падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
03.12.2008 г.
57 школьнікаў Гродзеншчыны сталі стыпендыятамі стыпендыяльнага Фонда Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

03.12.2008 г.
Мясараслінная каўбаса для жывёлаў “Бобік” вытворчасці гродзенскага мясакамбіната нечакана стала дэфіцытам.

03.12.2008 г.
1500 улётак і 25 дыскаў з перадачамі “Белсату” канфіскаваны ўчора ў Астраўцы ў лідэра АГП Анатоля Лябедзькі.

03.12.2008 г.
Другі раз за гісторыю гімназіі прэзідэнтам стала дзяўчына: Вераніку Замару на пасадзе змяніла вучаніца 9"Б" класа Амалія Азацян.

02.12.2008 г.
Першы ў гісторыі Гродна фестываль ўсходніх танцаў “Праз Захад на Ўсход” адбыўся 28 лістапада ў ДК Тэкстыльшчыкаў.

02.12.2008 г.
Прастаўленне дата-штампаў пры перасячэнні беларускай мяжы будзе адменена з 12 снежня гэтага году.

02.12.2008 г.
Адкрыццё выставы “На каляды” адбудзецца 5 снежня ў выставачнай залі па вул. Ажэшка.

02.12.2008 г.
Чарговы нумар ARCHE ў 1100 старонак будзе прэзентаваны ў Гродна 4 снежня.

02.12.2008 г.
Лепшы нападнік гарадзенскага "Нёмана" перабраўся ў лепшую каманду краіны.

02.12.2008 г.
Сола-шоу Атмораві адбудзецца ў Гродна 6 снежня.

01.12.2008 г.
Бойка з удзелам чатырох чалавек адбылася ў 5 гадзін раніцы ў пятніцу каля начнога клуба “Калізей”.

01.12.2008 г.
Тэмай чарговых экуменічных малітоўных спатканняў гродзенскіх хрысціян стане разважанне над сэнсам свята Нараджэння Хрыстовага.

01.12.2008 г.
Ад сёння зменены правілы ўвозу цыгарэт і алкаголю на тэрыторыю Польшчы.

01.12.2008 г.
Затрыманаму на Аўгустоўскім канале браканьеру пагражае турма.

28.11.2008 г.
На гродзенскіх рынках з’явіліся ўлёткі з заклікам да прадпрымальнікаў правесці 10 снежня аднадзённы страйк.

28.11.2008 г.
Са снежня “Белтэлекам” не будзе адразу адключаць тэлефоны абанентам, якія маюць запазычанасць па аплаце.

28.11.2008 г.
Сёння ў праваслаўных хрысціян распачаўся перадкалядны пост.

28.11.2008 г.
У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.

27.11.2008 г.
Гродзенцы далучыліся да буйнейшага кліматычнага руху на планеце, які выступае супраць глабальнага пацяплення.

27.11.2008 г.
Замест сэйшна з удзелам гуртоў з Мінска і Масквы, які планаваўся 26 лістапада ў клубе “Флінт”, абласны аддзел адукацыі правёў свае курсы дыджэяў. 

27.11.2008 г.
Літва падрыхтавала дакументы для падпісання пагаднення з Беларуссю аб узаемных паездках грамадзян, якія пражываюць на памежных тэрыторыях.

27.11.2008 г.
Тыдзень эканоміі і беражлівасці прайшоў у гімназіі №1 Астраўца.

27.11.2008 г.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў абавязалі ўсіх працоўных бярозаўскага шклозавода “Нёман” здаць адбіткі пальцаў.

26.11.2008 г.
Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на расійскім форуме маладых піяр-спецыялістаў была прызнана адной з лепшых.

26.11.2008 г.
Сёння Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне павіншавала двухмільярднага пасажыра.

26.11.2008 г.
Вечар “Гісторыя блюза з Аляксандрам Цыганком. Частка першая: вытокі” адбудзецца 28 лістапада ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў.

26.11.2008 г.
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Гродна папрасілі палітычны прытулак ў Бельгіі і Галандыі.

26.11.2008 г.
Да 1 снежня Гродзенскі аблвыканкам павінен прыняць новае рашэнне “Аб устанаўленні межаў пагранічнай зоны і пагранічнай паласы на тэрыторыі вобласці”.

25.11.2008 г.
Прэзентацыя фільма вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Гарулёва “Край светлых мрояў” адбудзецца ў Гродна.

25.11.2008 г.
Восем экспанатаў музея прадстаўлены на выставе "Мужнасць і спачуванне: спадчына братоў Бельскіх" у музеі Халакоста ў Фларыдзе.

астатнія навіны >>>

ФЛОРЫДА – СПЁКА І ВЕЧНАЕ ЛЕТА Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой Стыль   
21.02.2008 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  

Узыходзячае сонца асвечвае небасхіл над узбярэжжам Атлантычнага акіяну. Лёгкі брыз гойдае галіны пальмаў. Добрай раніцы! Мы – у Флорыдзе.

Кругом пляжыГэтая цудоўная зямля на паўднёвым усходзе Амерыкі стала чарговым са Злучаных Штатаў у 1845 годзе. Флорыду называюць «Sunshine state» –  штатам вечнага сонца, альбо штатам, дзе свеціць сонца. Тут няма вясны, лета, восені і зімы. Тут ёсць толькі лета і перыяд нешта паміж восенню і вясной, калі надыходзіць пара трапічных дажджоў. У гэты час, які прыпадае звычайна на кастрычнік – лістапад, ліўні льюць некалькі дзён без перапынку. Гэты час традыцыйна – пара ўраганаў. Але за два гады, што я тут, не было ніводнага. Тамашнія людзі смяюцца і гавораць: «Шчаслівая! Такое лепей не бачыць, не адчуваць на сабе».

Флорыда – гэта павольны поўдзень. Павольны амерыканскі ангельскі з вуснаў мясцовага насельніцтва, праглынутыя канчаткі ў словах і перастаноўка літар падчас вымовы. Тут ты лёгка адрозніш мясцовага, з Флорыды, ад прыезджага каліфарнійца, ньюйоркца ці каго яшчэ. Мясцовае насельніцтва – гэта мягка сказана. Мясцовых тут – адзін, два і хопіць. Затое, сустрэнеш «мясцовых», якія прыехалі з Нью-Йорку, Нью-Джэрсі, Індзіаны, еўрапейцаў з Нямеччыны і абшчыны з постсавецкай прасторы: Расія, Україна, Малдова, Беларусь, Казахстан. Прыбылі яны сюды – хто як. Хто па зялёнай картцы, хто па турыстычнай візе, хто па працоўнай, а хто папросту сеў у лодку, ды і прыплыў. Вось тут не да смеху. Заснавана на рэальных гісторыях! Пра людзей з поўначы – асобная гісторыя.

 Транспарт КалумбаўУ пачатку 90-х па амерыканскіх і рускіх каналах Нью-Йорку і Нью-Джэрсі і пары іншых штатаў у пракат пускалі рэкламу пра пакупку таннай зямлі на поўдні. І вось людзі, ператварыўшыся ў гэткіх Калумбаў, адправіліся на адкрыццё флорыдскіх зямель. Хто паспеў, той урваў кавалак лепей ды танней. У тыя часы трохпакаёвы дом можна было прыдбаць за 80 тысячаў амерыканскіх зайчыкаў. Для параўнання, сёння – ужо 250 тысячаў.

Будаваннем гэтых самых дамоў займаюцца ніхто іншыя, як людзі, якія размаўляюць па-гішпанску. У наш час яны – рабы. Афраамерыканцы даўно саступілі ім гэтае становішча ў грамадстве, не ўсведамляючы таго, што менавіта яны – мексіканцы – займаюцца пабудовай будучыні іх краіны. Краіны, якая стала таксама і іх. А жыхары ЗША працягваюць біць сябе ў грудкі і крычаць на кожным большым скрыжаванні: «Мы – амерыканцы! Хто вы?!».

А мы – тыя самыя амерыканцы, толькі з рознымі акцэнтамі, ды веданнем яшчэ пары моваў, акрамя ангельскай. І так сама, як вы зараз, нашыя дзеці будуць амерыканцамі, якія размаўляюць без акцэнту. Яны будуць наведваць райскія пляжы Key West’a (ланцужок астравоў, які замыкае Флорыду), парады мод у Miami, музей Сальвадора Далі ў флорыдскім Sankt Petersburg, хакейныя гульні Tampa Bay i Florida Panters, футбольныя матчы Jacksonville Jaguars, Tamba Bay Buccaniers i Miami Dolphins, турніры па гольфе з удзелам Tiger Wood  на кортах Jack Nickolaus. Гэтае ўсё сваім ходам. Ужо ў 16 ты атрымоўваеш вадзіцельскія правы. І ўжо ў 16 цалкам нармальна вадзіць машыну. Тут гэта не раскоша, а неабходнасць. У гарадах, дзе няма грамадскага транспарту, хочаш, ан–не, атрымаеш.

 Музэй Сальвадора Далі ў ФлорыдзеУжо ў 16 падлеткі гатовыя працаваць за мізэрныя зарплаты з надзеяй за працу на карысць айчыны атрымаць капейку ў сваю кішэню, а ад ненаглядных мамаў і татаў новы Nissan Yers’u 2008 году на Дзень народзінаў альбо яшчэ  які holiday. Гэта ўсё ёсць, альбо яшчэ будзе. Амерыка ж розная. У кожнага яна свая. Але, як бы там не было, добра там, дзе нас няма. Хочаце ў гэтым упэўніцца?! Паспрабуйце пастукаць у зачыненыя дзверы – і, магчыма, вам адкрыюць.

Гартэнзія ЦІГРОВА з Флорыды, ЗША

 

Каментарыi 

  1. #4 gartenzija tigrova
    2008-02-2618:59:21 vzaimno, vzaimno:)
  2. #3 jahorau
    2008-02-2518:13:33 Гартэнзія! рады бачыць :)
  3. #2 gartenzija tigrova
    2008-02-2407:50:12 ne znaja pervoistorii etogo imeni, ne stoit na zerkalo penjat…
    a pro zhizn v usa govorjat poslednie strochki sego materiala: ne ytrydite sebja - perechtite!
    s yvazheniem, vawa GT:)
  4. #1 Першацвет
    2008-02-2308:19:10 Кали Гартэнзия стала Цигровай, тады и я стану Аленям! Няхай напиша, як ей сапрауды жывецца, чым займаецца. Няхай тоьки не аураецца на сяброу.

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.
Слухай "Твой Стыль"
03.12.2008 г.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч.
(06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”.


(10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

24.11.2008 г.
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля. “Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада. У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся. З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць

19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Пра які калядны падарунак вы марыце:

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY