падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
03.12.2008 г.
57 школьнікаў Гродзеншчыны сталі стыпендыятамі стыпендыяльнага Фонда Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

03.12.2008 г.
Мясараслінная каўбаса для жывёлаў “Бобік” вытворчасці гродзенскага мясакамбіната нечакана стала дэфіцытам.

03.12.2008 г.
1500 улётак і 25 дыскаў з перадачамі “Белсату” канфіскаваны ўчора ў Астраўцы ў лідэра АГП Анатоля Лябедзькі.

03.12.2008 г.
Другі раз за гісторыю гімназіі прэзідэнтам стала дзяўчына: Вераніку Замару на пасадзе змяніла вучаніца 9"Б" класа Амалія Азацян.

02.12.2008 г.
Першы ў гісторыі Гродна фестываль ўсходніх танцаў “Праз Захад на Ўсход” адбыўся 28 лістапада ў ДК Тэкстыльшчыкаў.

02.12.2008 г.
Прастаўленне дата-штампаў пры перасячэнні беларускай мяжы будзе адменена з 12 снежня гэтага году.

02.12.2008 г.
Адкрыццё выставы “На каляды” адбудзецца 5 снежня ў выставачнай залі па вул. Ажэшка.

02.12.2008 г.
Чарговы нумар ARCHE ў 1100 старонак будзе прэзентаваны ў Гродна 4 снежня.

02.12.2008 г.
Лепшы нападнік гарадзенскага "Нёмана" перабраўся ў лепшую каманду краіны.

02.12.2008 г.
Сола-шоу Атмораві адбудзецца ў Гродна 6 снежня.

01.12.2008 г.
Бойка з удзелам чатырох чалавек адбылася ў 5 гадзін раніцы ў пятніцу каля начнога клуба “Калізей”.

01.12.2008 г.
Тэмай чарговых экуменічных малітоўных спатканняў гродзенскіх хрысціян стане разважанне над сэнсам свята Нараджэння Хрыстовага.

01.12.2008 г.
Ад сёння зменены правілы ўвозу цыгарэт і алкаголю на тэрыторыю Польшчы.

01.12.2008 г.
Затрыманаму на Аўгустоўскім канале браканьеру пагражае турма.

28.11.2008 г.
На гродзенскіх рынках з’явіліся ўлёткі з заклікам да прадпрымальнікаў правесці 10 снежня аднадзённы страйк.

28.11.2008 г.
Са снежня “Белтэлекам” не будзе адразу адключаць тэлефоны абанентам, якія маюць запазычанасць па аплаце.

28.11.2008 г.
Сёння ў праваслаўных хрысціян распачаўся перадкалядны пост.

28.11.2008 г.
У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.

27.11.2008 г.
Гродзенцы далучыліся да буйнейшага кліматычнага руху на планеце, які выступае супраць глабальнага пацяплення.

27.11.2008 г.
Замест сэйшна з удзелам гуртоў з Мінска і Масквы, які планаваўся 26 лістапада ў клубе “Флінт”, абласны аддзел адукацыі правёў свае курсы дыджэяў. 

27.11.2008 г.
Літва падрыхтавала дакументы для падпісання пагаднення з Беларуссю аб узаемных паездках грамадзян, якія пражываюць на памежных тэрыторыях.

27.11.2008 г.
Тыдзень эканоміі і беражлівасці прайшоў у гімназіі №1 Астраўца.

27.11.2008 г.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў абавязалі ўсіх працоўных бярозаўскага шклозавода “Нёман” здаць адбіткі пальцаў.

26.11.2008 г.
Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на расійскім форуме маладых піяр-спецыялістаў была прызнана адной з лепшых.

26.11.2008 г.
Сёння Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне павіншавала двухмільярднага пасажыра.

26.11.2008 г.
Вечар “Гісторыя блюза з Аляксандрам Цыганком. Частка першая: вытокі” адбудзецца 28 лістапада ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў.

26.11.2008 г.
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Гродна папрасілі палітычны прытулак ў Бельгіі і Галандыі.

26.11.2008 г.
Да 1 снежня Гродзенскі аблвыканкам павінен прыняць новае рашэнне “Аб устанаўленні межаў пагранічнай зоны і пагранічнай паласы на тэрыторыі вобласці”.

25.11.2008 г.
Прэзентацыя фільма вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Гарулёва “Край светлых мрояў” адбудзецца ў Гродна.

25.11.2008 г.
Восем экспанатаў музея прадстаўлены на выставе "Мужнасць і спачуванне: спадчына братоў Бельскіх" у музеі Халакоста ў Фларыдзе.

астатнія навіны >>>

Чарлідзінг – гэта прыгожа Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
09.08.2007 г.
група падтрымкі
Калі ў амерыцы слова “чарлідзінг” вызывае усмешкі на тварах і абурэнне, то ў Беларусі часцей задуменнасць. Гэтая плынь у нашай краіне з’явілася зусім нядаўна і пачала распаўсюджвацца шалёнымі тэмпамі. Амаль па ўсёй краіне футбольныя і хакейныя клубы маюць свае групы падтрымкі.

У Гародні групу падтрымкі мае толькі хакейны клуб. Але дзяўчыны плануюць падтрымліваць не толькі хакеістаў, але і футбалістаў. 

Каб адчуць атмасферу ў якой працуюць дзяўчынкі, я прыйшла да іх на трэніроўку. Пачалася яна з таго, што дзевяць дзяўчат сабраліся каля музычнага цэнтра, падбіраючы музыку для чарговай звязкі. Калі на чымсці спыняюцца - пачынаюць танчыць і, паўтараючы адную звязку па некалькі разоў, даводзяць рухі амаль да ідэалу. Адпрацаваўшы адзін танец, пачынаюць чарговы. І так на працягу двух гадзін. Па сканчэнні трэніроўкі прашу дзяўчын застацца. Знаёмцеся - Кацярына, Наталля, Маша і Сюзана. Спачатку дзяўчаты маўчаць і распавядае адна Каця, але паступова ў размову ўключаюцца і астатнія.

-  Пачнем ад самога пачатку! Колькі існуе група падтрымкі і як яна была заснавана?

Каця: Існуем мы ўжо два гады. А ўтворана група 1 чэрвеня 2005 года. Дакладней, была набрана з мадэльнага агенства “Трафік” (сучасная “Школа прыгажосці”). Мы 3 месяцы упарта трэніраваліся, а потым нам устроілі касцінг і адабралі 15 чалавек.

- Значыцца адбор быў на ўмовах касцінга?

Каця: Мы танчылі і з усіх адбіралі найлепшых. Безумоўна, з часам склад змяняўся, хтосьці прыходзіў, а хтосьці зыходзіў. Ведаеш, графік трэніровак вельмі жорсткі.

Маша: Многія кідалі з-за адсутнасці часу. Але былі і такія, якіх гэта проста не прываблівала!

-  А што менавіта вас прывяло ў групу падтрымкі?

Сюзана: Аб’ява. Я ў “Трафіку” не займалася, проста ўбачыла аб’яву і палічыла прапанову цікавай.

Маша: А я заўсёды хацела падтрымліваць сваю форму. Ды і наогул мне гэта прыносіць задавальненне.

Наташа: А я проста вельмі люблю танчыць, вырашыла паспрабаваць у групе падтрымкі.

Каця: (смяецца) І толькі мяне прывяла сюды цікаўнасць.

- Да гэтага мелі ўяўленне аб тым, што такое чарлідзінг?

Дзяўчаты: Так, бачылі ў амерыканскіх фільмах…

Сюзана:  Як прыгожыя дзяўчаты “зажыгаюць” на футболе. Але ў нас усе значна сціплейшае, там у дзяўчат больш магчымасцей.

Каця: На нашых пляцовачках метр на паўтары нешмат можна паказаць.

- Чаму ж вам не зробяць асобную пляцоўку?

Каця: Ужо другі год абяцаюць! Першы год мы ўвогуле танчылі паміж радамі на асобным сектары, гэта ў наступным сезоне нас пераставілі на балконы.

(Смяюцца): Як кажуць: “Абяцанага тры гады чакаюць!”! Можа праз год нам усё ж такі зробяць пляцоўку.

- Я заўважыла, што вы і на футбольных матчах танчылі. Ад каго паступіла гэтая прапанова?

Каця: Прапановы ад кіраўніцтва яшчэ не патупіла.

Маша і Сюзана: Гэта пакуль што толькі нашя мары.

Каця: А тыя тры гульні, на якіх мы танчылі на трыбуне, мы рабілі гэта па запрашэнні фан-клуба NS-12. У кіраўніцтва клуба спачатку была зацікаўленнасць, але існуе шмат нюансаў. Напрыклад, касцюмы павінны адпавядаць колерам каманды. На ўсё патрэбны грошы, а спансіраваць нас клуб жадання не мае.

- А у дызайне касцюмаў вы прымаеце ўдзел, ці яны ідуць стандартныя?

Маша: Спачатку нам пашылі стандартныя касцюмы: чырвоныя спадніцы, белыя майкі і бела-чырвоныя байкі. Але хочацца разнастайнасці. І паступова мы сталі ўносіць нешта сваё: гольфы, банты, стужкі. Такія маленькія штрыхі.

- Ведаеце, існуе меркаванне, што жаночы калектыў – гэта бясконцыя плёткі і ітрыгі. Да вас гэта датычыцца?

Наташа: Калі казаць пра калектыў увогуле, то хапае ўсяго.

Маша: Я не згодна. Нашу каманду можна назваць больш-менш аб’яднанай. Мы стараемся трымацца разам. Усе добра разумеюць, што калі кожная з нас будзе паказваць свой характар і ісці на прынцыпы, нічога добрага не атрымаецца. Мы святкуем дні народзінаў кожнай з нас разам, віншуем адна адну…

Каця: Сумуем у адпачынку. (Смяецца). Гэта на самой справе так і ёсць. У нас нядаўна быў адпачынак два тыдні, я не ведаю, як астатнія, а я вельмі сумавала!талісман

      - Дзяўчаты, а талісман каманды, у касцюме мядзведзя, у гэтым годзе будзе прысутнічаць на гульнях?

Усе разам: Будзе. Але невядома хто будзе ў яго абліччы! Лёша зышоў! (Смяюцца) А ці вытрымае нехта другі калектыў з дзевяці дзяўчын – гэта пытанне. Ды яшчэ і кампанію дзяцей, кожны з якіх жадае сфатаграфіравацца і залезці на рукі.

      -  Але і цукерачкай пачаставаць таксама.

Каця: Цукеркі Лёша заўсёды нам аддаваў і мы іх каштавалі на перапынках!

     -  А як жа фігура?

Каця: Ведаеш, каб адтанчыць цэлую гульню трэба шмат моцы як маральнай, так і фізічнай!

Сюзана з усмешкай: А для гэтага трэба шмат есці.

- Дзяўчаты, а з самімі хакеістамі вы маеце зносіны?

Наташа (неяк спалохана): Я не!

Каця: На сам рэч усе не, не толькі Наташа! Наша праца іх падтрымліваць, іх – гуляць. І змешваць адно з другім не мае сэнсу, ды і жадання асаблівага няма.

Сюзана: Сапраўды! Мы проста забаўляем і заводзім аматраў.

Іна Хітрушка.

ФОТА: lets-go.uzor.ru 

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
03.12.2008 г.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч.
(06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”.


(10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

24.11.2008 г.
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля. “Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада. У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся. З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць

19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Пра які калядны падарунак вы марыце:

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY