падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
03.12.2008 г.
57 школьнікаў Гродзеншчыны сталі стыпендыятамі стыпендыяльнага Фонда Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

03.12.2008 г.
Мясараслінная каўбаса для жывёлаў “Бобік” вытворчасці гродзенскага мясакамбіната нечакана стала дэфіцытам.

03.12.2008 г.
1500 улётак і 25 дыскаў з перадачамі “Белсату” канфіскаваны ўчора ў Астраўцы ў лідэра АГП Анатоля Лябедзькі.

03.12.2008 г.
Другі раз за гісторыю гімназіі прэзідэнтам стала дзяўчына: Вераніку Замару на пасадзе змяніла вучаніца 9"Б" класа Амалія Азацян.

02.12.2008 г.
Першы ў гісторыі Гродна фестываль ўсходніх танцаў “Праз Захад на Ўсход” адбыўся 28 лістапада ў ДК Тэкстыльшчыкаў.

02.12.2008 г.
Прастаўленне дата-штампаў пры перасячэнні беларускай мяжы будзе адменена з 12 снежня гэтага году.

02.12.2008 г.
Адкрыццё выставы “На каляды” адбудзецца 5 снежня ў выставачнай залі па вул. Ажэшка.

02.12.2008 г.
Чарговы нумар ARCHE ў 1100 старонак будзе прэзентаваны ў Гродна 4 снежня.

02.12.2008 г.
Лепшы нападнік гарадзенскага "Нёмана" перабраўся ў лепшую каманду краіны.

02.12.2008 г.
Сола-шоу Атмораві адбудзецца ў Гродна 6 снежня.

01.12.2008 г.
Бойка з удзелам чатырох чалавек адбылася ў 5 гадзін раніцы ў пятніцу каля начнога клуба “Калізей”.

01.12.2008 г.
Тэмай чарговых экуменічных малітоўных спатканняў гродзенскіх хрысціян стане разважанне над сэнсам свята Нараджэння Хрыстовага.

01.12.2008 г.
Ад сёння зменены правілы ўвозу цыгарэт і алкаголю на тэрыторыю Польшчы.

01.12.2008 г.
Затрыманаму на Аўгустоўскім канале браканьеру пагражае турма.

28.11.2008 г.
На гродзенскіх рынках з’явіліся ўлёткі з заклікам да прадпрымальнікаў правесці 10 снежня аднадзённы страйк.

28.11.2008 г.
Са снежня “Белтэлекам” не будзе адразу адключаць тэлефоны абанентам, якія маюць запазычанасць па аплаце.

28.11.2008 г.
Сёння ў праваслаўных хрысціян распачаўся перадкалядны пост.

28.11.2008 г.
У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.

27.11.2008 г.
Гродзенцы далучыліся да буйнейшага кліматычнага руху на планеце, які выступае супраць глабальнага пацяплення.

27.11.2008 г.
Замест сэйшна з удзелам гуртоў з Мінска і Масквы, які планаваўся 26 лістапада ў клубе “Флінт”, абласны аддзел адукацыі правёў свае курсы дыджэяў. 

27.11.2008 г.
Літва падрыхтавала дакументы для падпісання пагаднення з Беларуссю аб узаемных паездках грамадзян, якія пражываюць на памежных тэрыторыях.

27.11.2008 г.
Тыдзень эканоміі і беражлівасці прайшоў у гімназіі №1 Астраўца.

27.11.2008 г.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў абавязалі ўсіх працоўных бярозаўскага шклозавода “Нёман” здаць адбіткі пальцаў.

26.11.2008 г.
Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на расійскім форуме маладых піяр-спецыялістаў была прызнана адной з лепшых.

26.11.2008 г.
Сёння Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне павіншавала двухмільярднага пасажыра.

26.11.2008 г.
Вечар “Гісторыя блюза з Аляксандрам Цыганком. Частка першая: вытокі” адбудзецца 28 лістапада ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў.

26.11.2008 г.
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Гродна папрасілі палітычны прытулак ў Бельгіі і Галандыі.

26.11.2008 г.
Да 1 снежня Гродзенскі аблвыканкам павінен прыняць новае рашэнне “Аб устанаўленні межаў пагранічнай зоны і пагранічнай паласы на тэрыторыі вобласці”.

25.11.2008 г.
Прэзентацыя фільма вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Гарулёва “Край светлых мрояў” адбудзецца ў Гродна.

25.11.2008 г.
Восем экспанатаў музея прадстаўлены на выставе "Мужнасць і спачуванне: спадчына братоў Бельскіх" у музеі Халакоста ў Фларыдзе.

астатнія навіны >>>

З ВАНДРОЎКІ ПА ПОЛЬШЧЫ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 3
ГоршаяЛепшая 
Піша Інга САКУТА   
17.04.2008 г.

 У Польшчы ўжо не першы раз, але гэтая краіна да цяперашняга часу не перастае здзіўляць мяне сваёй кантраснасцю, нават ужо пры перасячэнні мяжы паміж «дзікім» Усходам і «цывілізаваным» Захадам…

А яшчэ кантраснасць Польшчы – ў яе прыродным ландшафце: высокія ўзгоркі і вялізныя празрыстыя азёры на ўсходзе, Балтыйскае мора на поўначы, лясныя і скалістыя горы на поўдні, раўнінная лагоднасць у цэнтры і на захадзе.

Мне давялося пабываць у многіх усходніх, цэнтральных, заходне-паўднёвых гарадах і мястэчках Польшчы, таму гэтым разам я вырашыла накіравацца на поўдзень, у бок польска-чэшскай мяжы, а канкрэтна, у былую сталіцу старажытнай Польшчы – Кракаў, у сучасную сталіцу – Варшаву, а таксама ў горы і яшчэ парачку паўднёвых населеных пунктаў.

Таго, хто хоць раз пабываў у Варшаве, напэўна, здзіўляюць хмарачосы, якія стаяць вакол чыгуначнага вакзала. А ці хто з вас задаваўся пытаннем, чаму яны стаяць менавіта тут, а не далей ад цэнтру, як, напрыклад, у Вільні. Многія кажуць, што гэтыя хмарачосы былі ўзведзены тут, каб зацяніць будынак Палацу культуры і навукі (ПэКіН), які ў савецкія часы быў падараваны польскаму народу Сталіным. Але як варшавяне не стараліся, пакуль яшчэ ні адзін хмарачос не пераўзышоў па вышыні сталінскі прэзент.

 У першы ж дзень побыту ў Варшаве вырашыла адправіцца не ў Стары горад, а ў не менш знакаміты палацава-паркавы комплекс Лазенкі, дзе ў сяброўстве з гараджанамі жывуць качкі, паўліны і ручныя вавёркі. На жаль, вавёрак не ўдалося пабачыць, паколькі час блізіўся да вечара і яны, мусіць, ужо спалі. А вось паўлінаў, якія ўладкаваліся на начлег на дрэвах, што побач з лазенкаўскім амфітэатрам, пабачыць давялося. За амфітэатрам знаходзіцца штучная запруда, сярод якой на выспе ўзвышаецца палац. На запрудзе ўсталяваны спецыяльныя прыборы, якія ганяюць па вадзе хвалі. Выглядае гэта крыху камічна, бо прыборы бачныя неўзброеным вокам. Калі прайсці пад палацавай аркай, то можна заўважыць алею, якая нагадвае алею закаханых, што была калісьці ў Гродна. Пашпацыраваўшы, зрабіла вынік: Лазенкі – гэта, бадай, самае лепшае месца, дзе варшавяне могуць адпачыць ад гарадскога шуму і акунуцца, няхай сабе ў штучную, атмасферу прыроды.

 

 

На наступны дзень накіравалася ў бок Новага Свету. Па дарозе туды выпадкова патрапіла на вуліцу Кубуся Пухатка, па-нашаму Віні-Пыха. Па працягласці яна аказалася вельмі кароткай, прыкладна, як нашая Замкавая.

Галоўная вуліца, якая вядзе да Старога горада, Кракаўскае прадмесце зараз на мадэрнізацыі, тут перарабляюць дарогі і тратуары, пры гэтым не бачыла, каб штосьці зносілі або вырубалі. Садзяць дрэвы не так, як у нас. Іх садзяць ужо даволі дарослымі, карані вакол аблеплены зямлёю, каб не перасохлі пры перасадцы. Ямы, адпаведна, капаюць даволі вялікія.

 

 

 

 Стары горад асабліва мяне нічым не ўразіў. Падобнай архітэктуры хапае ў многіх іншых гарадах Польшчы. Але трэба аддаць даніну павагі палякам, што здолелі ўзнавіць Стары горад з пасляваенных руінаў. Упершыню ў жыцці давялося ўбачыць сонечны гадзіннік, які размешчаны на адным з будынкаў Новага рынку (частка Старога горада). Ён паказваў амаль 2 гадзіны дня. Гэта было спраўджана. Яшчэ адзін такі гадзіннік знайшла ў парку за помнікам невядомаму салдату. Здзівіла тое, што ён на гадзіну спяшаўся. Пасля ўзгадала, што праз некалькі дзён павінны перавесці стрэлкі гадзіннікаў наперад, таму супакоілася: гэты таксама меў рацыю ў часе.

Здзівілася, што талон на экспрэсны маршрут аўтобуса каштуе столькі ж, колькі і на звычайны, а не як у нас – з разыходжаннем у 250 рублёў. Экспрэсны аўтобус мае свой маршрут. Напрыклад, замест трынаццаці прыпынкаў звычайнага аўтобуса, ён спыняецца толькі на сямі. Гэта плюс, калі хочаш хутка даехаць, але мінус, калі сярод гэтых прыпынкаў можа не аказацца патрэбнага, бо яго аўтобус амінае. У такім выпадку даводзіцца ехаць звычайным аўтобусам.

Побач з варшаўскім стадыёнам знаходзіцца палаткавы рынак, які называюць Шан-Хаем і, кажуць, што ён самы вялікі ў Еўропе.

Заўважыла яшчэ тое, што людзі нікуды асабліва не спяшаюцца, а спакойна шпацыруюць па горадзе. А яшчэ ў Варшаве страшэнная колькасць сабак, не тое што ў Гродна ці Мінску. Праўда, гаспадары амаль не сочаць, што вырабляюць іх чацвёраногія сябры.

Паблукаўшы па Варшаве зрабіла высновы, што жыць у гэтым горадзе можна, хоць і акружаны ён навокал вялізнымі сметніцамі.

 

Ужо пасля Варшавы накіравалася непасрэдна на поўдзень. Тут давялося патрапіць у невялікі гарадок Бэндзін, што непадалёку ад Катовіц. Бэндзін падобны на шэраг іншых невялічкіх гарадоў Польшчы, але знакаміты тым, што мае старажытны касцёл і сярэдневечны замак пачатку XIV ст. Замак сапраўды прыгожы. Асабліва ён прыгожы ўвечары, калі падсвечваецца фіялетавым святлом. На жаль, трапіць у двор замка не ўдалося, бо быў выходны, але ўдалося агледзець яго звонку.

Наступным разам пашпацэруем па вуліцах Кракава і палезем у горы.

 

Інга САКУТА,
фота аўтара 

 

Каментарыi 

  1. #5 jahorau
    2008-04-2110:10:18 chasam navat varta ;)
  2. #4 astrynczanka
    2008-04-2018:05:48 Alie zhyc mozhna. Prauda? ;)
  3. #3 jahorau
    2008-04-2016:42:43 варшава- дзіўнаваты горад.
  4. #2 redakcyja
    2008-04-1811:18:21 u redakcyi adzin fotaaparat, jaki patrebny tut…
  5. #1 удивленный критик
    2008-04-1806:18:05 неужели редакция не могла выделить фотоопарат с большим количество пикселей??а то такое ощущение, что фотографии сделаны на мобильнике…конечно я понимаю это лучше, чем ничего, но все-таки…

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
03.12.2008 г.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч.
(06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”.


(10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

24.11.2008 г.
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля. “Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада. У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся. З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць

19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Пра які калядны падарунак вы марыце:

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY