У бліжэйшы час будзе арганізавана бясплатная экскурсія на могілкі па вуліцы Антонава, падчас якой можна будзе даведацца не толькі пра гісторыю могілак, але і наведаць магілы вядомых гарадзенцаў Элізы Ажэшкі, Міхася Васілька, маці Максіма Багдановіча.
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі зноў прымае у Авальнай залі
Піша Твой стыль
27.09.2007 г.
Якія строі насілі дзяўчыны падчас жалобы пасля паўстання 1983-64 гг., у што апраналіся Жыгімонт Аўгуст і Барбара Радзівіл, як апранаўся апошні кароль Рэчы Паспалітай – можна было на ўласныя вочы пабачыць на адкрыцці выставы “Лялькі Польшчы – лялькі свету”.
Выстава зарганізаваная Фондам “Цэпелія” і гарадзенскім гісторыка-археалагічным музеем пры актыўнай падтрымцы Генеральнага Консульства Польшчы ў Гародні.
Выстава складаецца з дзвюх частак. Першая прэзентуе польскія лялькі ў нацыянальных і гістарычных строях. Другая ёсць плёнам шэрагу выстаў Міжнароднага біенале рэгіянальнага лялек, якія ладзіліся ў 1974-2000 гадах. Па завядзёнцы на такіх выставах майстры з розных краін свету пакідалі арганізатарам свае лялькі, што экспанаваліся на біенале. Такім чынам, назбіралася даволі вялікая колькасць лялек самых розных нацыянальнасцяў.
-Польскія лялькі прэзентуюць ня толькі розныя рэгіёны Польшчы, але і розныя абрады польскай культуры. Напрыклад, можна паглядзець групу лялек “Фарбаванне яек”, “Калядоўшчыкі” або вельмі цікавае “Кракаўскае вяселле паводле С. Выспянскага”. Таксама хачу звярнуць увагу спадарства на тое, што адзенне лялек выкананае з матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца для пашыву аўтэнтычных народных строяў. Гэта дакладна зробленыя мініацюры рэгіянальнага касцюма. Карункі і аздоба строяў даведзеныя да мяжы дасканаласці – гаворка ідзе пра кшталт высокага мастацтва, - распавяла этнограф Ганна Філіповіч, якая прывезла выставу.
У другой частцы выставы экспануюцца лялькі з розных куткоў свету. Мексіканскія лялькі з кукурузы, лялькі ў вобразе актораў тэатральнай пастаноўкі ў рытуальных масках з в. Тайвань, індыйскія строі з мячамі, дзідамі і маскамі ваяроў, шатландзскія рыбакі з кашамі і сеткамі для рыбы ў мініацюры, гішпанкі, югаслаўкі, грачанкі ў шыкоўных завушніцах і бранзалетках па некалькі міліметраў у даўжыню. Усе строі дакладна капіруюць рэальнае адзенне і аздобу прадстаўленых краінаў свету. Неяк бабуля-майстрыха са Славеніі даслала свій фотаздымак у гэткім жа строі, у які апранула сваю ляльку.
Уся гэта прыгажосць будзе выстаўляцца ў Новым замку яшчэ два месяцы. Потым выставу павязуць у Менск.
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"! (5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім. (7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць
Чаму эколагі супраць ГЭС на Нёмане і якія шкоды яна можа прынесці?
Пра гэта і іншае слухайце ў рэпартажы з эка-летніку, проста з будаўнічай пляцоўкі!
(3:14 хв., 1.11 МБ) Спампаваць
Ці з’яўляюцца словы тыпу кіруемы, рэкламуемы, аналізуемы характэрнымі для беларускай мовы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (02:28 хв., 872 КБ) Спампаваць