падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
03.12.2008 г.
57 школьнікаў Гродзеншчыны сталі стыпендыятамі стыпендыяльнага Фонда Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

03.12.2008 г.
Мясараслінная каўбаса для жывёлаў “Бобік” вытворчасці гродзенскага мясакамбіната нечакана стала дэфіцытам.

03.12.2008 г.
1500 улётак і 25 дыскаў з перадачамі “Белсату” канфіскаваны ўчора ў Астраўцы ў лідэра АГП Анатоля Лябедзькі.

03.12.2008 г.
Другі раз за гісторыю гімназіі прэзідэнтам стала дзяўчына: Вераніку Замару на пасадзе змяніла вучаніца 9"Б" класа Амалія Азацян.

02.12.2008 г.
Першы ў гісторыі Гродна фестываль ўсходніх танцаў “Праз Захад на Ўсход” адбыўся 28 лістапада ў ДК Тэкстыльшчыкаў.

02.12.2008 г.
Прастаўленне дата-штампаў пры перасячэнні беларускай мяжы будзе адменена з 12 снежня гэтага году.

02.12.2008 г.
Адкрыццё выставы “На каляды” адбудзецца 5 снежня ў выставачнай залі па вул. Ажэшка.

02.12.2008 г.
Чарговы нумар ARCHE ў 1100 старонак будзе прэзентаваны ў Гродна 4 снежня.

02.12.2008 г.
Лепшы нападнік гарадзенскага "Нёмана" перабраўся ў лепшую каманду краіны.

02.12.2008 г.
Сола-шоу Атмораві адбудзецца ў Гродна 6 снежня.

01.12.2008 г.
Бойка з удзелам чатырох чалавек адбылася ў 5 гадзін раніцы ў пятніцу каля начнога клуба “Калізей”.

01.12.2008 г.
Тэмай чарговых экуменічных малітоўных спатканняў гродзенскіх хрысціян стане разважанне над сэнсам свята Нараджэння Хрыстовага.

01.12.2008 г.
Ад сёння зменены правілы ўвозу цыгарэт і алкаголю на тэрыторыю Польшчы.

01.12.2008 г.
Затрыманаму на Аўгустоўскім канале браканьеру пагражае турма.

28.11.2008 г.
На гродзенскіх рынках з’явіліся ўлёткі з заклікам да прадпрымальнікаў правесці 10 снежня аднадзённы страйк.

28.11.2008 г.
Са снежня “Белтэлекам” не будзе адразу адключаць тэлефоны абанентам, якія маюць запазычанасць па аплаце.

28.11.2008 г.
Сёння ў праваслаўных хрысціян распачаўся перадкалядны пост.

28.11.2008 г.
У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.

27.11.2008 г.
Гродзенцы далучыліся да буйнейшага кліматычнага руху на планеце, які выступае супраць глабальнага пацяплення.

27.11.2008 г.
Замест сэйшна з удзелам гуртоў з Мінска і Масквы, які планаваўся 26 лістапада ў клубе “Флінт”, абласны аддзел адукацыі правёў свае курсы дыджэяў. 

27.11.2008 г.
Літва падрыхтавала дакументы для падпісання пагаднення з Беларуссю аб узаемных паездках грамадзян, якія пражываюць на памежных тэрыторыях.

27.11.2008 г.
Тыдзень эканоміі і беражлівасці прайшоў у гімназіі №1 Астраўца.

27.11.2008 г.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў абавязалі ўсіх працоўных бярозаўскага шклозавода “Нёман” здаць адбіткі пальцаў.

26.11.2008 г.
Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на расійскім форуме маладых піяр-спецыялістаў была прызнана адной з лепшых.

26.11.2008 г.
Сёння Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне павіншавала двухмільярднага пасажыра.

26.11.2008 г.
Вечар “Гісторыя блюза з Аляксандрам Цыганком. Частка першая: вытокі” адбудзецца 28 лістапада ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў.

26.11.2008 г.
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Гродна папрасілі палітычны прытулак ў Бельгіі і Галандыі.

26.11.2008 г.
Да 1 снежня Гродзенскі аблвыканкам павінен прыняць новае рашэнне “Аб устанаўленні межаў пагранічнай зоны і пагранічнай паласы на тэрыторыі вобласці”.

25.11.2008 г.
Прэзентацыя фільма вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Гарулёва “Край светлых мрояў” адбудзецца ў Гродна.

25.11.2008 г.
Восем экспанатаў музея прадстаўлены на выставе "Мужнасць і спачуванне: спадчына братоў Бельскіх" у музеі Халакоста ў Фларыдзе.

астатнія навіны >>>

БРАМКАРСКІ ПОГЛЯД НА МІР Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 3
ГоршаяЛепшая 
Піша Іна ХІТРУШКА   
10.04.2008 г.

Ён цалкам усім задаволены. Ніводнага наракання з боку піцерскага хлопца я не пачула. Ён – брамкар са стальнымі нэрвамі. Спакойны, ураўнаважаны, разважлівы – усё гэта Петр Іваноў.

Кажуць, што брамкары па іншаму глядзяць на мір. Пеця падзяліўся сваім брамкарскім поглядам на некаторыя рэчы і распавёў крыху аб сваім жыцці.

Аб сабе

Нарадзіўся ў 1984 годзе, у, тады яшчэ, Ленінградзе. Футболам пачаў займацца даволі позна, у 11 год. Ужо праз шэсць гадоў падпісаў свой першы кантракт з маскоўскім «Лакаматывам-2»,  затым вярнуўся ў «Зеніт-2», але канкурэнцыя ў рассійскім чэмпіянаце вельмі жорсткая і ў асноўны склад трапіць цяжка, таму калі толькі з’явілася прапанова заняць месца ў браме гарадзенскага «Нёмана», адразу згадзіўся.

Аб Акшаяве

Недарма Вячаслаў Яўгенавіч самы тытулаваны трэнер Беларусі. Добры, граматны спецыяліст. Працаваць з Акшаевым легка, ён не мае ніякіх трэнерскіх замарочак.

Аб камандзе

Мне здаецца, што ў гэтым сезоне перспектывы ў «Нёмана» ёсць. Мы зможам палепшыць вынікі мінулага году і заняць дастойнае месца.

Аб кубкавых гульнях з «Дарыдай»

Не зусім удалыя гульні. Для мяне ў асаблівасці другая. Прычына не адна: выбіў з калеі гол на першых секундах, вельмі няўдана падабраў бутсы, з-за чаго не было добрага сцэплення з зямлёй, за гэта па сканчэнню гульні атрымаў ад трэнера. І плюс да ўсяго поле для нас, так жа як і для «Дарыды» да апошняга моманту было загадкай. На гульні мы ўбачылі гэта поле першы раз.

Пра жарты наконт брамкароў

Я спакойна на гэта рэагую. Гэта, як жарты пра бландзінак. Ведаеце, калі трэба разрадзіць атмасферу ў раздзявалцы звычайна і праскальзваюць фразы тыпу: «Ну што з яго ўзяць, ён жа брамкар!»

Аб самым шчаслівым моманце

Думаю, што яно ў мяне наперадзе. Але, калі казаць пра тое, што ўжо адбылося, то ў спорце гэта выклік у юнацкую зборную. А ў жыцці – тое, што два гады таму сустрэў дзяўчыну, з якой планую звязаць сваё жыццё.

Іна ХІТРУШКА
 

Каментарыi 

  1. #2 Dubovik
    2008-05-0717:01:07 …брамкар са стальнымі нэрвамі. Спакойны, ураўнаважаны, разважлівы… Цікава, каб я не бачыў сустрэчу з Дарыдай, можа і паверыў бы, што ўся справа ў бутсах, але калі рукі не для футбола - то нічога не зробіш!!!
  2. #1 fikus
    2008-04-1022:08:28 interviju cikavae, ale tak shmat pamylak… ne bramkar, a bramnik i h.d.

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
03.12.2008 г.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч.
(06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”.


(10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

24.11.2008 г.
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля. “Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада. У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся. З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць

19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Пра які калядны падарунак вы марыце:

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY