Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Здаецца: прагнозы ў спорце - справа няўдзячная. Ну хто мог падумаць, што пасля такога крыўднага паражэння ў кубкавай гульне “Нёман” вырве перамогу ў аднаго з лідэраў чэмпіяната, салігорскага “Шахцёра”, ды яшчэ і з “сухім” лікам.
Гарадзенцамі была абрана тактыка: гуляць першым нумарам. І трэба адзначыць, што ў іх гэта нядрэнна атрымоўвалася. Але “гарнякі” таксама не былі статыстамі на гэтым свяце. На 10-ай хвіліне суддзя назначыў карны ў брамку гарадзенцаў, але Вярэмка бліснуў нядрэннай рэакцыяй. Пасля чаго гарадзенцы, вырашылі, што надыйшоў час атакаваць: Кавалюк добра прабіў галавой, але на шчасце салігорцаў, Гукайла змог спыніць гэтую атаку іперавесці гульню ў патрэбнае для “Шахцёра” рэчышча. Што датычыцца Кавалюка, то гульню восьмага нумара гарадзенцаў можна ахарактарызаваць толькі станоўчымі эпітэтамі. Гэты паўабаронца стаў адным з стылеўтвараючых гульцоў. Ён на 57 хвіліне стварыў неблагі момант ува ўладаннях Бараноўскага, але Гукайла, здавалася прыглядваў за Кавалюком. Ён, падалося, зноў уратаваў салігорцаў ад магчымага гала, але напэўна трохі загуляўся і згубіў мяч. Чым і скарыстаўся цёмнаскуры гарадзенец Алумона. Госці як быццам прачнуліся. Пачалі дзейнічаць больш нахабна і ўпэўнена, але забіць ім так і не ўдалося. І нельга казаць пра поўную адсутнасць магчымасцяў. Адной з іх быў добры праход скрозь гарадзенскую абарону “свежага” Бычанка, які некалькімі хвілінамі раней выйшаў на замену. Нёманцы, у сваю чаргу, пачалі прыціскаць гасцей да іх брамкі. І на 92 хвіліне Жувенал вывеў на ўдарную пазіцыю Макара і той падвоіў лік – 2:0.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць