У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
Пражскія беларусы таксама не пакінулі гэта вялікае для нас усіх свята без увагі. У 11 гадзін 25 сакавіка на Альшанскіх могілках у Празе сабраліся беларускія эмігранты, каб ускласці кветкі на магілы Пятру Крэчэўскаму і Васілю Захарку (прэзідэнты БНР).
Сяргей Наумчык распачаў свята з невялікай прадмовы, у якой распавёў што за людзі пахаваны на Альшанскіх могілкахі што яны зрабілі дляБеларусі.
Я спытала ў аднаго з прысутных, студэнта Карлавага ўніверсітэту, беларуса з Пінску , што для яго азначае гэты дзень і чаму ён прыйшоў сёння на могілкі. Зміцер Бадзевіч:
– Я лічу , што 90-я ўгодкі БНР важнае свята для кожнага беларуса, для якога радзіма мае назву Беларусь. Нельга забываць тых людзей, якія стаялі ля вытокаў станаўлення незалежнасці нашай краіны.Так склаўся лёс некаторых з тых, якія былі адданы ідэі будовы незалежнай краіны пад назвай БНР. Я сёння прыйшоў на Альшанскія могілкі ў Празе, каб аддаць дань павагі Пятру Крэчэўскаму, Васілю Захарку і яго жонцы, якія былі пахаваны не на сваёй роднай зямлі, але да апошняга былі адданы ідэі пабудовы незалежнай беларускай дзяржавы. Жыве Беларусь!Пасля ўшанавання кожны яшчэ раз падзяліўся думкамі і марамі пра незалежнасць.
На 18 гадзін было запланавана афіцыйнае свята і канцэрт.
Павіншаваць пражскіх беларусаў прыехаў спадар Памідораў, каб заспяваць свае песні свабоды. У канцэрце прынялі ўдзел таксама Слава Ліпень і Кася Палівада.Канцэрт атрымаўся вельмі добрым, у зале прысутнічаў дух свабоды, той, якая патрэбен беларусам. У канцы ўсе разам заспявалі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
Свята атрымалася на 100 адсоткаў. Спадзяюся, што стагоддзе БНР мы адзначым усе разам у вольнай, незалежнай і дэмакратычнай Беларусі.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць