Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Адзіная ў Беларусі ВНУ – Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт– годна носіць імя славутага беларускага творцы – Янкі Купалы. Менавіта ў яго гонар ужо ў сёмы раз кафедра беларускай літаратуры філалагічнага факультэта ладзіць навуковую канферэнцыю – Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні.
Больш за 90 купалазнаўцаў з Гродна, Гомеля, Мінска, Мазыра, Баранавіч і іншых гарадоў прымалі ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Праграма канферэнцыі даволі разнастайная. Акрамя выступленняў дакладчыкаў, навукоўцы мелі магчымасць паглядзець культурную праграму, падрыхтаваную студэнтамі, наведаць Аўгустоўскі канал. Удзельнікі падкрэслілі высокі ўзровень Чытанняў, іх добрую арганізацыю.
Асаблівасцю правядзення канферэнцыі ў гэтым годзе стала рашэнне надаць ёй міжнародны статус. Тым больш, што за межамі Беларусі творчасць класіка нашай літаратуры добра знаная. Дзеля гэтага плануецца запрашаць як беларускіх навукоўцаў, так і замежных, прыцягнуць увагу культуролагаў, гісторыкаў, філосафаў, перакладчыкаў Купалавых твораў на іншыя мовы, словам, усіх тых, для каго паэт быў і ёсць зоркай першай велічыні.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць