падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
21.11.2008 г.
Завод карданных валаў «Белкард» перайшоў на чатырохдзённы працоўны тыдзень.

21.11.2008 г.
«Хадзі на мой голас» – запрашае Данута Бічэль на прэзентацыю аднайменнай кнігі ўспамінаў 23 лістапада ў мінскі Чырвоны касцёл.

21.11.2008 г.
Дубрава, Скамарошкі, Калбасінская, Аульская… Звыш за 60 новых вуліц з’явіліся ў Гродна.

21.11.2008 г.
Заўтра каля Палацу Тэкстыльшчыкаў адбудзецца сумеснае… чаяванне.

20.11.2008 г.
Ад сёння на хвалі 98,4 гарадзенцы могуць слухаць "Альфа Радыё".

20.11.2008 г.
Здзівіць гарадзенскую публіку новай складанай аўтарскай праграмай збіраюцца музыкі з Stop Time Band.

20.11.2008 г.
Канцэрт этна-трыё "Троіца" адбудзецца 11 снежня ў Гродне.

20.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" адолелі ўчора ў гасцёх наваполацкі "Хімік-СКА".

20.11.2008 г.
Гэтым разам пацярпела 73-гадовая жанчына.

19.11.2008 г.
Гарадзенскія актывісты незалежнага прафсаюзнага руху бяруць удзел у працы па стварэнні Міжрэгіянальнай Рады прафсаюзаў еўрарэгіёна “Нёман”.

19.11.2008 г.
Знайсці партнёраў па вырабу ветраэлектрастанцый і дзіцячых падгузнікаў спрабавалі ў Лондане прадстаўнікі свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.

19.11.2008 г.
Рэклама на Гарадзеншчыне павінна быць сучаснай і эстэтычнай. Так лічаць дэпутаты Абласнога Савету.

19.11.2008 г.
Выстава амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра, якая нядаўна дэманстравалася ў Гродне, адчынілася сёння ў штаб-кватэры ААН.

19.11.2008 г.
У пятніцу ў Гродне пройдзе турнір па футболе сярод “цяжкіх” падлеткаў.

19.11.2008 г.
Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.

19.11.2008 г.
Паездку ў Катынь ладзіць “Польска Мацеж Школьна” ў Гродне.

19.11.2008 г.
Муляж авіяцыйнай бомбы выклікаў учора трывогу ў гарадзенскім аграрным універсітэце.

19.11.2008 г.
Вядомы гарадзенскі гурт возьме ўдзел у ХІ міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі.

18.11.2008 г.
Учора ў галерэі ўніверсітэта імя Я. Купалы “Універсум” адкрылася выстава эстампаў.

18.11.2008 г.
Каля 60 чалавек персанала і каля 180 пасажыраў былі эвакуяваны з будынку Гродзенскага чыгуначнага вакзала з-за сігналу аб мініраванні.

18.11.2008 г.
Адкрыццё выставы “Восеньская мелодыя” гарадзенскай майстрыхі Неллі Пятрухінай адбудзецца 21 лістапада ў музеі “Гарадніца”.

18.11.2008 г.
Элітное кіно пачалі паказваць у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

18.11.2008 г.
Піт Паўлаў выказаў жаданне працаваць з гарадзенскім гуртом “TLUSTA LUSTA” пасля адборачнага канцэрта маладых рок-гуртоў у “Рок-школу”.

17.11.2008 г.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".

17.11.2008 г.
12 жыхароў Гродзеншчыны загінулі ў вагні на мінулым тыдні.

17.11.2008 г.
Пра падрыхтоўку праекта адпаведнага ўказа паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

17.11.2008 г.
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.

14.11.2008 г.
Апошняя экспазіцыя пакідае сёння архітэктурны комплекс XVI-XVIII ст. у Гальшанах Ашмянскага раёна.

14.11.2008 г.
У правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласці інфармацыйных пікетаў супраць пабудовы АЭС адмоўлена…

14.11.2008 г.
Судовая справа адзінай на Гарадзеншчыне незалежнай «Газеты Слонімскай» хутчэй за ўсё скончыцца «мірам».

14.11.2008 г.
Бурнымі апладысментамі і кветкамі  скончыліся ўчора «Італьянскія сезоны», якія ладзіла Гродзенская капэла ў Лялечным тэатры.

14.11.2008 г.
Жыхары Сапоцькіна, Парэчча, Гожы і амаль самога Гродна змогуць перамяшчацца праз літоўска-беларускую мяжу без візы…

14.11.2008 г.
Пад такой назвай сёння пачалася XV Міжнародная навуковая канферэнцыя на базе ГрДзУ.

14.11.2008 г.
Уручаны пашпарт найстарэйшай ураджэнцы Гарадзенскай вобласці, якая жыве ў Польшчы.

13.11.2008 г.
Гарадзенскі студэнцкі тэатр “Вернісаж” перамог на фестывалі ў Украіне.

астатнія навіны >>>

КРЫМ: ЦУД ПРЫРОДЫ, АЛЕ НЕ СЭРВІСУ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Сняжана АСАБІНА   
13.03.2008 г.

 Пры адным ўпаміне самой назвы гэтага паўвострава адразу ўзнікаюць асацыяцыі з летнім адпачынкам, морам, сонцам, пляжамі і незвычайнымі падарожжамі. 
Так яно і ёсць… 

Крым аўтаномія ў  складзе Украіны. Жывуць тут украінцы, рускія, крымскія татары і грэкі, армяне, балгары, караімы  ды іншыя нацыянальнасці, аднак  некаторыя жыхары паўвострава называюць сябе крымчакамі. Успамінаю, як я, жадаючы набыць музычныя CD, звярнулася да гандляра з просьбай дапамагчы мне выбраць што-нішто «з іх украінскай музыкі». На гэта хлопец абражана кінуў мне сваё незадаволенае «Мы не ўкраінцы, а крымчакі! » так нічога мне не прапанаваўшы. На гэты раз ужо абразілася я

 Хто, бываючы на Украіне, не наракаў на дарогі? Гэта гледзячы дзе ехаць. У Крыме большасць трасаў добраўпарадкаваная і абсалютна прымальная. Здзіўляе іншае: культура язды ці, наадварот, яе адсутнасць. Нават кіроўцы маршрутных таксі і аўтобусаў лятаюць па горным серпантыне з хуткасцю  лёгкаматорных самалётаў, не зважаюць ні на знакі, ні на іншыя аўто. Таму асабліва абачлівым раю карыстацца самым небяспечным і танным тут відам транспарту – тралейбусам, які павольна курсуе па паўднёвым узбярэжжы – ад Сімферопаля да Ялты. На дарогу ў такім выпадку спатрэбіцца ўдвая больш часу, але затое ў вас ёсць унікальная магчымасць атрымаць асалоду ад незвычайна прыгожых даляглядаў…

 Мора, горы,  пячоры, вадаспады, прыродныя запаведнікі і нават патухлыя вулканы – тут ёсць усё! Пры ўездзе на Крымскі паўвостраў адкрываюцца шырокія далягляды стэпу. Асабліва прыгожы ён вясною, калі буяе разнастайнасцю фарбаў. Бліжэй да поўдня з’яўляюцца невялікія узвышшы. А паўднёвы бераг акаймляюць горы. Яны параўнальна невысокія: самая вялікая – гара Чатыр-Даг (1527 метраў). Найбольш  маляўнічая і даступная для турыстаў Ай-Петры (1234 метры), да якой яшчэ ў 19 стагоддзі была пабудавана брукаваная дарога працягласцю каля 24 кіламетраў. Узбірацца можна пешшу, экстрымалам можна ўзяць таксоўку, а можна праехацца на канатнай дарозе. Вас і яшчэ прыкладна 40 жадаючых пасадзяць у так званы тралейбус, які давязе на вяршыню гары пры ўмове, што дзе-небудзь не застране. Нязручнасці ў дарозе напоўніцу кампенсуюцца даляглядам: з гары адкрываецца ашаламляльная панарама паўднёвага ўзбярэжжа. Гарады і мястэчкі Ялта, Гурзуф, Алупка, Сімеіз – усе як на далоні!

Шыкоўныя палацы, старажытныя крэпасці, пячорныя гарады, мноства цэркваў, музеяў, батанічных паркаў, аквапаркаў, дэльфінарыяў – усяго і не пералічыш! Адразу становіцца зразумела, што ўсё наведаць проста фізічна не магчыма. Справа нават не ў коштах экскурсій, а ў адсутнасці часу. Асабліва захапіў Бачхысарайскі палац-музей – былая рэзідэнцыя крымскіх ханаў XVI ст. Тут знаходзіцца апеты Пушкіным Бахчысарайскі фантан. Паблізу палаца – пячорны горад Чуфут-Кале, што ўзнік яшчэ ў Сярэднявеччы. Жылі ў ім караімы – нашчадкі ці то іудзеяў, ці то татар. Маліліся свайму богу ў кенасах (караімская малельня), займаліся гаспадаркай, нават збудавалі складанае інжынернае прыстасаванне для дабычы прэснай вады пад зямлёю.  

 
У Судаку ў Генуэзскай сярэднявечнай крэпасці адбываюцца рыцарскія турніры накшталт нашых у Наваградку. Дарэчы, у Ялце абавязкова наведайце магілу нашага земляка, славутага паэта Максіма Багдановіча на Старых Ялцінскіх могілках.  

 

А зараз пра сумнае. Бываючы ў Крыме, я часта разважаю, вось даў Бог людзям такую прыроду, а яны так ёю распараджаюцца! Паркі гвалтоўна высякаюць пад будаўніцтва дарагіх гатэляў і фазэндаў, мора забруджваюць, гарады і мястэчкі засмечваюць. Складваецца ўражанне, што падоўгу нявывезенае смецце каля пад’ездаў дамоў для жыхароў ужо стала нормай. Ва ўмовах беспрацоўя людзі ў летні сезон някепска зарабляюць на турыстах, здаюць ім жыллё, прадаюць сувеніры, гандлююць прысмакамі, віном, лезуць у вочы, прапаноўваючы сфатаграфавацца з рознымі жывёламі, птушкамі, у незвычайных строях і г.д.

 Сэрвіс амаль паўсюль пакідае жадаць лепшага. Гарадскія пляжы на паўднёвым узбярэжжы ў большасці платныя, прычым не гарантавана, што яны будуць прыбраныя і са сметніцамі. Атруціцца, набыўшы штосьці з недабраякаснай ежы ці пітва на пляжы – звычайная справа. Гэта магчыма і ў кафэ. Дарэчы, розніца ў абслугоўванні залежыць не толькі ад коштаў і прэстыжу пэўнага месца, але і ад нацыянальнасці ўласнікаў і афіцыянтаў. Калі ў курортным прыбярэжным рэстаране, дзе абслугоўваюць украінцы (няхай яны мне выбачаюць!) толькі просьба прынесці меню можа зацягнуцца на хвілін 20-30, то ў прыватных татарскіх кафэ сам заказ даставяць за 5-7 хвілінаў!

Вось аматарам начнога жыцця сумаваць не прыйдзецца: цалкам даступна па коштах (у сярэднім ад 3 да 7 даляраў) наведваць клубы і пляжныя дыскатэкі. Выбар большы, вядома, у гарадах. Тут вам і дыскатэка ў пене, і азотная, і нават у моры на лайнеры (гэта ўжо даражэй будзе…), і розныя тэматычныя (80-х, у стылі рок-н-ролу, дыска і інш.). А на мысе Казантып штогод праводзіцца традыцыйны фестываль «Казантып».

Спрабуючы напоўніцу сумясціць і сонечныя ванны на пляжы з купаннем,  і экскурсіі, і начныя забавы, можна, напрыклад, не спаць, і таму вярнуцца з адпачынку яшчэ больш стомленай. А лепш наведаць Крым яшчэ раз – гэта таго варта.  Таму я заўсёды кідаю на развітанне манетку ў мора і веру, што вярнуся.

Сняжана АСАБІНА

 

Каментарыi 

  1. #4 West
    2008-03-1416:54:09 Krym - prekrasen, prosto rai na zemle. Vot tol'ko tam jivut lyudi… A korrespondenciya vpolne dostoinaya.
  2. #3 lenka
    2008-03-1415:43:58 ne ljublju krum ale yse royna kozhnu god tydu ezhzhy, bo maci maja ljubic'.
  3. #2 fikus
    2008-03-1415:29:10 a mne spadabalasia…
  4. #1 slov net
    2008-03-1410:13:23 нейкі рэферат..

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

14.11.2008 г.
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой.


(03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць

13.11.2008 г.

Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта


(11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць

10.11.2008 г.
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі”


(10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць

07.11.2008 г.

Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”.


(03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць

03.11.2008 г.
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае.
(08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Для вас Міжнародны дзень студэнта (17 лістапада) – гэта

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY