падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
03.12.2008 г.
57 школьнікаў Гродзеншчыны сталі стыпендыятамі стыпендыяльнага Фонда Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

03.12.2008 г.
Мясараслінная каўбаса для жывёлаў “Бобік” вытворчасці гродзенскага мясакамбіната нечакана стала дэфіцытам.

03.12.2008 г.
1500 улётак і 25 дыскаў з перадачамі “Белсату” канфіскаваны ўчора ў Астраўцы ў лідэра АГП Анатоля Лябедзькі.

03.12.2008 г.
Другі раз за гісторыю гімназіі прэзідэнтам стала дзяўчына: Вераніку Замару на пасадзе змяніла вучаніца 9"Б" класа Амалія Азацян.

02.12.2008 г.
Першы ў гісторыі Гродна фестываль ўсходніх танцаў “Праз Захад на Ўсход” адбыўся 28 лістапада ў ДК Тэкстыльшчыкаў.

02.12.2008 г.
Прастаўленне дата-штампаў пры перасячэнні беларускай мяжы будзе адменена з 12 снежня гэтага году.

02.12.2008 г.
Адкрыццё выставы “На каляды” адбудзецца 5 снежня ў выставачнай залі па вул. Ажэшка.

02.12.2008 г.
Чарговы нумар ARCHE ў 1100 старонак будзе прэзентаваны ў Гродна 4 снежня.

02.12.2008 г.
Лепшы нападнік гарадзенскага "Нёмана" перабраўся ў лепшую каманду краіны.

02.12.2008 г.
Сола-шоу Атмораві адбудзецца ў Гродна 6 снежня.

01.12.2008 г.
Бойка з удзелам чатырох чалавек адбылася ў 5 гадзін раніцы ў пятніцу каля начнога клуба “Калізей”.

01.12.2008 г.
Тэмай чарговых экуменічных малітоўных спатканняў гродзенскіх хрысціян стане разважанне над сэнсам свята Нараджэння Хрыстовага.

01.12.2008 г.
Ад сёння зменены правілы ўвозу цыгарэт і алкаголю на тэрыторыю Польшчы.

01.12.2008 г.
Затрыманаму на Аўгустоўскім канале браканьеру пагражае турма.

28.11.2008 г.
На гродзенскіх рынках з’явіліся ўлёткі з заклікам да прадпрымальнікаў правесці 10 снежня аднадзённы страйк.

28.11.2008 г.
Са снежня “Белтэлекам” не будзе адразу адключаць тэлефоны абанентам, якія маюць запазычанасць па аплаце.

28.11.2008 г.
Сёння ў праваслаўных хрысціян распачаўся перадкалядны пост.

28.11.2008 г.
У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.

27.11.2008 г.
Гродзенцы далучыліся да буйнейшага кліматычнага руху на планеце, які выступае супраць глабальнага пацяплення.

27.11.2008 г.
Замест сэйшна з удзелам гуртоў з Мінска і Масквы, які планаваўся 26 лістапада ў клубе “Флінт”, абласны аддзел адукацыі правёў свае курсы дыджэяў. 

27.11.2008 г.
Літва падрыхтавала дакументы для падпісання пагаднення з Беларуссю аб узаемных паездках грамадзян, якія пражываюць на памежных тэрыторыях.

27.11.2008 г.
Тыдзень эканоміі і беражлівасці прайшоў у гімназіі №1 Астраўца.

27.11.2008 г.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў абавязалі ўсіх працоўных бярозаўскага шклозавода “Нёман” здаць адбіткі пальцаў.

26.11.2008 г.
Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на расійскім форуме маладых піяр-спецыялістаў была прызнана адной з лепшых.

26.11.2008 г.
Сёння Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне павіншавала двухмільярднага пасажыра.

26.11.2008 г.
Вечар “Гісторыя блюза з Аляксандрам Цыганком. Частка першая: вытокі” адбудзецца 28 лістапада ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў.

26.11.2008 г.
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Гродна папрасілі палітычны прытулак ў Бельгіі і Галандыі.

26.11.2008 г.
Да 1 снежня Гродзенскі аблвыканкам павінен прыняць новае рашэнне “Аб устанаўленні межаў пагранічнай зоны і пагранічнай паласы на тэрыторыі вобласці”.

25.11.2008 г.
Прэзентацыя фільма вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Гарулёва “Край светлых мрояў” адбудзецца ў Гродна.

25.11.2008 г.
Восем экспанатаў музея прадстаўлены на выставе "Мужнасць і спачуванне: спадчына братоў Бельскіх" у музеі Халакоста ў Фларыдзе.

астатнія навіны >>>

ГОРАД КАРАЛЁЎ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Інга САКУТА   
24.04.2008 г.

 Прыгожая, амаль не кранутая часам, архітэктура, утульныя скверыкі, конныя брычкі з цікаўнымі турыстамі – усім гэтым і яшчэ шмат чым іншым прываблівае Кракаў...

 Кракаў сустрэў нас цудоўным сонечным надвор’ем. Стары горад пачынаецца амаль з чыгуначнага вакзала. Некаторыя вулачкі і іх архітэктурны ансамбаль падобныя да гарадзенскіх. Я, напрыклад, знайшла скрыжаванне вуліц падобнае да скрыжавання вуліц Кірава і Сацыялістычнай у Гродна.

 

 

 
Побач з Ратушай
Перад выхадам на рынкавую плошчу мы з маім сябрам сустрэлі прамоўтэра, які звярнуўся да нас з пытаннем: «Які польскі горад, акрамя Кракава, самы старажытны?» На што мой сябар адказаў: «Гданьск». Аказалася – не. Я падумала і адказала: «Уроцлаў?!». Трапіла! Хаця можа інтуітыўна ведала, бо старажытнасць горада вызначаецца па старажытнасці яго ратушы, а Уроцлаў, як і Кракаў, мае самую старажытную ратушу з усіх польскіх гарадоў.

Было б недаравальна абмінуць кракаўскую ратушу ў стылі рэнесанса і не зайсці ўнутр. Зараз тут знаходзіцца рынак. Калі падняць галаву ўверх, то можна ўбачыць гербы ўсіх гарадоў Польшчы.

Пасля мы накіраваліся ў старажытны будынак знакамітага Ягелонскага ўніверсітэту, які зараз дзейнічае як музей. Найбольш запомніўся ўнутраны дворык з калодзежам па сярэдзіне. Радуе, што дворык не пакрыты шкляным калпаком, як некаторыя сучасныя ўніверсітэты, што надае яму большую атмасферу старажытнасці. Але надакучлівыя французскія і японскія турысты, якія сноўдалі навокал, перашкаджалі цешыцца гэтай атмасферай і зрабіць здымак каля калодзежа і алычы, якая на пачатку красавіка ўжо выпусціла свае прыгожыя кветачкі.

Людзі і каралі

 Пасля накіраваліся ў сквер, якіх у Кракаве даволі многа. Тут можна спакойна пасядзець і адпачыць, сузіраючы людзей, якія сядзяць або ходзяць побач. Каля нас, напрыклад, прайшла жанчына, апранутая ў доўгую сукню і з шырокім прыгожым шалікам на плячах. Чымсьці нагадала старадаўнюю польку. А яшчэ прайшлі два хлопцы, апранутыя ў зялёныя гарнітуры з супрацьгазамі на галаве. Шкада, што ўсе гэтыя дзівацтвы не ўдалося зняць на камеру, бо акурат у гэты час вырашылі перакусіць і зусім пра камеру забыліся. На лавачцы, што была насупраць, сядзелі дзядок і бабуля, якія міла пра нешта размаўлялі і ў сваёй размове былі падобныя да галубоў, якія бегалі побач і карміліся з рук пажылой парачкі.  

Не абыйшлі і знакаміты Вавель, дзе пахаваныя вядомыя не толькі гарадзенцам і беларусам, але і ўсяму свету каралі Ягайла і Стэфан Баторый, а таксама паэт Адам Міцкевіч.

Склеп Баторыя так і не давялося пабачыць, а вось склеп Адама Міцкевіча і Ягайлы ўдалося, бо знаходзяцца яны адразу ў цэнтры вавельскай архікатэдры і іх не трэба далёка ісці шукаць. А шукаць не хацелася, бо крыху ўжо стаміліся. У склепе Адама Міцкевіча пакінулі знак у кнізе запісаў, якая разлічана, бадай, толькі на адзін месяц. І нават за месяц яе паспяваюць спісаць наскучлівыя турысты.

Кракаўскія «жывёлы»
 Калі спусціцца з вавельскай гары да Віслы, можна заўважыць жалезнага цмока, які з’яўляецца сімвалам горада. Перыядычна ён дыхае агнём. Мне стала цікава, з якой перыядычнасцю. Мой сябар жартаўліва сказаў: «Гэта залежыць ад таго, як Расія падае газ». Знаёмая параіла абавязкова набыць сімвала Кракава цацачнага цмока, але менавіта плюшавага, а не сувенірнага. Маўляў, плюшавы больш дзяўчынам пасуе. Давялося купіць.

Побач з Вавелем, у парку, знаходзіцца помнік сабаку Джоку, як сімвалу вернасці, які чакаў свайго гаспадара, што памёр. Прабягаючыя вакол сабакі, якіх не менш чым у Варшаве, аддаюць яму гонар. Абурае тое, што гаспадары не глядзяць за сваімі сабакамі, якія пакідаюць «сляды» на тратуарах і нават на лаўках.

 

 

 

Далонь майстра
Жыхары Уроцлава кажуць, што той, хто не быў ва уроцлаўскай ратушнай піўніцы, той не быў у іх горадзе. Не ведаю, ці так кажуць кракавяне, але мы вырашылі завітаць у кракаўскую ратушную піўніцу «Пад баранамі». Інтэр’ер вельмі спадабаўся. Тут ёсць спецыяльная зала для кабарэ. Праўда, у той час яна не працавала ды і людзей, акрамя хіба нас і бармэна, не было. На сценах піўніцы вісяць здымкі з выявамі шматлікіх польскіх знакамітасцяў. Сярод іх знайшлі здымак знакамітага польскага рэжысёра Анжэя Вайды – аўтара фільма «Катынь», паказ якога адносна нядаўна адбыўся ў Гродна. Быў Вайда ў піўніцы яшчэ ў 1996 годзе. Пра гэта сведчыць надпіс на глінянай дошцы з адбіткам рукі вядомага рэжысёра.

Вельмі хацелася пакатацца на знакамітых кракаўскіх брычках, але кошт у 100 злотых перабіў жаданне.

Хмара не небасхіле і цацачны гарадок
 Увечары Кракаў асабліва прыгожы. Некаторыя слаба асветленыя вуліцы падобныя да гарадзенскіх. Разам са змрокам у Кракаў прыходзіць цішыня і супакой. Здаецца, што горад вырашыў нарэшце адпачыць ад страшэннай колькасці турыстаў, якія тапталі яго вуліцы ўдзень.

Вось і мы вырашылі не парушаць спакой горада і рушылі назад, у Бэндзін.

Пасля Кракава давялося патрапіць у горы. Файна! Горы відаць за кіламетраў 30-40. Першы раз, калі пабачыла гэтую сінеючую хмару на небасхіле, ажно дух захапіла. Думала, што калі буду побач, то не здолею ўзыйсці. Але не! Усё было цудоўна. Накіраваліся мы ў бок горада Бельска-Бялы, які акурат і размешчаны ў падножжы гор. У гарах ляжаў снег, таму не адважыліся падняцца на самую высокую гару Шындзельню, а пайшлі на менш заснежаную Магурку, якая мае вышыню ў 909 метраў.

Уздымацца на такія горы не вельмі цяжка, паколькі яны не скалістыя, а лясістыя. Таму спецыяльнай вопраткі і дапаможных сродкаў для узыходжання на гару не патрабуецца, але цяплей апрануцца ўсё такі варта: ёсць істотная розніца ў тэмпературы, якая стаіць у падножжы гары і на яе піку. Кожныя 100 метраў уверх тэмпература паніжаецца да 2 градусы. У нашым выпадку розніца ў тэмпературах склала 9 градусаў. Нягледзячы на гэта некаторыя смельчакі ўзыходзілі на гару у кашульках. І я іх разумею, бо ў той дзень стаяла цудоўнае сонечнае надвор’е.

Заўсёды думала, што кій патрэбны для таго, каб лягчэй было на гару ўзыходзіць, але практыка паказала, што лепш ён дапамагае, калі даводзіцца з гары спускацца, асабліва, на заснежаных схілах, дзе ногі пад цяжарам цела так і цягнуць уніз. З гор адкрываюцца вельмі прыгожыя краявіды даліны, дзе размешчаныя населеныя пункты. Бельска-Бяла выглядае з гары як цацачны гарадок, складзены з запалкавых пачкаў і акружаны вадой. Крыху шкада, што не давялося патрапіць у горы восенню, калі ўся гэтая лясістасць стаіць увабраная ў розныя яркія колеры. Але веру, што ўсё яшчэ наперадзе.

Інга САКУТА

фота аўтара 

 

Каментарыi 

  1. #2 astrynczanka
    2008-04-2423:29:40 sapraudy pryhozha :)
  2. #1 lorss
    2008-04-2419:14:31 прыгожа!

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
03.12.2008 г.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч.
(06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”.


(10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

24.11.2008 г.
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля. “Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада. У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся. З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць

19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Пра які калядны падарунак вы марыце:

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY