| Ад паразы да перамогі |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 20.09.2007 г. | |
|
Хатнія гульні з лідэрамі яшчэ раз паказалі тое, што волі да перамогі гарадзенцам не займаць. Пачатак нядрэнны. Калі “Нёман” будзе працягваць у тым жа духе, то не выключана, што хлопцы яшчэ і за медалі змогуць пабароцца. “Нёман”: Коваль; Лупандзін – Баранаў, Арлюк – Калачоў – Яноўскі; Гусеў – Агнешчыкаў, Гоман – Малашкевіч – Лісічкін; Саяпін – Магдзееў, Фралоў – Паліцынскі – Рашчынскі; Зелянко – Нічыўхін, Рылькоў – Паўловіч – Казлоўскі. “Юнацтва”: Шабанаў; Хмыль – Кастючонак, Мацярухін – Захараў – Лоўсан; Стасенка – Копаць, Семенчанка – Волкаў – Макроў; Кареў – Ярковіч, Дзямкоў – Кітараў – Кавалёў; Хлубна – Шарытон – Шыткоўскі, Паклін. Шайбы: 0-1 – Ерковіч (Дзямкоў, 4.54); 1-1 – Арлюк (Яноўскі, Зеленко, 24.31); 2-1 – Малашкевіч (Гоман, Лісічкін, 25.42); 2-2 – Мацярухін (Лоўсан, Захароў, 39.39); 2-3 – Захараў (Мацярухін, 42.17); 3-3 – Гоман (Малашкевіч, Гусеў, 59.39); 3-4 – Мацярухін (65.00, рашаючы буліт). Буліты: Калачоў – 1-0. Мацярухін – 1-0. Малашкевіч – 1-0. Захараў – 1-1. Паліцынскі – 1-1. Кавалёў – 1-1. Калачоў – 1-1. Сяменчанка – 1-1. Рашчынскі – 1-1. Захараў – 1-1. Калачоў – 1-1. Мацярухін – 1-2. Штраф: 6 (Зелянко, Арлюк, камандны штраф - 2) – 18 (Хлубна - 4, Копаць – 4, Шабанаў, Паклін, Карэў, Ерковіч, Лоўсан). Лепшыя гульцы матча: Захараў, Ерковіч, Арлюк. Госці пачалі актыўна і, менавіта, гэтая актыўнасць і спартыўная нахабнасць ужо на пятай хвіліне прынесла мінчанам вынікі. Пасля няўданай атакі Кацючонка, госці папыталі шчасця яшчэ раз: Дзямкоў перадаў на Ярковіча ўжо патруляваўшага на пятачке і апошні, літаральна запхаў дыск у вугал варот. Пасля гэтакай няўдачы актывізаваліся гарадзенцы і ўжо на 13–ай здолелі зраўняць лік - Арлюк добра кідаў здалёк, ды і Яноўскі на дабіванне паспяваў, але Шабанаў, каб пазбегнуць шайбы ў сваю браму, напружвацца не стаў, ён зрабіў прасцей – зварухнуў браму, за што і атрымаў две хвіліны штрафу. На пачатку другой дваццаціхвілінкі “музыку заказвалі гаспадары”. На 25-ай хвіліне Зелянко, укаціўшыся ў зону суперніка, аддаў на Яноўскага. Кідок - і Шабанаў адбівае, але ж гэта не было канцом атакі. На гэты раз Арлюк апынуўся дакладна там, дзе ён быў патрэбны і добра згуляў на дабіванні. А праз хвіліну і адзінаццаць секунд лік павялічыў Малашкевіч. Мінчане ж дабіцца поспеху змаглі толькі на апошняй хвіліне гэтага адрэзка гульні, калі пасля браска Мацярухіна, шайба апынулася за стужкай гарадзенскай брамы. А ўжо па сканчэнні другой хвіліны трэцяга перыяду Захараў вывеў “Юнацтва” наперад. Здавалася, тры ачка ўжо ў актыве мінчан, калі за 21 секунду да сірэны Гоман ізноў усталяваў раўнавагу. У авертайме выявіць пераможцу не ўдалося. І, як і ў стартавай сустрэчы чэмпіяната, давялося прыбегнуць да серыі пасляматчавых браскоў. Вось тут “Юнацтва” і выцягнула свій шчаслівы білет. Міхаіл Захараў (Юнацтва): Перш за ўсё хачу павіншаваць “Нёман” с валявой гульнёй. Што датычыцца нас, то матч мы выцягнулі, хоць і валодалі ініцыятывай, амаль на працягу ўсёй гульні. На маё меркаванне, гульцам “Юнацтва” пасля апошніх двух гульняў - з “Дынама” і “Нёманам” - трэба моцна задумацца. Уладзімір Шэнько (Нёман): Дзякую хлопцам за добрую працу! Менавіта за працу! І хоць было шмат памылак, але супернік такога ўзроўню прымушае іх рабіць. Гол за 21 секунду да канца другога перыяду негатыўна сказаўся на нас. Не будзь яго, магчыма трэці перыяд правялі б інакш. І ўсё ж такі задавальняе тое, што с кожнай гульнёй мы прагрэсіруем.
“Нёман”: Не гуляў Рылькоў, замест яго на пляцоўку выходзіў Маркідан. “Дынама”: Тартуноў; Коласаў – Журык, Выглазаў – Курылін – Кулакоў; Мікульчык – Мядзведзеў, Дудзік – Осіпаў – Дземагін; Пуяц – Скрыпялёў, Савілаў – Філін – Ложкін; Цярэшка – Ерашоў – Ягораў, Эберт. Шайбы: 0-1 – Курылін (Журык, Кулакоў, 11.24), 0-2 – Дудзік (Осіпаў, Скрыпялёў, 27.25), 1-2 – Саяпін (Паліцынскі, Рашчынскі, 31.47), 2-2 – Нічаўхін (Казловіч), 2-3 Ягораў (Ерашоў, Мікульчык), 3-3 – Паліцынскі (Саяпін, 45.50), 4-3 – Магдзееў (Рашчынскі, Паліцынскі, 59.34). Штраф: 14 (Лупандзін – 4; Магдзееў – 4; Маркідан, Нічыўхін, Паліцынскі) – 16 (Курылін – 4; Цярэшка, Ерашоў, Пуяц, Дземагін, Журык, Осіпаў). Лепшыя гульцы: Курылін, Паліцынскі, Коваль. Гульня больш нагадвала крывавую бойню, галоўным героем, альбо антыгероем, якой стаў Аляксандр Журык. Капітан гасцей разышоўся не на жарт, ён рэгулярна лез у бойкі і ўвесь другі перыяд даказваў сваю правату арбітру. А балельшчыкі яшчэ і падначвалі яго абражаючы сваімі рэплікамі. З першых хвілін “Дынамаўцы” валодалі ініцыятывай. І на 11 хвіліне прыпадалі “Нёману” урок майстэрства, калі Курылін спакойна пракатываўшыйся ўздоўж брамы, кінуў і шайба апынулася за спіной Коваля. А на 28 – госці “ўшлі ў адрыў”, на гэты раз вылучыўся Дудзік. Здавалася б гэта павінна было сламаць гаспадароў, але “нёманцы” наадварот схапілі псіхалагічны бонус. На 32 – Рашчынскі скараціў адрыў, а праз 57 сакунд, Нічыўхін, моцны брасок якога прыйшоўся проста ў цэль, зраўняў лік. Госці так проста адступаць не збіраліся і на 43 хвіліне Ягораў зноў вывеў мінчан наперад. Але гарадзенцы змаглі паказаць хто ў хаце гаспадар, на 46 – Паліцынскі ўвагнаў дыск проста пад штангу. І, здалося, што зноў непазбежны авертайму, але за 26 сакунд да фінала сітуацыю змяніў Магдзееў. У выніку 4:3 і тры ачка. Андрэй Сідарэнка (Дынама): Віншую Уладзіміра Рыгоравіча з перамогай. Мы ведалі, што гульня будзе цяжкай, “Нёман” добра гуляе ў абароне. А мы прапусцілі дзве кур’ёзных шайбы. Мне ўвогуле здавалася, што мы гулялі с пустой браму. Уладзімір Шэнько (Нёман): Пры роўнай гульне, нам трошкі больш пашанцавала. Нарэшце хлопцы прыслухаліся да маіх заўваг і парадаў. Выдзеляць нікога не хачу. Дзякую хлопцам, біліся да апошняй секунды. Іна Хітрушка. |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|











