падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
03.12.2008 г.
57 школьнікаў Гродзеншчыны сталі стыпендыятамі стыпендыяльнага Фонда Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

03.12.2008 г.
Мясараслінная каўбаса для жывёлаў “Бобік” вытворчасці гродзенскага мясакамбіната нечакана стала дэфіцытам.

03.12.2008 г.
1500 улётак і 25 дыскаў з перадачамі “Белсату” канфіскаваны ўчора ў Астраўцы ў лідэра АГП Анатоля Лябедзькі.

03.12.2008 г.
Другі раз за гісторыю гімназіі прэзідэнтам стала дзяўчына: Вераніку Замару на пасадзе змяніла вучаніца 9"Б" класа Амалія Азацян.

02.12.2008 г.
Першы ў гісторыі Гродна фестываль ўсходніх танцаў “Праз Захад на Ўсход” адбыўся 28 лістапада ў ДК Тэкстыльшчыкаў.

02.12.2008 г.
Прастаўленне дата-штампаў пры перасячэнні беларускай мяжы будзе адменена з 12 снежня гэтага году.

02.12.2008 г.
Адкрыццё выставы “На каляды” адбудзецца 5 снежня ў выставачнай залі па вул. Ажэшка.

02.12.2008 г.
Чарговы нумар ARCHE ў 1100 старонак будзе прэзентаваны ў Гродна 4 снежня.

02.12.2008 г.
Лепшы нападнік гарадзенскага "Нёмана" перабраўся ў лепшую каманду краіны.

02.12.2008 г.
Сола-шоу Атмораві адбудзецца ў Гродна 6 снежня.

01.12.2008 г.
Бойка з удзелам чатырох чалавек адбылася ў 5 гадзін раніцы ў пятніцу каля начнога клуба “Калізей”.

01.12.2008 г.
Тэмай чарговых экуменічных малітоўных спатканняў гродзенскіх хрысціян стане разважанне над сэнсам свята Нараджэння Хрыстовага.

01.12.2008 г.
Ад сёння зменены правілы ўвозу цыгарэт і алкаголю на тэрыторыю Польшчы.

01.12.2008 г.
Затрыманаму на Аўгустоўскім канале браканьеру пагражае турма.

28.11.2008 г.
На гродзенскіх рынках з’явіліся ўлёткі з заклікам да прадпрымальнікаў правесці 10 снежня аднадзённы страйк.

28.11.2008 г.
Са снежня “Белтэлекам” не будзе адразу адключаць тэлефоны абанентам, якія маюць запазычанасць па аплаце.

28.11.2008 г.
Сёння ў праваслаўных хрысціян распачаўся перадкалядны пост.

28.11.2008 г.
У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.

27.11.2008 г.
Гродзенцы далучыліся да буйнейшага кліматычнага руху на планеце, які выступае супраць глабальнага пацяплення.

27.11.2008 г.
Замест сэйшна з удзелам гуртоў з Мінска і Масквы, які планаваўся 26 лістапада ў клубе “Флінт”, абласны аддзел адукацыі правёў свае курсы дыджэяў. 

27.11.2008 г.
Літва падрыхтавала дакументы для падпісання пагаднення з Беларуссю аб узаемных паездках грамадзян, якія пражываюць на памежных тэрыторыях.

27.11.2008 г.
Тыдзень эканоміі і беражлівасці прайшоў у гімназіі №1 Астраўца.

27.11.2008 г.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў абавязалі ўсіх працоўных бярозаўскага шклозавода “Нёман” здаць адбіткі пальцаў.

26.11.2008 г.
Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на расійскім форуме маладых піяр-спецыялістаў была прызнана адной з лепшых.

26.11.2008 г.
Сёння Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне павіншавала двухмільярднага пасажыра.

26.11.2008 г.
Вечар “Гісторыя блюза з Аляксандрам Цыганком. Частка першая: вытокі” адбудзецца 28 лістапада ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў.

26.11.2008 г.
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Гродна папрасілі палітычны прытулак ў Бельгіі і Галандыі.

26.11.2008 г.
Да 1 снежня Гродзенскі аблвыканкам павінен прыняць новае рашэнне “Аб устанаўленні межаў пагранічнай зоны і пагранічнай паласы на тэрыторыі вобласці”.

25.11.2008 г.
Прэзентацыя фільма вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Гарулёва “Край светлых мрояў” адбудзецца ў Гродна.

25.11.2008 г.
Восем экспанатаў музея прадстаўлены на выставе "Мужнасць і спачуванне: спадчына братоў Бельскіх" у музеі Халакоста ў Фларыдзе.

астатнія навіны >>>

ВАЛЕР БУЛГАКАЎ: Горадня як і “ARCHE” трапіла ў сітуацыю супраціву Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
26.10.2007 г.

АрхэПрэзентацыя гарадзенскага нумару “ARCHE” адбылася 25 кастрычніка ў Горадні ў памяшканні ТБШ. Прэзентавалі нумар галоўны рэдактар часопіса Валер Булгакаў, рэдактар “Нашай нівы” Андрэй Скурко і паэт Андрэй Хадановіч. З гарадзенскіх аўтараў быў Андрэй Вашкевіч.

Прэзентацыю адкрыў Валер Булгакаў:

-   ARCHE”, без лішняй сціпласці трэба прызнаць, бадай адзіны нацыянальны часопіс, які прысвяціў цэлы тэматычны нумар падзеям, звязаным з так званай рэканструкцыяй Горадні. Гэты нумар выклікаў пэўны інтарэс. Пачалі яго прэзентаваць, як ня дзіўна, не тут, а ў Магілёве. Магілёўская публіка досыць жвава рэагавала на падзеі, якія адбываліся на супрацьлеглым канцы нашай краіны. І тут, у Гародні, нумар таксама выклікаў ажыятаж. Мы прывезлі 20 нумароў, ніводнага ўжо не засталося…

Чым ён прыўкрасны ці непрыўкрасны? Ну, напрыклад, адзін артыкулам

 “Гарадзенскія эсэ”. Тэкст Юры Гардзеева надзвычай цікавы паралелямі паміж гарадзенскай архітэктурай і архітэктурай гішпанскіх гарадоў, такіх, як Севілья і Барселонай. Для такога саветызаванага вока гэтыя паралелі выглядаюць неспадзяваннем, але Юры з’яўляецца чалавекам гуманітарнай культуры, і ён здолеў выканаць беспрэцэндэнтную працу – параўнаць архітэктурныя падыходы на Усходзе Еўропы і на Захадзе. 

Нумар таксама будзе цікавы ўсім тым, хто хоча пабачыць Горадню ў фотаздымках. Аўтар большасці фотаздымкаў - гарадзенскі фатограф Янка Лялевіч. У нумары змешчана каля 20 фотаздымкаў.

Спадар Булгакаў прэзентаваў выданні бібліятэкі “Нашай нівы”, “ARCHE”, выдавецтва “Логвінаў. Такія сустрэчы-прэзентацыі – добры шанец прадаць кнігі, ім і карыстаюцца напоўніцу. Бо, напрыклад, “Паўстаньне Беларусі” Рудкоўскага, “Гісторыю беларускага нацыяналізму” Булгакава, “Мадэрную гірсторыю Беларусі” Туронка у звычайных кнігарнях не купіш. Побач патупваў нагой ад нецярпення Андрэй Хадановіч – ён жа “сам сабе рэдактар”, ён жа “беларускі шоўмэн”, ён жа паэт. Па трапным вызначэнні аднаго з выступоўцаў, Андрэй Хадановіч аздобіць любую вечарыну любой тэматыкі. Ведаючы гэта, Хадановіч і не “грузіўся” асабліва тым, якое дачыненне ён мае да прэзентацыі гарадзенскага нумару “ARCHE”. У рэшце рэшт, ён друкуецца ў згаданым часопісе, ёсць на старонках “Нашай нівы” і ў яго ёсць вершы пра Горадню і мястэчкі Гарадзеншчыны. Яго кнігай распачалася бібліятэка “Нашай Нівы”. Гэтага больш чым дастаткова. Хадановіч чытаў уласныя творы і пераклады з вершаў Мілаша, Гальчынскага. На “ура” пайшлі вытрымкі з кнігі “Групавы здымак з бабай Броняй”.

 - Андрэй Вашкевіч зрабіў нам неацэнную паслугу, ён зыніцыятаваў з’яўленне гэтага нумару, – распавядае Валер Булгакаў - як слушна кажа Андрэй, гэты нумар немагчыма было зрабіць неабсяжным. У нас было толькі 45 дзён, за гэты тэрмін мы змаглі замовіць столькі тэкстаў, колькі замовілі. Чаму для нас гэтая тэма з’явілася настолькі важнай? Таму што Горадня як і “ARCHE” трапіла ў сітуацыю супраціву. Культурнага супраціву, хоць гэта не напісана вялікімі літарамі на вокладцы. Як падкрэслівае наш гарадзенскі нумар, улада, сутыкнуўшыся з супрацівам, не здолела рэалізаваць усе планы ў такім маштабе, у якім яны былі задуманыя. І ў нейкі момант улада разгубілася, нават дала задні ход. Гэтым гарадзенская сітуацыя ўнікальная для Беларусі. Незалежнае грамадзтва здолела сабраць сілы і  зрабіць нейкі ўдар у адказ. Гарадзенскія падзеі з лакальных трапілі ў нацыянальны фокус. І гэты досьвед важны, павучальны і важны рэфлексіі. І ёсць сюжэт, які застаўся незаўважаным у гэтым нумары. Гэта, на мой погляд,  зрошчвыанне мясцовай улады з бізнес-элітамі. Бо для мяне да канца засталося незразумелым, хто стаіць за гэтай так званай рэканструкцыяй...

Алеся Бяленік

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
03.12.2008 г.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч.
(06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”.


(10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

24.11.2008 г.
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля. “Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада. У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся. З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць

19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Пра які калядны падарунак вы марыце:

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY