падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
03.12.2008 г.
57 школьнікаў Гродзеншчыны сталі стыпендыятамі стыпендыяльнага Фонда Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

03.12.2008 г.
Мясараслінная каўбаса для жывёлаў “Бобік” вытворчасці гродзенскага мясакамбіната нечакана стала дэфіцытам.

03.12.2008 г.
1500 улётак і 25 дыскаў з перадачамі “Белсату” канфіскаваны ўчора ў Астраўцы ў лідэра АГП Анатоля Лябедзькі.

03.12.2008 г.
Другі раз за гісторыю гімназіі прэзідэнтам стала дзяўчына: Вераніку Замару на пасадзе змяніла вучаніца 9"Б" класа Амалія Азацян.

02.12.2008 г.
Першы ў гісторыі Гродна фестываль ўсходніх танцаў “Праз Захад на Ўсход” адбыўся 28 лістапада ў ДК Тэкстыльшчыкаў.

02.12.2008 г.
Прастаўленне дата-штампаў пры перасячэнні беларускай мяжы будзе адменена з 12 снежня гэтага году.

02.12.2008 г.
Адкрыццё выставы “На каляды” адбудзецца 5 снежня ў выставачнай залі па вул. Ажэшка.

02.12.2008 г.
Чарговы нумар ARCHE ў 1100 старонак будзе прэзентаваны ў Гродна 4 снежня.

02.12.2008 г.
Лепшы нападнік гарадзенскага "Нёмана" перабраўся ў лепшую каманду краіны.

02.12.2008 г.
Сола-шоу Атмораві адбудзецца ў Гродна 6 снежня.

01.12.2008 г.
Бойка з удзелам чатырох чалавек адбылася ў 5 гадзін раніцы ў пятніцу каля начнога клуба “Калізей”.

01.12.2008 г.
Тэмай чарговых экуменічных малітоўных спатканняў гродзенскіх хрысціян стане разважанне над сэнсам свята Нараджэння Хрыстовага.

01.12.2008 г.
Ад сёння зменены правілы ўвозу цыгарэт і алкаголю на тэрыторыю Польшчы.

01.12.2008 г.
Затрыманаму на Аўгустоўскім канале браканьеру пагражае турма.

28.11.2008 г.
На гродзенскіх рынках з’явіліся ўлёткі з заклікам да прадпрымальнікаў правесці 10 снежня аднадзённы страйк.

28.11.2008 г.
Са снежня “Белтэлекам” не будзе адразу адключаць тэлефоны абанентам, якія маюць запазычанасць па аплаце.

28.11.2008 г.
Сёння ў праваслаўных хрысціян распачаўся перадкалядны пост.

28.11.2008 г.
У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.

27.11.2008 г.
Гродзенцы далучыліся да буйнейшага кліматычнага руху на планеце, які выступае супраць глабальнага пацяплення.

27.11.2008 г.
Замест сэйшна з удзелам гуртоў з Мінска і Масквы, які планаваўся 26 лістапада ў клубе “Флінт”, абласны аддзел адукацыі правёў свае курсы дыджэяў. 

27.11.2008 г.
Літва падрыхтавала дакументы для падпісання пагаднення з Беларуссю аб узаемных паездках грамадзян, якія пражываюць на памежных тэрыторыях.

27.11.2008 г.
Тыдзень эканоміі і беражлівасці прайшоў у гімназіі №1 Астраўца.

27.11.2008 г.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў абавязалі ўсіх працоўных бярозаўскага шклозавода “Нёман” здаць адбіткі пальцаў.

26.11.2008 г.
Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на расійскім форуме маладых піяр-спецыялістаў была прызнана адной з лепшых.

26.11.2008 г.
Сёння Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне павіншавала двухмільярднага пасажыра.

26.11.2008 г.
Вечар “Гісторыя блюза з Аляксандрам Цыганком. Частка першая: вытокі” адбудзецца 28 лістапада ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў.

26.11.2008 г.
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Гродна папрасілі палітычны прытулак ў Бельгіі і Галандыі.

26.11.2008 г.
Да 1 снежня Гродзенскі аблвыканкам павінен прыняць новае рашэнне “Аб устанаўленні межаў пагранічнай зоны і пагранічнай паласы на тэрыторыі вобласці”.

25.11.2008 г.
Прэзентацыя фільма вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Гарулёва “Край светлых мрояў” адбудзецца ў Гродна.

25.11.2008 г.
Восем экспанатаў музея прадстаўлены на выставе "Мужнасць і спачуванне: спадчына братоў Бельскіх" у музеі Халакоста ў Фларыдзе.

астатнія навіны >>>

ПРА ПЕРАНЕСЕНЫ НОВЫ ГОД, ЛЯМПАЧКІ І П’ЯНАГА ДЗЕДА МАРОЗА Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
27.12.2007 г.
Новы Год... Новы Год — мандарыны, аліўе, гарэлка і “Галубой аганёк”. Не ведаю чаму, але не лічу гэтае свята святам. Апошнія некалькі гадоў прынцыпова не стаўлю ялінку, не ўжываю шампанскае, не гляджу ТВ і не слухаю рэчаў прэзідэнта... Гэта што датычыцца менавіта мяне... А асноўныя масы традыцыйна: мандарыны, аліўе, гарэлка і “Галубой аганёк”.

У суботні (адзіны выхадны) дзень вырашыў паназіраць за тым, як грамадства рыхтуецца да надыходзячых святаў, а заадно намагаўся зразумець: НАВОШТА?... Навошта ўсе спяшаюцца, мітусяцца, нервуюцца, рыхтуючыся да свята, каб потым ізноў скардзіцца на бальную галаву і страўнік, на пустыя кішэні і іншыя наступствы прайшоўшых святкаванняў...

Выйшаў на вуліцу. Падмарожвала... але надвор’е зусім не зімовае. Снегу і дагэтуль няма. Ад гэтага брудна на вуліцах горада і нек сумна на душы. Адразу вырашыў рухацца ў напрамку цэнтра Слоніма. Там, ў адрозненне ад майго раёна, у выхадны дзень, мажліва, нешта адбываецца.

 Каля цэнтральнага кірмашу размясціўся “елачны базар”. Навагоднюю красу можна набыць за 8-18 тысяч рублёў, у залежнасці ад памеру. Тут жа можна заказаць, калі хто пажадае, і вялізныя елкі, больш 8 метраў. Яны каштуюць каля 100 тысяч. Шкада толькі, што некаторыя вырубленыя дрэўцы, якія ніхто не купіць, так і застануцца тут стаяць. (Ну не весці ж іх назад у лес!). А раніцай дворнік іх выкіне на сметнік, таму што хутка прывязуць новыя. І гэта ўжо шматгадовая практыка (уласныя назіранні).

Як сапраўдны “грынпісавец”, пашкадаваўшы ялінкі, рушыў углыб кірмашу. Сёння, што даволі рэдкая з’ва, народ, акрамя таго, што проста блындае па базары, яшчэ нешта і набывае. Вялізныя чэргі, канешне, каля спажывецкіх тавараў, хаця і ахвочых набыць нейкі сувенір не менш. Але мяне вельмі напружвае  знаходжанне ў гэтым месцы, і таму я вырашыў пайсці па горадзе і правесці невялічкае апытанне.

Пытанне абраў самае банальнае: “Што б вы хацелі атрымаць ў падарунак на Новы Год?”, каб не забруджваць мозг простых смертных напярэдадні свята нейкімі філасофскімі пытаннямі. Аказалася, што нават на такія банальныя пытанні людзі не могуць адказаць шчыра. Адказы былі ўсе амаль аднолькавыя: “Мне не патрэбна падарункаў, галоўнае, каб сям’я была разам!” ці “...галоўнае, не падарунак, а ўвага блізкіх!”, а самі ў гэты час (я ў гэтым упэўнены на 99,9 %) думалі аб нечым матэрыяльным... аб новым пыласосе ці дарагой парфуме. Адзіная, хто шчыра адказаў (і за гэта ёй мой рэспект), была пенсіянерка Ніна Якаўлеўна, якая пажадала міксер. Мажліва наіўная жанчына мяне няправільна зразумела і падумала, што падарунак яна атрымае ад выдання, ад імя якога я і задаваў пытанне...

Незадаволены сваімі рэспандэнтамі, рушыў у бок скверу, дзе зазвычай стаіць цэнтральная елка. На гэты раз іх нечаму дзве... метраў на 50 адна ад другой. Напэўна ў навагоднюю ноч пляцоўка ня можа змясціць усіх ахвочых. У гэты час рабочыя ўладкоўвалі святочную ілюмінацыяю. Дарэчы, у гэтым годзе на лямпачкі было выдаткавана каля 20 мільёнаў рублёў... Ну-ну, паглядзім куды пойдуць гэтыя грошы.

Заклапочаны роздумамі пра 20 мільёнаў, лямпачкі і фанарыкі, я натрапіў на афішу, якая запрашала ў ДК на святочны ранішнік. Крыху заблытаўся ў лічбах, і таму трапіў не на ранішнік, а на яго рэпетыцыю. Дзедам Марозам аказаўся басіст з мясцовага рок-гурту PARABELLUM, а Снягуркай — вакалістка фолкавага “Кола часу”. Ды й кікімары з лешымі — усе знаёмыя. Усе — творчая эліта нашага невялічкага горада. Я не ўтрымаўся і зрабіў невялічкае інтэрв’ю з галоўнымі віноўцамі свята — Дзедам Марозам і Снягуркай. Сябры распавялі мне ўсю праўду пра сваю прафесію. Пра тое, як бедны Дзедушка павінен падчас ранішніка праслухаць каля сотні вершыкаў пра новы год у выкананні дзетак; пра тое, як Снягурке прыходзіцца танчыць з усіма п’янымі мужыкамі па чарзе падчас карпаратыўных вечарынак; пра тое, як карпаратыўкі, зазвычай, заканчваюцца ўжо на хаце ў каго-небудзь з работнікаў; пра тое, як Дзедушка вяртаецца дадому толькі раніцай... і праз суткі; пра тое, што менавіта таму ён сапраўды любіць сваю прафесію...

“Ну што, таварыш карэспандэнт, паглядзеў як праходзіць рэпетыцыя ранішніка, цяпер хадзем на рэпетыцыю Новага Года”, — смеючыся прамовіў Дзедушка Мароз, якога, дарэчы, у горадзе ўсе ведаюць па адпаведнай мянушцы — Стары.

 Пераапрануўшыся ў цывільнае шумнай кампаніяй усе пайшлі да Старога. Завітаўшы ў краму, мы набылі піва і што-нішто паесці, таму што гаспадар абяцаў прыгатаваць піццу. “Ня трэба нам гэтай буржуйскай стравы, гатуй лепей сапраўдную беларускую смажанку”, — адзначыў нехта з прысутных. Пакуль Стары, пры дапамозе дзяўчатак, з прыгатаваных на піццу прадуктаў, пёк смажанку, астатнія глядзелі канцэрцік нірваны, гутарылі і пілі піва...

Не буду распавядаць далей (гэта ўжо не для шырокай аўдыторыі), але гэтая рэпетыцыя — адзін з самых лепшых маіх “новых гадоў” і напэўна самы вясёлы. А галоўнае — я на самой справе падцвердзіў свае умазаключэнні. Ноч з 31 на 1 — звычайная ноч, якую мы, як нейкія фаталісты чакаем... чакаем і не ведаем навошта. А такія “новыя гады” можна праводзіць ў любы другі дзень... абы быў час, грошы і жаданне.

Са святамі вас даражэнькія! Толькі не напівайцеся і трымайце сябе ў руках .

Ваш Сяржук МАЛАНКА, чалавек, які ўжо адзначыў Новы Год

Фота аўтара 

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
03.12.2008 г.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч.
(06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”.


(10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

24.11.2008 г.
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля. “Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада. У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся. З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць

19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Пра які калядны падарунак вы марыце:

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY