У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
Глашэнне гарадзенскіх аматараў хакея па прычыне адсутнасці класных нападнікаў, значна сціхлі са з’яўленнем у “Нёмане” Юрыса Шталса. Гэты сімпатычны латыш на пляцоўцы сапраўдны баец, гатовы прынесці ў ахвяру сябе дзеля станоўчага выніку. А па-за пляцоўкай ён – увасабленне жыцця і маладосці.
Некалькі слоў пра сябе:
Нарадзіўся у адным з самых файных гарадоў, у РыЗе. Пасля 10 класа ўехаў У Фінляндыю, школу скончваў амаль экстэрнам, бо вучыўся ў Латвіі. У Фінляндыі правёў два гады. Потым мяне запрасілі ў Канаду, менавіта там пачалася мая прафесійная кар’ера. Праз паўтары гады, апынуўся ў Амерыцы і толькі паўтары гады таму вярнуўся ў Эўропу.
…пра АЧБ:
Хлопцы, якія дагэтуль сутыкаліся з беларускім чэмпіянатам, казалі, што чэмпіянат вельмі роўны. Я ў гэтым пераканаўся, калі прыехаў сюды. Нават каманда аўтсайдэр тут можа зачапіцца і даць дастойны адпор лідэру. Чэмпіянат адрозніваецца ад тых, дзе я гуляў раней. Але ні плюсаў, ні мінусаў пакуль я вылучыць не магу, таму што знаходжуся тут толькі тры тыдні.
…пра каманду:
Калі казаць пра гульню каманды, то “Нёману” нехапае майстэрства для заканчэння атак. Гэта вялікая праблема. Каманда можа добра згуляць ў абароне. Але цяжка, калі гуляем на нуль… Нельга абапірацца толькі на абарону і брамкара. Трэба старацца закінуць. А калі казаць пра мікраклімат, каманда вельмі з’яднаная. Дружны, адкрыты калектыў. Я нават не чакаў… І трэба працягваць “у тым жа духу”, каб атрымаць пазітыўны вынік і дасягнуць пастаўленай мэты.
…пра прагнозы:
Не люблю загадваць на будучыню і рабіць прагнозы. Калі загадваеш, нічога не атрымліваецца. Час пакажа на якім месцы мы спынімся.
…пра ідэальны адпачынак:
Лета. Мора. Пляж. Сябры. Жонка. Я люблю актыўны адпачынак: плаванне, тэніс. І паменш думак пра хакей.
… пра прыватныя якасці:
Я – адкрыты чалавек, стараюся разумець іншых, быстра ўвайсці ў калектыў, быць пазітыўным, простым. І ўвогуле стараюся быць файным хлопцам. А калі папытацца апісаць сябе у некалькіх словах…, то магу сказаць адным словам – прыгажун.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць