| ВЯСКОВЫ АКУШЭР |
|
|
| Піша Васіль ГЕРАСІМЧЫК | |
| 10.04.2008 г. | |
|
Палова адзінаццатага. Званок. Да трубкі падыходзіць мой малодшы брат Андрэй. Ужо праз хвіліну ён вымушаны падняць з ложка маці, якая паўгадзіны таму прыйшла з працы. Яна працуе на калгаснай ферме даяркай – праца цяжкая, а плоцяць капейкі… Гэта званіў стораж дзядзька Андрэй і паведаміў матулі, што адна з яе кароў целіцца. Разам з матуляю збіраемся я і мой брат Міша. Ноч цёмная, хоць вока выкалі. Заходзім на ферму. І што мы бачым? Карова ацялілася і зараз ліпкім языком ліжа кавалачак сябе самой – маленечкае цялятка, якое ўвесь час робіць спробы устаць на свае ўласныя ногі. Вось яно падымаецца, робіць першы крок на сваім цяжкім жыцці. Ля іх стаіць дзядзька Андрэй. Ён вітае нас. Мы радыя таму, што не прыйшлося паўдзельнічаць у гэтым складаным працэсе з’яўлення на свет маленькага цялятка. – Якое, дзядзька Андрэй, гэта па ліку? – Пытаецца брат. – Сотае? Дзядзька Андрэй задумваецца: – Куды там…За пяць гадоў? На ферме 270 кароў. Кожная ў год павінна ацяліцца. З улікам гэтага атрымоўваецца…пад тысячу. – І колькі нараджаецца за ноч? Дзядзька Андрэй падкурвае цыгарэтку і кажа: – Ой, розныя выпадкі бывалі. І па дзесяць было, і зусім ні аднаго. На пытанне аб тым, як дзядзька Андрэй прымаў гэтае цялятка, ён адказаў наступнае: "Я ўзяў гачку. Прывязаў вяроўку да цялячае нагі. У мяне на адной руцэ пальцаў няма… Таму ўзяў адзін канец гачкі пад мышку. І выцягнуў цялё." Дядзька Андрэй расказаў аб тым, што існуюць два спосабы ацялення кароў. Гэта класічны ручны і другі – з дапамогай транспарцёра, калі вяроўка прывязваецца да скрабка, але для яго патрэбныя як мінімум два чалавекі. Другі спосаб прымяняецца ў тых выпадках, калі нават восем чалавек не могуць выцягнуць маленькае цялятка. Пасля размовы з дзядзькам Андрэем мы ішлі да хаты, а ў маіх вачах стаяла яго постаць, постаць чалавека, які дапаьог з’явіцца на свет Божы тысячы цялятам. Васіль ГЕРАСІМЧЫК |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|











Каментарыi
2008-04-1323:43:19 Ой, Васечка, дзякуй за адказ і асаблівы дзякуй за рэпартаж!
2008-04-1117:20:16 Каровы нараджаюць цzлятка без дапамогі чалавека вельмі рэдка. Іх арганізм ужо прывык да знешняй дапамогі, таму без такіх людзей, як дзядзька Андрэй працэс ацялення стаў амаль немагчымым.
2008-04-1115:23:43 Вася, клёва! абавязкова пішы такія рэчы!
2008-04-1022:12:00 vos vam i neprykmetnyja geroi nashyh dzion!
2008-04-1020:21:12 Вася! А каровы самі без дапамогі ўжо не могуць? :)