падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
03.12.2008 г.
57 школьнікаў Гродзеншчыны сталі стыпендыятамі стыпендыяльнага Фонда Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

03.12.2008 г.
Мясараслінная каўбаса для жывёлаў “Бобік” вытворчасці гродзенскага мясакамбіната нечакана стала дэфіцытам.

03.12.2008 г.
1500 улётак і 25 дыскаў з перадачамі “Белсату” канфіскаваны ўчора ў Астраўцы ў лідэра АГП Анатоля Лябедзькі.

03.12.2008 г.
Другі раз за гісторыю гімназіі прэзідэнтам стала дзяўчына: Вераніку Замару на пасадзе змяніла вучаніца 9"Б" класа Амалія Азацян.

02.12.2008 г.
Першы ў гісторыі Гродна фестываль ўсходніх танцаў “Праз Захад на Ўсход” адбыўся 28 лістапада ў ДК Тэкстыльшчыкаў.

02.12.2008 г.
Прастаўленне дата-штампаў пры перасячэнні беларускай мяжы будзе адменена з 12 снежня гэтага году.

02.12.2008 г.
Адкрыццё выставы “На каляды” адбудзецца 5 снежня ў выставачнай залі па вул. Ажэшка.

02.12.2008 г.
Чарговы нумар ARCHE ў 1100 старонак будзе прэзентаваны ў Гродна 4 снежня.

02.12.2008 г.
Лепшы нападнік гарадзенскага "Нёмана" перабраўся ў лепшую каманду краіны.

02.12.2008 г.
Сола-шоу Атмораві адбудзецца ў Гродна 6 снежня.

01.12.2008 г.
Бойка з удзелам чатырох чалавек адбылася ў 5 гадзін раніцы ў пятніцу каля начнога клуба “Калізей”.

01.12.2008 г.
Тэмай чарговых экуменічных малітоўных спатканняў гродзенскіх хрысціян стане разважанне над сэнсам свята Нараджэння Хрыстовага.

01.12.2008 г.
Ад сёння зменены правілы ўвозу цыгарэт і алкаголю на тэрыторыю Польшчы.

01.12.2008 г.
Затрыманаму на Аўгустоўскім канале браканьеру пагражае турма.

28.11.2008 г.
На гродзенскіх рынках з’явіліся ўлёткі з заклікам да прадпрымальнікаў правесці 10 снежня аднадзённы страйк.

28.11.2008 г.
Са снежня “Белтэлекам” не будзе адразу адключаць тэлефоны абанентам, якія маюць запазычанасць па аплаце.

28.11.2008 г.
Сёння ў праваслаўных хрысціян распачаўся перадкалядны пост.

28.11.2008 г.
У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.

27.11.2008 г.
Гродзенцы далучыліся да буйнейшага кліматычнага руху на планеце, які выступае супраць глабальнага пацяплення.

27.11.2008 г.
Замест сэйшна з удзелам гуртоў з Мінска і Масквы, які планаваўся 26 лістапада ў клубе “Флінт”, абласны аддзел адукацыі правёў свае курсы дыджэяў. 

27.11.2008 г.
Літва падрыхтавала дакументы для падпісання пагаднення з Беларуссю аб узаемных паездках грамадзян, якія пражываюць на памежных тэрыторыях.

27.11.2008 г.
Тыдзень эканоміі і беражлівасці прайшоў у гімназіі №1 Астраўца.

27.11.2008 г.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў абавязалі ўсіх працоўных бярозаўскага шклозавода “Нёман” здаць адбіткі пальцаў.

26.11.2008 г.
Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на расійскім форуме маладых піяр-спецыялістаў была прызнана адной з лепшых.

26.11.2008 г.
Сёння Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне павіншавала двухмільярднага пасажыра.

26.11.2008 г.
Вечар “Гісторыя блюза з Аляксандрам Цыганком. Частка першая: вытокі” адбудзецца 28 лістапада ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў.

26.11.2008 г.
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Гродна папрасілі палітычны прытулак ў Бельгіі і Галандыі.

26.11.2008 г.
Да 1 снежня Гродзенскі аблвыканкам павінен прыняць новае рашэнне “Аб устанаўленні межаў пагранічнай зоны і пагранічнай паласы на тэрыторыі вобласці”.

25.11.2008 г.
Прэзентацыя фільма вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Гарулёва “Край светлых мрояў” адбудзецца ў Гродна.

25.11.2008 г.
Восем экспанатаў музея прадстаўлены на выставе "Мужнасць і спачуванне: спадчына братоў Бельскіх" у музеі Халакоста ў Фларыдзе.

астатнія навіны >>>

Юбілейная перамога і заканамерныя паражэнні Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
18.10.2007 г.
“Нёман”: Коваль; Баранаў – Лупандзін, Арлюк – Клачоў (к) – Яноўскі; Гусеў – Агнешчыкаў, Гоман – Малашкевіч – М. Казловіч; Саяпін – Глінкін, Фралоў – Паліцынскі – Рашчынскі; Нічыўхін – Зелянко, Панцырэў – Паўловіч – Рылькоў.

“Дынама”: Барысаў; Пуяц – Скрыпялёў, Выглазаў – Савілаў –Ложкін; Коласаў – Мядзведзеў, Дудзік – Осіпаў – Дземагін; Сушко – Журык (к), Ягораў – Ерашоў – Кулакоў; Цярэшка, Філін, Хафізаў.

Шайбы:0:1 – Дземагін (Дудзік, Мядзведзеў, 45:01), 0:2 – Дземагін (Мядзведзеў, Осіпаў, 54:53).

Штраф: 10 – (Гоман, Панцырэў, Казловіч, Зелянко, Арлюк) – 6 – (Савілаў - 6).

Браскі:24:37 (9:9, 12:8, 3:20).

Лепшыя гульцы: Яноўскі, Дземагін, Барысаў.

Правалены трэці перыяд не дазволіў “Нёману” запісаць ачкі у свой актыў.

На працягу першых сарака хвілін гарадзенцы самааддана змагаліся. І можна смела сказаць, што выглядалі гаспадары ярчэй за гасцей. Што здарылася ў заключнай частцы матчу, застаецца пытаннем. Каманду, як быццам падмянілі, тры неакцэнтаванных кідка па браме мінчан наўрад ці і момантамі можна назваць. Дынамаўцы ж карысталіся бездапаможнасцю “Нёмана” як маглі. І на 46 – ай хвіліне Дземагін падцвердзіў старое як мір выказванне: “не забіваеш ты, забіваюць табе”. На 53 – й – шайба цудам не апынулася за стужкай гарадзенскай брамы ў другі раз. Ложкін дакладна кінуў, дыск спыніўся ў некалькіх сантыметрах ад чырвонай стужкі і Коваль яго ўбачыў, своечасова прыціснуў лавушкай.

Праз паўтары хвіліны госці дабіліся такі поспеху ў другі раз. Мінчане нядрэнна разгулялі лішняга. Осіпаў аддаў Мядзведзеву, які і вывеў дынамаўскага форварда Дземагіна на кідок. Апошні добра абгуляў дваіх гарадзенскіх абаронцаў, кінуў і, які не завалодаў з асабістай скорасцю, упаў і ўехаў у борт. У “Нёмана” адгуляцца не заставалася ні часу, ні, здавалася, моцы.

Андрэй Сідарэнка (Дынама):

- Задаволены вынікам. Гулялі сёння абедзве каманды на вынік. І мы, і гарадзенцы гулялі ад абароны і чакалі памылкі суперніка. Удзячны сваім хлопцам за цярплівасць.

Уладзімір Шэнько (Нёман):

- Агідны трэці перыяд. Не ведаю, што здарылася з камандай, нельга ж сказаць, што не было жадання. Але пасля прапушчанай у меншасці шайбы многія з моладзі псіхалагічна зламаліся.

 

“Нёман”: Коваль; Баранаў – Лупандзін, Арлюк – Калачоў (к) – Рылькоў; Гусеў – Агнешчыкаў, Гоман – Малашкевіч – М.Казловіч; Саяпін – Кручынін, Фралоў – Паліцынскі – Рашчынскі; Нічыўхін – Зелянко, Панцыраў – Паўловіч – Яноўскі.

“Гомель”: Бессонаў (Брыкун, 15:32); Масленнікаў – Крывамаз, Есаўлаў – Задзелёнаў – Андрыеўскі (к); Летаў – Корабаў, Брызгалаў – Алецкі – Міхайлаў; Дрындзін – Ісаенка, Клімін – Бліноў – Мусіенка; Сырэй, В. Цімчанка, Мядзель.

Шайбы: 1:0 – Рылькоў (Калачоў, Арлюк, 0:48), 2:0 – Панцырэў (Яноўскі, Зелянко, 12:38),  3:0 – Калачоў (15:32), 3:1 – Бліноў (16:35), 3:2 – Бліноў (Брызгалаў, Летаў, 49:02), 4:2 – Калачоў (Баранаў, 49:59).

Штраф: 18 – (Кручынін, Нічыўхін, Лупандзін – 4, Рылькоў – 4, Казловіч – 4, Паўловіч) – 40 -  (Летаў – 4, Масленнікаў, Есаўлаў – 4, Ісаенка – 6+20, Корабаў, В. Цімчанка).

Браскі: 26:30 (8:12; 11:13, 7:5)

Лепшыя гульцы: Калачоў, Бліноў.

Перамога над “Гомелем” стала для “Нёмана” сімвалічнай не толькі таму, што хакеісты нарэшце задаволілі сваіх аматараў не аднымі момантамі, але і з дапамогай чатырох забітых шайбаў, а яшчэ і таму, што гэта двухсотая перамога “Нёмана” у чэмпіянаце Беларусі.

Гарадзенцам у гэты дзень відавочна ўсміхалася фартуна. Адкрылі лік гаспадары ўжо на 48-ай секундзе, калі Рылькоў добра завершыў пачатую Калачовым атаку. Госці, як бы гэта не здзіўляла, увесь перыяд прыціскалі “Нёман” да іх уладанняў, але шайба проста такі не шла ў гарадзенскую браму. А вось гаспадары на 13 – ай хвіліне лік падвоілі. Панцыраў нядрэнна згуляў супраць двух гомельскіх абаронцаў і кінуў дакладна па цэнтры. І, ці першая шайба зламала вопытнага кіпера гасцей псіхалагічна, ці проста сказалася стома, але святло за брамай Бессонава запалілася ў другі раз.  Праз меней, чым тры хвіліны Калачоў трэці раз прымусіў брамкара капітуляваць. Сініцын замяніў вопытнага Бессонава на маладога Брыкуна.

На 17 – ай хвіліне цярплівасць і настойлівасць гасцей ўсё ж прынесла плён. Гаспадары, стварыўшы мітусню каля сваіх уладанняў, самі дазволілі Блінову, які толькі і чакаў магчымасці прабіць, без асобай натугі скараціць адрыў у ліку.

Абураныя нахабнасцю экс–нёманца, гаспадары ў другой дваццаціхвілінцы пачалі дыктаваць свае правілы гульні і актыўна прэсінгаваць, што на 37 – ай хвіліне ледзь не прывяло да павялічэння ліка на табло. Але закінутая Панцыравым шайба залічана не была, свісток арбітра на долю секунды апярэдзіў маладога форварда.

За хвіліну і 18 секунд да перапынку Лупандзін і Ісаенка вырашылі выясніць адносіны, што амаль прывяло да мардабою. І калі гарадзенскі абаронца, пагадзіўшыся з рашэннем арбітра, паехаў адбываць пакаранне, то гамяльчанін, самавольна пакінуўшы лаву штрафнікоў, вырашыў з рэферы паспрачацца. За што і атрымаў яшчэ 2 хвіліны скамеечнага штрафа і выдаленне да канца гульні.

Заключная частка падаравала “Гомелю” надзею ўсталяваць раўнавагу. На 50 – ай хвіліне адзначыўся зноў Бліноў.  Гэтая хвіліна прынесла і яшчэ адно засмучэнне “Нёману” і папоўніла лазарэт гарадзенцаў. Нападніку гаспадароў Паліцынскаму зламалі палец. Суддзя ж вінаватага не пакараў. І вось тут нёманцы напэўна адчулі сапраўдную спартыўную злосць. Праз 57 секунд пасля трыўмфа Блінова, Калачоў паставіў кропку ў ходзе гэтай гульні. Моцна кінуўшы, ён адправіў дыск у ніжні вугал, тым самым павялічыўшы адрыў.

Уладзімір Сініцын (Гомель):

- Засмучаны гульнёй, асабліва яе пачаткам. Прапусцілі тры шайбы. Затым крыху ўстрапянуліся, загулялі ў нядрэнны хакей. Нават выраўнялі гульню. Але чацвёрты гол нам усё абрэзаў.

Уладзімір Шэнько (Нёман):

- Вынікам задаволены. Вынік быў патрэбен і нам, і “Гомелю”. Дзякую хлопцам за тое, што змагаліся да апошняй хвіліны. Але ж тактычную ўстаноўку да канца ўсё роўна не выканалі.

 

 

“Нёман”: Коваль; Бараноў – Лупандзін, Арлюк – Калачоў – Рылькоў; Гусеў – Агнешчыкаў, Гоман – Малашкевіч – Казловіч; Саяпін – Кручынін, Фралоў – Паўловіч – Рашчынскі; Нічыўхін, Зелянко, Маркідан.

“Металург”:Буйко; Навіцкі – Губернатараў; Редліхс – Кукушкін – Наўмаў; Башко- Дурноў, Шырокаў – Асмалоўскі – Цыпуліс; Камінскі – Цітавец, П. Воўчак – Ермолаў – А . Волчак; Куленок, Хамко, Куцэвіч, Гарбаконь.

Шайбы: 0:1 – Башко (Ціпуліс, 4:47), 0:2 – Башко (Шырокаў, 7:15), 1:2 – Гоман (Малашкевіч, 24:10), 2:2 – Саяпін (27:37, буліт), 2:3 – П.Воўчак (Ермолаў, Гарбаконь, 48:53), 2:4 – Кукушкін (Рэдліхс, Навіцкі, 50:42), 3:4 – Калачоў (55:00).

Штраф: 12 – (Арлюк – 4, Кручынін, Фралоў, Гусеў, Рашчынскі) – 12 – (П. Воўчак – 4, Ермолаў – 4, Башко, Камінскі).

Браскі: 24:34 (7:13, 9:9, 8:12).

Лепшыя гульцы маічу: Саяпін, Буйко, Кукушкін.

“Металург” меў ў гэтай гульні псіхалагічны бонус, ім трэба было рэабілітавацца пасля паражэння ад аўтсайдэра “Брэста”. І яны рабілі для гэтага ўсё магчымае.

На другой хвіліне “Металург” ледзь не запаліў першую лічбу на табло. Вось толькі шайба Гарбакан закінуў у зрушаную браму. А на 5 – ай хвіліне Башко гэтую памылку выправіў. На 8 –ай жлобінскі абаронца святкаваў закінутую шайбу у другі раз. Адказ гарадзенцы далі толькі на 25 – ай хвіліне, калі Малашкевіч вывеў на кідок Гомана.

На 28 –ай Рашчынскі выйшаў сам на сам з Буйко і, здавалася, ужо закінутай шайбы не пазбегнуць, але Камінскі, прытрымаў Рашчынскага, за што “Металург” атрымаў буліт. Прабіваць карны Шэнько адправіў Саяпіна і не памыліўся.

Апошняя дваццаціхвілінка расставіла ўсё па сваіх месцах. На 49 – ай хвіліне Павел Воўчак вывеў гасцей наперад, а на 51 – Кукушкін павялічыў адрыў. Веру ў тое, што адгуляцца яшчэ магчыма, вярнуў гарадзенцам капітан. У астаўшыйся час гарадзенцы замянілі галкіпера шостым палявым, але звярнуць раўнавагу так і не змаглі.

Яўгеній Лебедзеў (Металург):

- Гульня ў Брэсце наклала на нашую гульню адбітак. Зразумела, што саступаць не жадалі. Выдатна глядзеліся ў першым перыядзе, у другім – згубілі нітку гульні, ну і ў трэцім – усталявалі раўнавагу. Дзякую хлопцам за самаадданасць.

Уладзімір Шэнько (Нёман):

- Агідна пачалі. Але, як вы ведаеце ў нас немалы лазарэт. Засмуцілі непатрэбныя выдаленні у першым перыядзе. У другім перыядзе, дастукаўся да хлопцаў, пачалі гуляць. На мае меркаванне – нічыя была бы ў гэтай гульні справядлівым вынікам. Нават перамагчы маглі, але майстэрства не хапае.

Іна Хітрушка.

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
03.12.2008 г.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч.
(06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”.


(10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

24.11.2008 г.
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля. “Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада. У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся. З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць

19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Пра які калядны падарунак вы марыце:

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY