У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
Дзіўны, аднак, гэты “Нёман”: то прайграе сустрэчы аўтсайдэрам, то псуе нэрвы фаварытам… Вось і зараз, пасьля ганебнай паразы ад “Дарыды” хлопцы Румбуціса ўзялі ды выйгралі ў новасьпечанага чэмпіёна.
Гуляць супраць БАТЭ – адно задавальненьне: каманда і сама гуляе і другім дае. Не раз і не два на працягу гульні лавіў сабе на думцы, што барысаўская каманда не дарэмна з’яўляецца лідэрам беларускага футболу: тут табе і хуткі пераход ад абароны да атакі, і пасы ў адзін дотык, і індывідуальнае майстэрства гульцоў. Наўрадці памылюся, калі напішу, што напоўніцу ўсе свае казыры чэмпіёны ў Гародні не выклалі: відалася, што госьці проста годна дайграюць удалы для сябе сезон.
Гарадзенцы таксама стараліся. Бадай, гэта была іх лепшая гульня ў правальнай другой палове чэмпіянату. З дзесятак пададзеных кутніх, некалькі небяспечных стрэлаў з розных дыстанцый, барацьба на кожным кавалку поля, удалае ўзмацненне гульні за кошт выхадаў на поле Язерскага, Крывабока ды Кавалюка… І ўсё ж наўрадці заўзятары дачакаліся б ад гэтай гульні, калі б не індывідуальнае майстэрства Алумоны. Рэзервовы арбітр ужо ўзняў таблічку, якая сігналізавала, што гуляць засталося ўсяго 2 хвіліны, калі цемнаскуры нападнік застаўся сам на сам з абаронцам на куце штрафной пляцоўкі. Рэзкі фінт, трапны стрэл у далёкі ад Платонава кут і нешматлікая гарадзенская “тарсіда”, якая ўжо пачынала разыходзіцца, заходзіцца ў шалёным крыку радасьці! Чэмпіён пераможаны!
Шкада толькі, што гэты вынік не наблізіў “Нёман” да медалёў – шансы на іх былі згубленыя ў бяздарна прайграных на сваім стадыёне гульнях са “Смаргонню”, “Тарпеда” ды “Дарыдай”…
Да канца чэмпіянату камандзе Людаса Румбуціса застаецца згуляць у гасцёх з “Мінскам” (4 лістапада) і на сваім стадыёне з “Гомелем” (10 лістапада). Перамогі ў абедзьвух сустрэчах уздымуць каманду найвышэй на 4-е месца. А вось гарадзенскія “дублёры” могуць стаць другімі: менавіта такое месца яны займаюць пасля перамогі з лікам 2-0 над сваімі барысаўскімі апанентамі.
Ігар Крыўшэнка (БАТЭ):
Раўная гульня. Лёгкасці і іскрамётнасці не было – усё ж гэта канец сезону. У гарадзенцаў было больш матывацыі: яны здолелі крыху перацярпець і дачакацца сваяго моманту.
Людас Румбуціс (Нёман):
Прыемна выйграць у чэмпіёна, але горач паражэння ў мінулым туры не пакідае нас дагэтуль. У сённяшняй гульні вярнуліся да выпрабаванага метаду: поўзаем на задніцы, драпаем, грызём глебу – і ўсё ў нас атрымліваецца, як толькі пачынаем прэтэндаваць на нейкі міфічны пас – робімся смешнымі. Сённяшняя гульня мне спадабалася, спадабаліся рашэнні футбалістаў: шмат камбінавалі, узаемадзейнічалі. За такім разумным футболам прыемна назіраць.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць