Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Гарадзенскі жаночы гандбольны клуб “Гараднічанка” распачаў еўракубкавую барацьбу. На правах уладальніка Кубка Беларусі 2007 г. па гандболе “Гараднічанка” пачала змагацца за Кубак ЕГФ. Першым сапернікам для гродзенскіх дзяўчат сталі гандбалісткі галандскага “Фастгуда”. За паўгадзіны да пачатку сустрэчы ў спартыўным комплексе “Вікторыя”, як кажуць, не было дзе яблыку ўпасці.
З самага пачатку ініцыятывай па правах уладальнікаў пляцоўкі завалодалі гарадзенскія гандбалісткі. Аднак кожны раз, калі беларускам удавалася трохі адаварцца ад суперніка,галандкі праз некаторы час паспявалі скарачаць разрыўу ліку. Вельмі часта гульцы “Фастгуда” не паспявалі за хуткімі тэмпамі гульні беларускіх дзяўчат і вымушаны былі спыняць “Гараднічанку” з парушэннем правіл. Як вынік, ігракі “Фастгуда” атрымалі шмат жоўтых картак і аднойчы суддзя паказаў чырвоную картку адной з галандскіх гандбалістак, якая частку першага тайма і ўвесь другі наглядала за гульнёй па-за межамі гульнёвай пляцоўкі. Аднак, такі выпадак не надламаў галандак і яны працягвалі актыўна змагацца. Першая палова гульні засталася за паданачаленныміСяргея Камбура 14:13.
У другой палове сустрэчы “Фатсгуд” на роўных змагаўся з “Гараднічанкай”. У асобных выпадках галандкі вырываліся наперад. Але пры такой атмасферы, якая панавала ў зале, гарадзенскіх дзяўчат было не стрымаць. Як вынік, агульная перамога “Гараднічанкі” 29:28.
У гульні з “Фатсгудам” выдатна праявілі свае найлепшыя здольнасці абаронцы варот Алеся Корабава і Валянціна Кумпель. Пасля заканчэння сустрэчы былі вызначаны лепшыя гульцы ў абодвух камандах. Лепшымі ў “Гараднічанцы” сталі Ганна Пагерылаі Ірына Трускоўская.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць