Футбалісты "Нёмана" цудам вырвалі перамогу ў аўтсайдэра чэмпіянату. Частка расчараваных гульнёй каманды заўзятараў патрабуе адстаўкі кіраўніцтва каманды.
Выстава“Wolni polscy zeglarze”, прысвечаная лёсу ўраджэнцаў Гродна Пятра і Мячыслава Эйсмантаў, адчынілася сёння на адкрытай пляцоўцы Польскага консульства.
Гарадзенскія студэнты і выкладнікі змогуць навучацца і стажыравацца ў Кітаі. Такую магчымасць прадугледжвае пяцігадовая дамова пра супрацоўніцтва, падпісаная паміж гарадзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Хэйлудзянскім ўніверсітэтам з г. Харбін.
У студзені пачаўся чарговы восеньска-зімовы прызыў-2008 у войска. Менавіта ўгэты час на вуліцы Азёрская шаша абласнога цэнтра можна сустрэцьвялікую колькасць астрыжаных маладых мужных хлопцаў, якія праходзяць медыцынскую камісію, на тэрыторыі абласногапрызыўнога пункта.
Трапіўшы на тэрыторыю прызыўнога пункта, я накіравалася на трэці паверх, дзе знаходзяцца кабінеты дактароў, праз рукі якіх праходзяць медыцынскі агляд тыя, каму заўтра будзе даверана абарона мірнага жыцця нашай краіны. Усяго юнакам неабходна прайсці восем спецыялістаў-медыкаў,якія дадуць належнае сведчанне здароўю прызыўніка: няўролаг, стаматолаг, акуліст, аталарынгіёлаг(ЛОР), хірург, тэрапеўт, дэрматолаг і псіхолаг – гэта поўны пералік тых, хто адказвае за здароўе ў беларускім войску.
Я ж завітала ў кабінет урача-стаматолага.Вядома, штоздаровыя, моцныя зубы – заклад агульнага здароўя будучага воіна. Пасля некалькіхадказаў на мае пытанні доктара Ноны Вікенцьеўны Жук, высветліла некалькі цікавых момантаў.Па-першае,стаматолагам нарэшце прывезлі новыя сучасныя інструменты, з якімі можна лепш і больш дасканаларабіць агляд кожнага юнака. Па-другое, вылучана цэлых два пакоі (замест аднаго) для стаматалагічнага агляду прызыўнікоў. Але былі і дрэнныя навіны:
– На сённяшні дзень у моладзі заўважана шмат генгевітаў (запаленне дзёснаў), вялікае мноства хворых зубоў, якія патрабуюць неадкладнага лекавання, – кажа доктар. – На жаль, тут жа атрымаць лячэнне хлопцам не пашчасціць, так як удзень урач прымае больш за 150 прызыўнікоў (іх агульная колькасць падчас прызыву складзе 1500-1600 чалавек) і кожнага палекаваць проста не мае часу і фізічнай магчымасці.
Напрыканцы застаецца толькі зрабіць выснову, што першыя дні вайсковай службы баец правядзе не з аднаслужбоўцамі за вывучэннем вайсковай справы, а з ваенным доктарам.
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць
Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”? (03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць
Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”. (12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць