падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
05.09.2008 г.
У Лідзе паставяць помнік "камандзіровачнаму".

05.09.2008 г.
Мядзведзь Мікіта стаў новым жыльцом Гродзенскага заапарку.

05.09.2008 г.
У наступныя выходныя гарадзенцы адчуюць на сабе яшчэ адно свята - свята гораду.

04.09.2008 г.
У нядзелю адбудзецца экскурсія, арганізаваная трыма гродзенскімі рэсурсамі.

04.09.2008 г.
Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі  канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.

03.09.2008 г.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.

03.09.2008 г.
Сёння пачынаюцца выступленні кандыдатаў у дэпутаты па тэлебачанні і на радыё.

03.09.2008 г.
Сёння ноччу каля вёскі Парэчча ў лесе знойдзены труп жанчыны са слядамі цяжкіх пабоеў. Затрыманы і магчымы забойца…

03.09.2008 г.
…Прапрацаваць пытанне аб стварэнні спецыяльнай турыстычнай зоны на Аўгустоўскім канале!

02.09.2008 г.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.

02.09.2008 г.
4,5 тысячы маленькіх жыхароў Гродзеншчыны атрымалі матэрыяльную дапамогу ў межах акцыі “Збярэм дзяцей у школу”.

02.09.2008 г.
Тэндар на вытворчасць санітарна-гігіенічнай прадукцыі аднаразовага ўжывання абвешчаны адміністрацыяй СЭЗ “Гроднаінвест”.

астатнія навіны >>>

ВАРШАВА: БЕЗ ДУБІНАК Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Дзмітрый ЯГОРАЎ   
27.03.2008 г.

 Упершыню я збіраўся на Дзень Волі, не пракручваючы ў галаве варыянты затрымання, магчымага збіцця, допыту, судовага «паседжання» і паслясудовага «седжання». Бо гэта свята. І я апранаю тое, што зручна і прыгожа насіць, я бяру з сабой не пашпарт, а добры настрой. Шкада толькі, што гэта не ў Беларусі.

 Мы збіраемся ў цэнтры Варшавы, непадалёк ад Кракаўскага прадмесця, каля помніка Каперніку. Дзесяткаў шэсць-сем маладзёнаў, нашыя сцягі, дзесятак паліцэйскіх. Апошнія с цікаўнасцю пазіраюць у наш бок. Тлумачаць мінакам, што гэта маніфестацыя салідарнасці з Беларуссю. Усміхаюцца.

Мітусяцца журналісты. Шукаюць «карцінку» аператары і фатографы: у хадзе дзеткі са сцяжкамі і маладзенькія дзяўчыны з чубкамі. Радыйшчыкі прыслухоўваюцца і «вылічваюць» носьбітаў беларускага акцэнту. Дзядзечка ў гадах кажа мінаку, што Беларусь – гэта тая ж Еўропа, «толькі там той разумны (гэтае слова – антонім, паберажэм ТС!)  Лукашэнка ва ўладзе». Здаецца, што Мікалай Капернік, які даводзіў, што Зямля круціцца вакол Сонца, а не наадварот, паглядае са свайго пастаменту на гэтую размову і на ўсю мітусню ўнізе са здзіўленнем.

Тым часам людзей паболела. Сцягі разгорнуты, улёткі разышліся. Арганізатары спрабуюць выйсці на сувязь з Франкам Вячоркам, каб той распавёў пра менскія падзеі. Але маладзён ужо некалькі гадзінаў як у пастарунку. «Пачынаецца» – кажа хтосці ў натоўпе.

А ў Варшаве пачынаецца ўсё па-іншаму. Паліцэйская машына ўключае мігалкі і пачынае паволі пракладаць дарогу для мітынгоўцаў. Мы рухаемся па адной з цэнтральных вуліц Варшавы – па Новым свеце, для нас – ходнікі і адна паласа на дарозе. На другой паласе прыпыняюцца машыны і аўтобусы, пасажыры ў здзіўленні прыліпаюць насамі да шыбаў.

Па звычцы зазіраю ў суседні дворык. Не, няма. Няма аўтазакаў. Няма АМАПу. Няма нават грузавіка з пацеючымі ў кузаве «касманаўтамі» ўнутраных войскаў. І гэта нягледзячы на тое, што дэманстранты, якіх ужо пару соцень, аб’явілі, што кіруюцца ў бок... парламенту. Мінаючы пры гэтым канцэлярыю Прэзідэнта. Я адкрываю для сябе, што ўлада не заўсёды і не паўсюль баіцца сваіх грамадзян.

Вяртаюся да калоны. Гэта мусіць убачыць кожны беларус. Людзі ідуць з усмешкамі і бел-чырвона-белымі сцягамі, ідуць не азіраючыся, вакол іх няма «каробачкі». Сёння сапраўды свята. Нейкая дзяўчына запрашае далучыцца да шэсця. Хіба праз гэта нас более штокрок. 

Неўзабаве мы на пляцоўцы каля парламенту. Арганізатары з ініцыятывы «Вольная Беларусь» зачытваюць зварот да польскага Сейма. Дэманстранты з тэкстам пагаджаюцца і авацыямі вітаюць  нашага земляка, якому даюць слова. З моцным акцэнтам і праз хваляванне  хлопец кажа словы, якія, здаецца, ідуць ад самага сэрца. Гэта словы падзякі тым, каму неабыякавы лёс суседняй краіны і людзей, што там жывуць і змагаюцца за Еўрапейскую, цывілізаваную будучыню.

 Праз некалькі хвілін арганізатары здолелі звязацца з удзельнікам мітынгу ў Мінску. Праз гукаўзмацняльнік транслюецца яго тэлефонны расповяд пра дзесяткі арыштаваных, пра збітых, пра «каробачкі», кардоны і «рассяканне» мінскага мітынгу. Усмешкі злятаюць з твараў варшаўскіх маладзёнаў. «Biaіorusi nic nie zdusi» ды «Јukaszenko precz - bardzo fajna rzecz» гучаць ужо з іншымі адценнямі. Палякам ня трэба тлумачыць, што такое салідарнасць.

Мы разыходзімся. Я праходжу праз рэдкае ачапленне (калі можна так назваць паліцэйскіх – аднаго на 40 метраў). Дзіўна ведаць, што не пачуеш у спіну «маладой чылавек! ... »

З Варшавы Дзмітрый ЯГОРАЎ,

фота аўтара

А вось заява, якую перадалі ў польскі парламент.  

Treњж petycji zіoїonej dzisiaj na rкce reprezentanta Sejmu Rzeczypospolitej Pana posіa Andrzeja Halickiego, czіonka sejmowej grupy ds. Biaіorusi.

25 marca 2008  

Wysoka Izba Sejmu Rzeczypospolitej Polskiej.
Posіowie VI kadencji na Sejm Rzeczypospolitej Polskiej.

Zwracamy siк do wysokiej Izby, Sejmu Rzeczypospolitej Polskiej, do wszystkich posіуw na Sejm Rzeczypospolitej Polskiej VI kadencji, o zajкcie jasnego stanowiska wobec haсbi№cych i niedemokratycznych praktyk wіadz Biaіorusi.  

Pomni pamiкci wspуlnego Polakom i Biaіorusinom paсstwa, I Rzeczypospolitej, ktуrej prawa staіy na straїy wolnoњci i swobуd obywatelskich wszystkich zamieszkuj№cych j№ narodуw; pomni pamiкci pуџniejszych wspуlnych losуw: niewoli rozbiorowej i narodzin naszych nowych ojczyzn roku 1918 – domagamy siк dzisiaj upomnienia siк o los naszych s№siadуw. To dziњ bowiem mija 90 lat od narodzin niepodlegіego paсstwa biaіoruskiego: Biaіoruskiej Republiki Ludowej. A Biaіorusinom dziњ zabrania siк o tym pamiкtaж.

To wіaњnie 25 marca biaіoruska opozycja demokratyczna uznaje za narodowe њwiкto niepodlegіoњci, obchodzone przez niк jako Dzieс Woli. Na pami№tkк zdarzeс sprzed 90 lat organizuje obchody, ktуre s№ brutalnie rozpкdzane przez milicjк, a ich uczestnicy s№ zamykani w wiкzieniach. њwiкtowanie niepodlegіoњci staje siк podstaw№ do oskarїeс o dziaіania antypaсstwowe.  

Wysoka Izba reprezentuj№ca majestat Rzeczypospolitej Polskiej nie moїe tego dnia okazywaж obojкtnoњci wobec sytuacji na Biaіorusi. Dlatego my dzisiaj, manifestuj№c solidarnoњж i poparcie dla demokratycznych aspiracji Biaіorusinуw, apelujemy do Wysokiej Izby o podjкcie stosownej uchwaіy i potкpienie reїimu Aleksandra Јukaszenki.

Przedstawiciele demonstrantуw

 

Каментарыi 

  1. #1 Аляксандр
    2008-04-0108:59:18 Ва ўсіх нармальных краінах улада не баіцца сваіх грамадзян, акрамя як у нашай…

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
29.08.2008 г.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых
(11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
У чарговым выпуску “Стыльнай кухні” тры шыкоўныя рэцэпты рыбных страў. Ашчадныя для “маладога” кашалька!
(4:55 хв., 1.69 МБ) Спампаваць

28.08.2008 г.
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"!
(5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць

27.08.2008 г.
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім.
(7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць

25.08.2008 г.
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць

29.07.2008 г.
У гэтым выпуску праграмы шэф-повар “Твайго Стылю” Алена Раўбецкая дзеліцца сакрэтам прыгатавання стыльных шашлыкоў.
(5:11 хв., 1.78 МБ) Спампаваць

24.07.2008 г.
(7:42 хв., 2.64 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Апошнія тыдні лета - гэта:

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY