| Чорная паласа |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 07.10.2007 г. | |
|
Інтрыгу гэтая гульня набыла толькі за 17 хвілін да свайго завяршэння. Першы перыяд не быў надта цікавым, ніводная з каманд не здолела замацавацца ў зоне апанентаў. Негледзячы на тое, што госці не выглядалі пераканаўча, гарадзенцаў яны перакидали ў два разы і на 15 – ай хвіліне Шэвялёў запаліў святлдо за брамай “Нёмана”. “Нёман”: Коваль; Глінкін – Баранаў, Арлюк – Калачоў – Лупандзін; Гусеў – Агнешчыкаў, Гоман – Малашкевіч – М. Казловіч; Саяпін – В. Магдзееў, Фралоў – Паліцынскі – Рашчынскі; Зелянко – Нічыўхін, Маркідан – Паўловіч – Панцырэў. “Керамін”: Карпікаў; Люткевіч – Дзяніскін, Царэгародцаў – Міхалеў – Страхаў; Радзінкі – Антонаў, Шэвялёў – Кавыршын – Слыш; Макрыцкі – Якушын, Р.І. Сальнікаў – І.Андрушчанка – Чупрыс; Коршунаў. Шайбы: 0-1 – Шевялеў (Кавыршын, Слыш, 14:41), 0-2 – Страхаў (Міхалёў, Царэгародцаў, 32:00), 1-2 – Малашкевіч (Казловіч, 42:24), 2-2 – Малашкевіч (Казловіч, 44:55), 2-3 – І.Андрушчанка, 65:00 (рашаючы буліт). Буліты: Калачоў – 1-0, Сальнікаў – 1-0, Саяпін – 1-0, Шэвялёў – 1-1, Арлюк – 1-1, І.Андрушчанка – 1-2. Браскі: 37:39 (6:15, 14:11, 14:7, 3:6, 0:1). Штраф: 8 (Коваль, Агнешчыкаў – 4, Калачоў) – 14 (Слыш, Царэгарадцаў, Якушын, Антонаў, Шэвялёў, Міхалёў, Люткевіч). Лепшыя гульцы матча: Міхалёў, Р.І. Сальнікаў, Коваль. Другая дваццаціхвілінка зноў прынесла поспех мінчанам. На 32 – ой Страхаў, абагнуўшы браму, проста паклаў дыск у ніжні вугал. Заключная, па вызначэнню, частка гульні такой не стала. На 43 – ай хвіліне Малашкевіч прымусищ капітуляваць Карпікава, а на 45 – ай - усё той жа Малашкевіч зрабіў лічбы на табло роўнымі. Дадатковы перыяд гаспадары “плясалі ад печы”, а госці, хоць і мелі перавагу, але супрацьпаставіць добра наладжанай гарадзенскай абароне нічога не змаглі. І вось толькі ў “латэрэі” “Нёману” зноў такі трапіў нешчаслівы білет. Андрэй Гусаў (Керамін): У першую чаргу хачу падзякаваць аматарм за тое, што свой выходны дзень патрацілі на тое, каб прыехаць і падрымаць каманду. Таксама хачу падзякаваць сваім хлопцам за добры хакей. Дзве памылкі перашкодзілі перамагчы ў асноўны час. Але, тым не меньш, гульнёй я задаволены. Уладзімір Шэнько (Нёман): Цікавая гульня. Дзякую хлопцам за тое, што знайшлі ў сабе моц дастойна згуляць з камандай такога ўзроўня. Дзякую хлопцам і нашым аматарм за падтрымку. Іна Хітрушка |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|










