падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
03.12.2008 г.
57 школьнікаў Гродзеншчыны сталі стыпендыятамі стыпендыяльнага Фонда Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

03.12.2008 г.
Мясараслінная каўбаса для жывёлаў “Бобік” вытворчасці гродзенскага мясакамбіната нечакана стала дэфіцытам.

03.12.2008 г.
1500 улётак і 25 дыскаў з перадачамі “Белсату” канфіскаваны ўчора ў Астраўцы ў лідэра АГП Анатоля Лябедзькі.

03.12.2008 г.
Другі раз за гісторыю гімназіі прэзідэнтам стала дзяўчына: Вераніку Замару на пасадзе змяніла вучаніца 9"Б" класа Амалія Азацян.

02.12.2008 г.
Першы ў гісторыі Гродна фестываль ўсходніх танцаў “Праз Захад на Ўсход” адбыўся 28 лістапада ў ДК Тэкстыльшчыкаў.

02.12.2008 г.
Прастаўленне дата-штампаў пры перасячэнні беларускай мяжы будзе адменена з 12 снежня гэтага году.

02.12.2008 г.
Адкрыццё выставы “На каляды” адбудзецца 5 снежня ў выставачнай залі па вул. Ажэшка.

02.12.2008 г.
Чарговы нумар ARCHE ў 1100 старонак будзе прэзентаваны ў Гродна 4 снежня.

02.12.2008 г.
Лепшы нападнік гарадзенскага "Нёмана" перабраўся ў лепшую каманду краіны.

02.12.2008 г.
Сола-шоу Атмораві адбудзецца ў Гродна 6 снежня.

01.12.2008 г.
Бойка з удзелам чатырох чалавек адбылася ў 5 гадзін раніцы ў пятніцу каля начнога клуба “Калізей”.

01.12.2008 г.
Тэмай чарговых экуменічных малітоўных спатканняў гродзенскіх хрысціян стане разважанне над сэнсам свята Нараджэння Хрыстовага.

01.12.2008 г.
Ад сёння зменены правілы ўвозу цыгарэт і алкаголю на тэрыторыю Польшчы.

01.12.2008 г.
Затрыманаму на Аўгустоўскім канале браканьеру пагражае турма.

28.11.2008 г.
На гродзенскіх рынках з’явіліся ўлёткі з заклікам да прадпрымальнікаў правесці 10 снежня аднадзённы страйк.

28.11.2008 г.
Са снежня “Белтэлекам” не будзе адразу адключаць тэлефоны абанентам, якія маюць запазычанасць па аплаце.

28.11.2008 г.
Сёння ў праваслаўных хрысціян распачаўся перадкалядны пост.

28.11.2008 г.
У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.

27.11.2008 г.
Гродзенцы далучыліся да буйнейшага кліматычнага руху на планеце, які выступае супраць глабальнага пацяплення.

27.11.2008 г.
Замест сэйшна з удзелам гуртоў з Мінска і Масквы, які планаваўся 26 лістапада ў клубе “Флінт”, абласны аддзел адукацыі правёў свае курсы дыджэяў. 

27.11.2008 г.
Літва падрыхтавала дакументы для падпісання пагаднення з Беларуссю аб узаемных паездках грамадзян, якія пражываюць на памежных тэрыторыях.

27.11.2008 г.
Тыдзень эканоміі і беражлівасці прайшоў у гімназіі №1 Астраўца.

27.11.2008 г.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў абавязалі ўсіх працоўных бярозаўскага шклозавода “Нёман” здаць адбіткі пальцаў.

26.11.2008 г.
Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на расійскім форуме маладых піяр-спецыялістаў была прызнана адной з лепшых.

26.11.2008 г.
Сёння Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне павіншавала двухмільярднага пасажыра.

26.11.2008 г.
Вечар “Гісторыя блюза з Аляксандрам Цыганком. Частка першая: вытокі” адбудзецца 28 лістапада ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў.

26.11.2008 г.
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Гродна папрасілі палітычны прытулак ў Бельгіі і Галандыі.

26.11.2008 г.
Да 1 снежня Гродзенскі аблвыканкам павінен прыняць новае рашэнне “Аб устанаўленні межаў пагранічнай зоны і пагранічнай паласы на тэрыторыі вобласці”.

25.11.2008 г.
Прэзентацыя фільма вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Гарулёва “Край светлых мрояў” адбудзецца ў Гродна.

25.11.2008 г.
Восем экспанатаў музея прадстаўлены на выставе "Мужнасць і спачуванне: спадчына братоў Бельскіх" у музеі Халакоста ў Фларыдзе.

астатнія навіны >>>

Людас Румбуціс: “ … І бяжыцца, і б’ецца, і гуляецца…” Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
05.07.2007 г.

 Ізноў надвор’е зрабіла неспадзянку. Толькі, калі ў мінулы раз была невыносная спека, то цяпер – навальніца. Але і гэта не змагло перашкодзіць паказаць гульцамі відовішчны футбол.

ФК “Нёман” 3 – 1 ФК “Мінск”

“Нёман”: Вярэмка, Горбач(Яраслаўскі, 89), Сасноўскі, Ікім, Жувенал, Кавалюк, Кірэня(Цішчанка,70), Дзянісевіч, Макар(Язерскі,75), Алумона, Крывабок.

Запасныя: Ашыхмін, Кавалёнак, Цішчанка, Язерскі, Лісіца, Савастьянаў, Яраслаўскі.

“Мінск”: Парэчын(Юркевіч,72), Саакян, Лабецкі, Пікта, Мартынец, Макараў(Хачатурян,55), Пятраўскас, Асіпенко, Сачыўка, Літвінчук, Міхнавец(Яўсеянка,72)

Запасныя: Юркевіч, Хачатуран, Яўсеянка, Лясюк, Казлоў, Федасееў, Дабравольскі.

Галы: Літвінчук, 22; Жувенал, 54; Алумона, 67; Дзянісевіч, 68

Папярэджанні: Горбач, 21; Міхнавец, 23; Макараў, 43; Літвінчук, 46; Сасноўскі, 52; Жувенал, 54; Яўсеенка, 79; Алумона, 92.

 

Першы тайм выдаўся досыць багатым на галявыя моманты. Праўда, зрэалізаваць гэтыя самыя моманты доўгі час не атрымлівалася ніводнай з каманд. Толькі на экватары тайму, дзякуючы памылцы Горбача, які атрымаў папярэджанне, госці змаглі такі засмуціць Вярэмку, забіўшы пэнальці. А вось гарадзенцы ніяк не маглі схапіць кураж.

Другую ж палову сустрэчы актыўна распачалі і тыя, і другія. Толькі актыўнасць гасцей памяншалася па меры таго, як павялічваўся лік на табло на карысць супернікаў. Спачатку, на 54 хвіліне статус кво аднавіў гарадзенскі бразілец Жувенал. Апошні так узрадаваўся поспеху, што, бягучы да трыбуны, зняў з сябе кашулю, за што атрымаў ужо чацвертую жоўтую картку ў сезоне. Адчуўшы прыліў моцы, гарадзенцы прыбавілі і ў хуткасці, і ў рэалізацыі галявых момантаў момантаў. На 67 хвіліне атаку завяршыць удалося ўсеагульнаму любімцу Алумоне, а на 68 – вылучуўся гарадзенскі выхаванец Дзенісевіч.

 
Сяргей Яромка (галоўны трэнер ФК “Мінск”):

Гульня скончана, а лік застаецца. Лік лічу заканамерным. Мы спрабавалі гуляць другім нумарам, выкарыстоўваючы слабыя бакі “Нёмана”, ведаючы пры гэтым, што ў гарадзенцаў былі праблемы з лініяй абароны, у прыватнасці с правым флангам. Кажуць, што “Мінск” правальвае другія таймы, я б так не сказаў. Гарадзенцы і ў першым тайме гулялі першым нумарам, калі б яны адразу забілі, было б цяжэй.У другім тайме гулялі так як нам дазваляў супернік. Нават пры ліку 3:1, мелі добрыя моманты. І калі б наш брамнік не зрабіў дзве грубейшыя памылкі, я не ведаю, як бы скончылася гульня. На мой погляд, згулялі нядрэнна, улічваючы, што гулялі на выездзе з лідэрам.

Людас Румбуціс (галоўны трэнер ФК “Нёман”):

Сыгралі нядрэнны матч. Стварылі багата момантаў. І, калі мячу, здавалася, няма куды дзявацца, Парэчын (брамнік “Мінска” – Рэд.) ратаваў, а калі, асабліва момантаў і не было, зрабіў дзве дзіцячыя памылкі.

Я вельмі перажываў за гэтую гульню, таму што больш зарганізаванай каманды, чым “Мінск” у беларускім чэмпіянаце няма. Яны маюць некаторыя праблемы з адсутнасцю выканальнікаў больш высокага узроўня і апошнім рубяжом. Яны таксама добра гулялі, але трэба прызнаць, мы былі мацнейшымі… Прызнацца, калі пачаўся 2 тайм, я падумаў: “Ну як жа так! І бяжыцца, і б’ецца, і гуляецца… Ну не можа такога быць…”. Але дзякуй Богу, футбольны розум сёння перамог. Добрая гульня і мы можам занесці яе ў свой актыў.

 

Іна Хітрушка

 

 

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
03.12.2008 г.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч.
(06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”.


(10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць

01.12.2008 г.
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта.


(04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць

24.11.2008 г.
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля. “Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада. У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся. З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць

19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Пра які калядны падарунак вы марыце:

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY