падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
03.12.2008 г.
57 школьнікаў Гродзеншчыны сталі стыпендыятамі стыпендыяльнага Фонда Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

03.12.2008 г.
Мясараслінная каўбаса для жывёлаў “Бобік” вытворчасці гродзенскага мясакамбіната нечакана стала дэфіцытам.

03.12.2008 г.
1500 улётак і 25 дыскаў з перадачамі “Белсату” канфіскаваны ўчора ў Астраўцы ў лідэра АГП Анатоля Лябедзькі.

03.12.2008 г.
Другі раз за гісторыю гімназіі прэзідэнтам стала дзяўчына: Вераніку Замару на пасадзе змяніла вучаніца 9"Б" класа Амалія Азацян.

02.12.2008 г.
Першы ў гісторыі Гродна фестываль ўсходніх танцаў “Праз Захад на Ўсход” адбыўся 28 лістапада ў ДК Тэкстыльшчыкаў.

02.12.2008 г.
Прастаўленне дата-штампаў пры перасячэнні беларускай мяжы будзе адменена з 12 снежня гэтага году.

02.12.2008 г.
Адкрыццё выставы “На каляды” адбудзецца 5 снежня ў выставачнай залі па вул. Ажэшка.

02.12.2008 г.
Чарговы нумар ARCHE ў 1100 старонак будзе прэзентаваны ў Гродна 4 снежня.

02.12.2008 г.
Лепшы нападнік гарадзенскага "Нёмана" перабраўся ў лепшую каманду краіны.

02.12.2008 г.
Сола-шоу Атмораві адбудзецца ў Гродна 6 снежня.

01.12.2008 г.
Бойка з удзелам чатырох чалавек адбылася ў 5 гадзін раніцы ў пятніцу каля начнога клуба “Калізей”.

01.12.2008 г.
Тэмай чарговых экуменічных малітоўных спатканняў гродзенскіх хрысціян стане разважанне над сэнсам свята Нараджэння Хрыстовага.

01.12.2008 г.
Ад сёння зменены правілы ўвозу цыгарэт і алкаголю на тэрыторыю Польшчы.

01.12.2008 г.
Затрыманаму на Аўгустоўскім канале браканьеру пагражае турма.

28.11.2008 г.
На гродзенскіх рынках з’явіліся ўлёткі з заклікам да прадпрымальнікаў правесці 10 снежня аднадзённы страйк.

28.11.2008 г.
Са снежня “Белтэлекам” не будзе адразу адключаць тэлефоны абанентам, якія маюць запазычанасць па аплаце.

28.11.2008 г.
Сёння ў праваслаўных хрысціян распачаўся перадкалядны пост.

28.11.2008 г.
У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.

27.11.2008 г.
Гродзенцы далучыліся да буйнейшага кліматычнага руху на планеце, які выступае супраць глабальнага пацяплення.

27.11.2008 г.
Замест сэйшна з удзелам гуртоў з Мінска і Масквы, які планаваўся 26 лістапада ў клубе “Флінт”, абласны аддзел адукацыі правёў свае курсы дыджэяў. 

27.11.2008 г.
Літва падрыхтавала дакументы для падпісання пагаднення з Беларуссю аб узаемных паездках грамадзян, якія пражываюць на памежных тэрыторыях.

27.11.2008 г.
Тыдзень эканоміі і беражлівасці прайшоў у гімназіі №1 Астраўца.

27.11.2008 г.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў абавязалі ўсіх працоўных бярозаўскага шклозавода “Нёман” здаць адбіткі пальцаў.

26.11.2008 г.
Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на расійскім форуме маладых піяр-спецыялістаў была прызнана адной з лепшых.

26.11.2008 г.
Сёння Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне павіншавала двухмільярднага пасажыра.

26.11.2008 г.
Вечар “Гісторыя блюза з Аляксандрам Цыганком. Частка першая: вытокі” адбудзецца 28 лістапада ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў.

26.11.2008 г.
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Гродна папрасілі палітычны прытулак ў Бельгіі і Галандыі.

26.11.2008 г.
Да 1 снежня Гродзенскі аблвыканкам павінен прыняць новае рашэнне “Аб устанаўленні межаў пагранічнай зоны і пагранічнай паласы на тэрыторыі вобласці”.

25.11.2008 г.
Прэзентацыя фільма вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Гарулёва “Край светлых мрояў” адбудзецца ў Гродна.

25.11.2008 г.
Восем экспанатаў музея прадстаўлены на выставе "Мужнасць і спачуванне: спадчына братоў Бельскіх" у музеі Халакоста ў Фларыдзе.

астатнія навіны >>>

ВАЯЖ НА ЖАТВУ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 2
ГоршаяЛепшая 
Піша Надзея ЗАВІНОЎСКАЯ   
31.07.2008 г.

Пакуль мы вучыліся ва ўніверсітэце на філфаку, жартавалі: усе калісьці будзем пісаць у газетах пра трактары. Вось і прыйшоў час здзейсніць гэта на практыцы. Палазіўшы ў інтэрнэце, я знайшла, што беларускі «Гомсельмаш» выпусціў новы камбайн КЗС-1218 з… кандыцыянерам! Дык гэта ж тэхнічная рэвалюцыя на мясцовым рынку тэхнікі, прапусціць такое нельга!..

Тым болей, што 50 падобных новых беларускіх ноў-хаў паступілі ў гаспадаркі Гродзенскай вобласці!

Сярод спісу шчаслівых гаспадарак адшукала «звычайную, сярэднюю», як паведамілі ў абласным аддзяленні сельгазтэхнікі,  гаспадарачку – СПК «Пограничный».

– Дык што ж вы будзеце глядзець, ён жа ў нас толькі адзін ды і па полі зараз ходзіць, забруджаны ўвесь! – кажа старшыня СПК Віктар Мілько. – Ды і навошта вы да нас едзеце, мы тут на краі света жывем.

Значыцца, сапраўды гаспадарачка нічога сабе, без пантоў.

Пры ўездзе ў СПК нас сустрэў намеснік старшыні Уладзімір  Мазайла.

– Дзе ваш новы камбайн? – пытаю.

– А навошта вам ён, у нас ёсць значна лепшыя, напрыклад, амерыканскія «Жандзіры».

– Амерыканскія?

– О, беларускі гэты новы КЗС-1218, за дзень больш за 70-80 тон не пацягне, – намеснік паказвае табліцы з прозвішчамі і колькасцю выкананай працы. – А  амерыканскі малоціць па 115 тон. Бачыце, якая розніца. Працаўнік на такой машыне перадавіком вытворчасці ніколі не стане. Давайце я вам лепш іх пакажу…

– Дык навошта вы беларускі ўзялі?

– Мы яго па лізінгу атрымалі. Падавалі заяву, што машын не хапае, дык нам дзяржава і даслала. Разам з яшчэ адным, камбайнам «Ліда». У таго ўвогуле нізкія паказчыкі. Добра, што хоць новы – не зламаецца, а то старыя паўдні стаяць, чакаюць рамонту. І сапраўды, недалёка ад нас стаіць на краі поля іржаваты, пашарпаны «Дон», зроблены яшчэ за савецкім часам.

Я навязалася да камбайнёра пакатацца на  гэтым самым КЗСе.

Генадзю Дабрэнка 45 гадоў. Ён працуе камбайнёрам з восьмага класа. Атрымаў новы камбайн як узнагароду за гады паспяховай працы. 

 – Я ўжо дваццаць сезонаў на полі, раней вось на гэтым «Доне» працаваў, – паказвае на суседні камбайн, – а зараз перасеў на новы. Мне ён вельмі падабаецца. Думаю, на ім да пенсіі дацягну, нікому не аддам.

Наяўнасць кандыцыянеру, які больш за ўсё мяне цікавіў, я адчула на сабе адразу. На вуліцы спякота пад трыццаць градусаў, а ў кабіне прыемна халодна. Вялізнае акно ад пола да столі – бачыш усё вакол сябе, быццам яго і няма зусім, нават баішся вываліцца.

– Чым ён так падабаецца? – думаю, што Генадзь скажа што-небудзь пра кандыцыянер. Але пакуль я сама не перапытала, ён пра гэта і не ўспомніў.  – Для нас гэта не сюрпрыз, ва ўсіх замежных яны даўно стаяць.

Вось такая сярэдненькая гаспадарачка!

– Што сапраўды добра ў гэтай машыне, дык гэта кампутарная сістэма – націснуў на пімпачку, камбайн сам і  машыну лямпачкай пакліча, сам і зерне высыпе, пакажа, дзе паломка якая. Толькі саляркі шмат «есць» – ажно 400 літраў за дзень. На старым «Доне» было каля трохсот.

На выходных жонка Генадзя паедзе ў Гродна купляць радыёпрыёмнік – дынамікі ў кабіне ёсць, а галоўнага прыбора няма. Ён сумуе, што ў  замежных камбайнах такія ёсць, а ў яго чамусьці няма. І калі стане яшчэ радыё слухаць, зусім прыемна стане рабіць значную справу для мільёнаў людзей.

Едучы дадому, я вылічала, якімі коштамі робіцца нашае беларускае жніво. Напэўна, коштамі замежнай тэхнікі, якая ў 10 разоў даражэйшая за нашую, але ж і аддае ў разы больш прадукта.

Надзея ЗАВІНОЎСКАЯ

 

Каментарыi 

  1. #1 MShmel
    2008-08-0100:33:39 Нешта падобнае я ўжо ўчора прачытаў у Вячэрнім Гродна :))

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
03.12.2008 г.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч.
(06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”.


(10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

24.11.2008 г.
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля. “Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада. У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся. З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць

19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Пра які калядны падарунак вы марыце:

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY