падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
03.12.2008 г.
57 школьнікаў Гродзеншчыны сталі стыпендыятамі стыпендыяльнага Фонда Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

03.12.2008 г.
Мясараслінная каўбаса для жывёлаў “Бобік” вытворчасці гродзенскага мясакамбіната нечакана стала дэфіцытам.

03.12.2008 г.
1500 улётак і 25 дыскаў з перадачамі “Белсату” канфіскаваны ўчора ў Астраўцы ў лідэра АГП Анатоля Лябедзькі.

03.12.2008 г.
Другі раз за гісторыю гімназіі прэзідэнтам стала дзяўчына: Вераніку Замару на пасадзе змяніла вучаніца 9"Б" класа Амалія Азацян.

02.12.2008 г.
Першы ў гісторыі Гродна фестываль ўсходніх танцаў “Праз Захад на Ўсход” адбыўся 28 лістапада ў ДК Тэкстыльшчыкаў.

02.12.2008 г.
Прастаўленне дата-штампаў пры перасячэнні беларускай мяжы будзе адменена з 12 снежня гэтага году.

02.12.2008 г.
Адкрыццё выставы “На каляды” адбудзецца 5 снежня ў выставачнай залі па вул. Ажэшка.

02.12.2008 г.
Чарговы нумар ARCHE ў 1100 старонак будзе прэзентаваны ў Гродна 4 снежня.

02.12.2008 г.
Лепшы нападнік гарадзенскага "Нёмана" перабраўся ў лепшую каманду краіны.

02.12.2008 г.
Сола-шоу Атмораві адбудзецца ў Гродна 6 снежня.

01.12.2008 г.
Бойка з удзелам чатырох чалавек адбылася ў 5 гадзін раніцы ў пятніцу каля начнога клуба “Калізей”.

01.12.2008 г.
Тэмай чарговых экуменічных малітоўных спатканняў гродзенскіх хрысціян стане разважанне над сэнсам свята Нараджэння Хрыстовага.

01.12.2008 г.
Ад сёння зменены правілы ўвозу цыгарэт і алкаголю на тэрыторыю Польшчы.

01.12.2008 г.
Затрыманаму на Аўгустоўскім канале браканьеру пагражае турма.

28.11.2008 г.
На гродзенскіх рынках з’явіліся ўлёткі з заклікам да прадпрымальнікаў правесці 10 снежня аднадзённы страйк.

28.11.2008 г.
Са снежня “Белтэлекам” не будзе адразу адключаць тэлефоны абанентам, якія маюць запазычанасць па аплаце.

28.11.2008 г.
Сёння ў праваслаўных хрысціян распачаўся перадкалядны пост.

28.11.2008 г.
У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.

27.11.2008 г.
Гродзенцы далучыліся да буйнейшага кліматычнага руху на планеце, які выступае супраць глабальнага пацяплення.

27.11.2008 г.
Замест сэйшна з удзелам гуртоў з Мінска і Масквы, які планаваўся 26 лістапада ў клубе “Флінт”, абласны аддзел адукацыі правёў свае курсы дыджэяў. 

27.11.2008 г.
Літва падрыхтавала дакументы для падпісання пагаднення з Беларуссю аб узаемных паездках грамадзян, якія пражываюць на памежных тэрыторыях.

27.11.2008 г.
Тыдзень эканоміі і беражлівасці прайшоў у гімназіі №1 Астраўца.

27.11.2008 г.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў абавязалі ўсіх працоўных бярозаўскага шклозавода “Нёман” здаць адбіткі пальцаў.

26.11.2008 г.
Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на расійскім форуме маладых піяр-спецыялістаў была прызнана адной з лепшых.

26.11.2008 г.
Сёння Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне павіншавала двухмільярднага пасажыра.

26.11.2008 г.
Вечар “Гісторыя блюза з Аляксандрам Цыганком. Частка першая: вытокі” адбудзецца 28 лістапада ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў.

26.11.2008 г.
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Гродна папрасілі палітычны прытулак ў Бельгіі і Галандыі.

26.11.2008 г.
Да 1 снежня Гродзенскі аблвыканкам павінен прыняць новае рашэнне “Аб устанаўленні межаў пагранічнай зоны і пагранічнай паласы на тэрыторыі вобласці”.

25.11.2008 г.
Прэзентацыя фільма вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Гарулёва “Край светлых мрояў” адбудзецца ў Гродна.

25.11.2008 г.
Восем экспанатаў музея прадстаўлены на выставе "Мужнасць і спачуванне: спадчына братоў Бельскіх" у музеі Халакоста ў Фларыдзе.

астатнія навіны >>>

ТАЯМНІЦЫ СТАРОЙ АПТЭКІ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой Стыль   
17.01.2008 г.
 Закрыццё старога маста прымусіла гродзенцаў змяніць звычайныя для сябе маршруты, па-іншаму размяркоўваць час. Але жыць па новаму графіку горад пакуль не навучыўся. У першы дзень пасля закрыцця галоўнага маста цэнтр не абязлюдзеў, аднак змены адчулі і абывацелі, і вадзіцелі, і гандляры. “Сёння ў нас амаль няма чэргаў. Звычайна, наведвальнікаў намнога больш,” – заўважыла супрацоўнік самай старажытнай аптэкі ў Беларусі.
Будынак аптэкі месціцца на Cавецкай плошчы і ўваходзіць у ансамбль гродзенскага езуіцкага кляштара. Напрыканцы года гродзенцы адзначылі 320-годдзе з дня, калі езуіты распачалі на беларускіх землях аптэчную справу. Нагоды святкаваць юбілеі на гэтым не скончваюцца. Праз год споўніцца трохсотгоддзе будынку, у якім знаходзіцца знакамітая аптэка. Мала хто ведае, што гэта быў першы ва Усходняй Эўропе спецыялізаваны аптэчны будынак. З таго часу езуіцкая аптэка пачала працаваць не толькі для Ордэна, але для ўсіх жыхароў Гродна.

Існаванне такой установы – вартая падстава ганарыцца сваім горадам, але гэта пакуль не ўсё! Пры аптэцы дзейнічае адзіная ў Беларусі фармацэўтычная аптэка-музей, якая распавядае пра гісторыю аптэчнай справы, пачынаючы з давён даўна. Сам музей быў заснаваны ў 1996 годзе.

Аптэка працуе ў напружаным рэжыме (што, нажаль, звычайна для аптэчных устаноў). Людзі стаяць у чэргах, калі-некалі чуюцца незразумелыя вуху абывацеля фармацэўтычныя тэрміны і назвы. Праз каваныя вароты трапляю ў невялікі пакой з масіўнымі скляпеннямі – памяшканні кляштараў і храмавых будынкаў заўсёды ўражваюць сваёй масіўнасцю. Шчыра кажучы, я быў вельмі рады сустрэць навуковага супрацоўніка і храніцеля музея-аптэкі Вікторыю Аляксандраўну Ткачову, таму што толькі яна змагла патлумачыць убачаныя мной дзівоцтвы...

 На вялізным драўляным стале ляжыць вялізная старажытная кніга – афіцыйны даведнік фармацэўта 1910 года выдання. Хаця Вікторыя Аляксандраўна і адзначае, што гэта выданне даволі позняе, такія даведнікі шырока выкарыстоўваліся намнога раней, але я знаходжуся ў захапленні, бо пачынаю разумець, што абсалютная большасць экспанатаў музея аўтэнтычныя, г.зн. сапраўдныя! Побач з кнігай бачу шалі, колбы, мяшочкі, пяро для пісьма і вялікую ступу, падсвечнікі… Нейкая містыка вакол! І не памыляюся – перада мной лабараторыя алхімікаў – адна з дзвюх тэматычных частак экспазіцыі. Менавіта алхімікі калісьці вынаходзілі лекі, былі першымі эксперыментатарамі ў галіне фармацэўтыкі. Шалі, маленькія і вялікія, паўметровая ступа і маленечкія ступкі, а побач на сценах засушаныя зёлкі (пучкі траў) – усё гэта служыла для прыгатавання лекаў, мазей, парашкоў. У мінулым лекавы прэпарат мог быць прыгатаваны аж з 80 розных інгрэдыентаў!

 Жывыя, вобразныя кампазіцыі і побач гіганцкае пудзіла чорнага глушца. Аказваецца, у мінулым аптэчныя ўстановы было прынята аздабляць чучаламі, гербарыямі і іншымі дзівоцтвамі. Прычым гэта не даніна эстэтыцы – жывёлы і расліны былі галоўнай і часта адзінай сыравінай для прыгатавання лекаў. Напрыклад, каштоўныя лекі вырабляліся са страўнікаў глушцоў. Вось што значыць натуральны прадукт!

Вобраз адразу ўзбагаціўся: на ланцужках вісіць чучалка сапраўднага… кракадзільчыка. Можна заўважыць таксама і засушаных вожыкаў, марскіх зорак і іншыя “дэлікатэсы”. Разглядваю колбачкі, іх вялізнае мноства, з надпісамі на ангельскай, французскай, польскай, нямецкай мовах. Кожная колбачка змяшчае нешта, напрыклад, у адной з іх заўважаю заспіртаваную сапраўдную кобру. Жах!

Я так разумею, у мінулым фармацэўты валодалі незвычайным пачуццём гумару. Гэта значыць, калі б вы жылі ў той час і раптам захварэлі, вам, магчыма, прапанавалі б нешта кшталту: “А вось настоечкай з кобры пачастуйцеся, альбо прысыпачкай з кракадзіла скарыстайцеся”. Шырока выкарыстоўваліся і нязвычныя для лекаў назвы: “Кроў вісельніка”, “Рог адзінарога”, “Корань Мандрагоры” і да т.п. Хаця гэта не містычныя “бурдзілкі”, рог, напрыклад, уяўляў сабой клык маржа.

Сакваяжы ХІХ стагоддзя, футляры са скуры кракадзіла, вялізныя медныя грэлкі, старажытныя кнігі і энцыклапедыі – гэта далёка няпоўны пералік таго, што можна ўбачыць у музеі. Дазволю сабе прыгадаць, што экспазіцыя ўключае гербарыі, створаныя самой Элізай Ажэшка.

Амаль усе экспанаты аўтэнтычныя, і, каб упэўніцца ў гэтым, трэба наведаць музей. Мэбля і інтэр’ер, якія былі беспаваротна страчаны, скурпулёзна ўзнаўляюцца храніцелямі музея. Музей-аптэка валодае ўнікальнай таямнічасцю. Вікторыя Аляксандраўна папрасіла звярнуць увагу на гадзіннік, які знаходзіцца па цэнтры рэканструяванай шафы. Стрэлкі яго замерлі, нібы нечага чакаючы. Гэта ўжо трэці гадзіннік, які “адмаўляецца” тут працаваць. Напэўна, праўдзіва гавораць, што справа фармацэўта неадкладная, але яна не церпіць мітуслівасці.
Міхал СКАЎЦКІ

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
03.12.2008 г.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч.
(06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”.


(10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

24.11.2008 г.
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля. “Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада. У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся. З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць

19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Пра які калядны падарунак вы марыце:

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY