцца да 19 кастрычніка.

10.10.2008 г.
Затрыманы 23-х гадовы беспрацоўны жыхар Гродна, які «падсунуў» фальшывыя грашовыя купюры ўласнаму… дзядулі.

10.10.2008 г.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.

09.10.2008 г.
Сёньня працаўнікі слонімскай фабрыкі пухова-пер’евых вырабаў выйшлі на акцыю пратэсту супраць ганебна нізкіх заробкаў і кепскіх умоваў працы.

астатнія навіны >>>

ПЕРШЫ РАЗ У КІЕВЕ. НАТАТКІ. Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
17.05.2007 г.
 Беларусы рэальна шчаслівыя! Бо першае, што яны бачаць, пад’зджаючы да Кіева – Днепр, “Радзіму-маці” і  залатыя купалы храмаў. А калі гэта ўсё яшчэ зіхаціць на сонцы… З іншых напрамкаў гэта выглядае менш прывабна: напрыклад, з боку Масквы  зіхацяць заводы і платы.

 

Пра маскалей і музычнага гандляра.

Да беларусаў ва Ўкраіне ставяцца з павагай, а вось маскалей (з ўсёй Расіі) не любяць. Так склалася гістарычна. Адрозніць нас элементарна: аказваецца, мы размаўляем па-руску чысцей  за рускіх! І не “выпендрываемся”.

 Такім спосабам нас вылічыў Шурік з музычнай крамы. Дзіўна, зусім незнаёмы чалавек,ён пацягнуў нас на гару паказаць найлепшы від Кіева! І  адарваў ад сэрца дыск “незалежных” ўкраінскіх гуртоў. Мы таксама падаравалі яму значок “За Свабоду” і беларускіх песень.

 

Майдан

 Які ён БРУДНЫ і СМЯРДЗЮЧЫ!!!! І непрыгожы. І там мала месца. Па TV ён куды большы. Ён выглядае, як сельпо: намешана ўсяго. Там і сіні круцячыся глобус, і бронзавы гурт мужыкоў, і штука кшталту званніцы, і стэла, і кавалак гандлёвага комплексу, і кафэха, і фантаны.

А паміж імі натыканыя вайсковыя палаткі. Там пратэстуе народ. Усе ведаюць, што іх пратэст каштуе 10 даляраў за дзень. Кіеўляне ўжо не звяртаюць на іх увагі, палітыкі таксама. Вулічныя  выступы, як спосаб звярнуць на сябе ўвагу, тут зараз не працуюць. А палаткі ператварыліся ў яшчэ адзін помнік новай Украіны.

Біяпрыбіральні і іншыя атрыбуты быту “незалежнікаў” таааааааааак смярдзяць! Здзіўляюся, што людзі імкнуцца прыйсці сюды (як у нас да Драма) на піва і, як птушкі на дрэве, сядзяць на кожным вольным кавалачку бетона.  

 

Пра Андрэеўскі спуск і падарункі

Гэта доўгая-доўгая вуліца, вузкая, з бруку, па яе баках стаяць старыя дамкі і маленечкія шматлікія намёты з нацыянальнымі сувенірамі. Да таго ж тут знаходзіца дом-музей Булгакава. Вокны  завешаныя чорным, з аднаго з іх выглядае кот Бегемот!

Здаецца, што знаходзішся  ў пачатку 20 стагоддзя, як ў кіно “12 крэслаў”!

Я шукала для сяброў падарункі, прычым абавязкова з украінскім каларытам. Мужыкі з вусамі, народныя касцюмы, гліняныя кубкі,  выразанкі з дрэва, але гонар гандляроў- “венікі”. Гэта звычайна трохвугольная кампазіцыя з украінскага побыту: на аснове з сухіх галіначак наклеены рознакаляровыя фігуркі з мукі. Штука смешная, стварае настрой, мора задавальнення. Больш нацыянальнага тут не знойдзеш

.

Уражвае колькасць рускіх матрошак і  лыжак! Усё проста: іншаземцы не бачаць розніцы паміж гэтымі культурамі. А калі ёсць попыт, будзе і прапанова. У адрозненні ад ежы і адзення, сувеніры па мясцовых мерках каштуюць зашмат.

 

Пра дрэвы, кветкі і бруд

“Кіеў – горад кветак”. Так пішуць бігборды. І сапраўды, як прыгожа квітнеюць бэзы і каштаны! Кіеўляне ганарліва падымалі нос на нашыя заўвагі кшталту “Які зялёны горад!”

Ніхто не хварэе на ідэальна падрэзаныя газоны. Трава там таксама “незалежная”- яна мае магчымасць неахайна вісець над асфальтам. У скверы пад каштанам на пні спакойна рассеўся нейкі мужык і размаўляў па тэлефоне. На ўсім нейкі налёт недагледжанасці, дзікасці. Напэўна, тутэйшыя зелянгасаўцы нічога не робяць – тым лепш. Хаця б дрэвы не высякаюць. Калісьці і наш горад так называлі…  

А вось брудна тут несусветна! Пры ўвахозе ў метро хоць грабі лапатай, і ніхто не звяртае на гэта ўвагі. Сітуацыя пагаршаецца яшчэ і тым, што ў пераходах гандлююць садавінай, півам і адзеннем і не прыбіраюць за сабой.

 

Пра надвор’е

Ужо з раніцы сонца пякло так, што здавалася, быццам  мы апынуліся на пляжы. Калі ўлічыць, што ў Гародні ў той дзень ліў дождж, а ў Шчучыне маланкай забіла хлопца, нам пашчасціла.

На самой справе горача было толькі паўднёўцам-беларусам. Украінцы бегалі па горадзе ў куртках і паглядалі на нас разумееце як…Для іх гэта холадна.

Некалькі бутэлек халоднага ўкраінскага піва (а паспрабаваць хочацца ўсё) ў гэтых умовах, і хворае горла забяспечана.

Дождж сюды прыляцеў (напэўна  з Беларусі), калі да нашага цягніка заставалася літаральна гадзіна. Гавораць, такое бывае, калі ад’язджаюць добрыя людзі…

 

 

Пра стыль і ўзровень жыцця

 

 

Нейкая недагледжанасць адбіваецца і на саміх людзях. Тут апоўдні не сустрэнеш дзяўчыну на вышэнных абцасах і ў баявым макіяжы. Нават тутэйшыя моднікі з Хрышчатыка выглядаюць як сярэдні прылізаны гарадзенскі студэнт.

Спачатку мы прыемна здзіўлены гэтым – людзі не робяць культу з адзення. Потым зразумелі – ўзровень жыцця тут ніжэйшы за наш прыкладна на 1/3. Метро там каштуе, як наш  ільготны талончык. За 2-3 даляры можна наесціся ад пуза тутэйшых прысмакаў ў “Пузатай хаце”(украінскае “Лідо”). А за нашую тысячу паспрабаваць крутога украінскага піва. Таму беларусы ў Кіеве тусуюцца  як заможныя іншаземцы. Чым ўкраінцаў здзіўляюць…Да таго ж па дарогах гойсаюць такія машыны! А па вуліцах, нават не хаваючыся, ходзяць бамжы і алкаголікі.

 

Пра канцэрты

Нам пашчасціла патрапіць на круты канцэрт: нейкі ды-джэй прэзентаваў свой новы альбом і запрасіў на гэтае свята розныя маладыя ўкраінскія гурты (памятаю адзін - “Друга ріка”). Усе яны  гралі  нешта паміж рокам і папсой, вельмі душэўна. Канешне, “зусім-не-фармата” вы не пачуеце.

Такія святы адбываюцца тут прыкладна два разы на месяц і ўжо надакучылі жыхарам. Вось каб у нас так!

 

Пра назвы

Прыемна, што ў Кіеве ўсе назвы крамаў, кавярань і г.д.- на украінскай мове ды яшчэ з нацыянальным каларытам. Вуліцы і прыпынкі таксама. І TV гутарыць па-украінску…

 

Пра прыбіральню

Сорамна пра такое пісаць, але ж ўражанне на паўжыцця. Пасля піва ўсім трэба ў прыбіральню. Людзі караванамі ідуць туды…проста у лес  і  нават не адварочваючыся ў некалькіх метрах адзін ад аднаго робяць… “Дык усе ж ідуць сюды па адно і тое ж”- кажуць нам.

 

Пра Багданаў

 Маршруткі тут – гэта аўтобусы  чалавек на 20. Называюцца “Багдан”. Такое прымяненне знайшлі тут мясцовым вырабам.

Ёсць у Кіеве яшчэ адзін Багдан – Хмельніцкі. Прыметны гэты помнік тым, што  з шапкі гетмана перыядычна крадуць  пер’е. Ён сам ад старасці стаў брудна-зялёны, а пер’е ганарліва зіхаціць на сонцы – да наступнага крадзяжу. Да таго ж яно (пер’е) праходзіць па дакументах як спецыяльная замова ўладаў да завода каляровых металаў! Пашанцавала ж Хмельніцкаму, не забыліся на яго…

 

Пра грошы

Адначасова тут лётаюць 3-5 варыянтаў купюр і манет! Проста іх друкавалі ў розныя гады па-рознаму, а старыя не выкідалі. Кіеўлянам на гэта па-барабану, абы былі.

 
Увогуле, мне ў Кіеве вельмі спадабалася. Гісторыя тут – проста супер, такога не апішаш, трэба ўбачыць на ўласныя вочы!

Зараз у Гародні я шукаю кіеўскія твары... і чакаю, калі зноўку прыеду ва Украіну.  

 

Надзея Завіноўская

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
02.10.2008 г.
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць

26.09.2008 г.

Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”?
(03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць

26.09.2008 г.

Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”.


(12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць

22.09.2008 г.
Што думаюць гарадзенцы пра новы гіпермаркет "АЛМІ"? Рэпартаж з чаргі да касы слухайце на “Тваім стылі”.
(2:47 хв., 984 KБ) Спампаваць

13.09.2008 г.
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых
(11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
У чарговым выпуску “Стыльнай кухні” тры шыкоўныя рэцэпты рыбных страў. Ашчадныя для “маладога” кашалька!
(4:55 хв., 1.69 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

На якія сайты вы заходзіце ў першую чаргу

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY