У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
ШТО ТАКОЕ PR, АЛЬБО ЯК КІРАВАЦЬ ГРАМАДСКІМ МЕРКАВАННЕМ
Піша Дар’я КУЛІНКА
13.03.2008 г.
Калі набраць у пошукавіку «PR», то ён выдасць вам добрую сотню старонак. Вікіпедыя мае шмат азначэнняў гэтага скароту. І ўвогуле, мала хто не чуў сёння слова PR, аднак большасць на пытанне – «Што такое PR?» – адказвае невызначальна, альбо наогул не адказвае.
PR, або Сувязі з Грамадскасцю, – гэта магутная прылада для рашэння шырокага колу праблем, адзін з метадаў кіравання грамадскім меркаваннем. І з кожным днем значэнне PR узрастае. Менавіта PR-форум, першы ў Беларусі, прайшоў у Гродна 12-13 сакавіка.
Тэма форуму – «Роля ВНУ Гродна ў сацыяльна-культурным жыцці рэгіёна». Ён быў прысвечаны Міжнароднаму году моў і надыходзячаму 880-годдзю горада. Гэта першы крок да развіцця PR-тэматыкі ў краіне ў цэлым. Форум носіць у першую чаргу асветніцкі характар,ён накіраваны на тое, каб пазнаёміць студэнтаў з паняццем PR. У рамках форума праводзіліся конкурсы спічрайтынга, аратарскага мастацтва і конкурс PR-праектаў, каб вызначыць узровень зацікаўленнасці ў дадзенай вобласці і ацаніць здольнасці. Найлепшыя праекты будуць адпраўлены на Міжнародны конкурс «Крыштальны апельсін». Таксама ў студэнтаў была магчымасць наведаць майстэр-класы, тэматыка якіх была даволі разнастайнай – «Асновы аратарскага мастацтва», «Спецыфіка дзейнасці спецыялістаў па сувязях с грамадскасцю ў Рэспубліці Беларусь», «PR у інтэрнэце».Арганізатары форуму гавораць, што гэта не апошняе мерапрыемства такога характару. Улетку плануецца правядзенне навучальных трэнінгаў, тыдняў нефармальнай адукацыі, магчыма – стварэнне навучальнага лагера на базе эканамічнага факультэта. Увосені адбудзецца Міжнародная PR-канферэнцыя.
У наш час даволі складана зарыентавацца ў вялізным струмені інфармацыі і вылучыць тое, што сапраўды важна. PR дазваляе зразумець, што і як трэба паказаць чытачу/гледачу.Гэта важная частка сучаснага свету, без развіцця якой немагчымы інфармацыйны прагрэс.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць