падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
05.09.2008 г.
У Лідзе паставяць помнік "камандзіровачнаму".

05.09.2008 г.
Мядзведзь Мікіта стаў новым жыльцом Гродзенскага заапарку.

05.09.2008 г.
У наступныя выходныя гарадзенцы адчуюць на сабе яшчэ адно свята - свята гораду.

04.09.2008 г.
У нядзелю адбудзецца экскурсія, арганізаваная трыма гродзенскімі рэсурсамі.

04.09.2008 г.
Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі  канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.

03.09.2008 г.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.

03.09.2008 г.
Сёння пачынаюцца выступленні кандыдатаў у дэпутаты па тэлебачанні і на радыё.

03.09.2008 г.
Сёння ноччу каля вёскі Парэчча ў лесе знойдзены труп жанчыны са слядамі цяжкіх пабоеў. Затрыманы і магчымы забойца…

03.09.2008 г.
…Прапрацаваць пытанне аб стварэнні спецыяльнай турыстычнай зоны на Аўгустоўскім канале!

02.09.2008 г.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.

02.09.2008 г.
4,5 тысячы маленькіх жыхароў Гродзеншчыны атрымалі матэрыяльную дапамогу ў межах акцыі “Збярэм дзяцей у школу”.

02.09.2008 г.
Тэндар на вытворчасць санітарна-гігіенічнай прадукцыі аднаразовага ўжывання абвешчаны адміністрацыяй СЭЗ “Гроднаінвест”.

астатнія навіны >>>

ШЛЯХ ДА ЗДАРОЎЯ ПРАЗ ПРЫГАЖОСЦЬ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой Стыль   
28.02.2008 г.

У апошні час модна думаць аб сваім здароўі і рабіць сваім хоббі які-небудзь від спорту, наведваць фітнэс-цэнтры, лыжныя куроты, басэйны.  Але што выбраць, калі вы марыце пра прыгожую стройную фігуру?

У аква-парку (вул. Горкага, 82) знаходзіцца Гродзенская Федырацыя Шэйпінгу, якая  прапануе ўнікальную сістэму па карэкцыі фігуры. Сістэма пабудавана на сумяшчэнні неабходнага рэжыму трэніроўкі і правільнага рацыёну харчавання. Гэта шэйпінг!

«Раскажыце, калі ласка, што такое шэйпінг? – пытаюся я ў Аксаны Арловай – старшэйшага трэніра Гродзенскай Федырацыі Шэйпінгу».   

 – Шэйпінг – гэта сістэма духоўна-фізічнага ўдасканалення, накіраваная на стварэнне вобраза шэйпіг-мадэлі – жанчыны, якая валодае дагледжанай знешнасцю, жаноцкасцю, эстэтычнай, сэксуальная фігурай, стварае прывабны вобраз пры дапамозе прыгожай паходкі, грацыёзнай асанкі, выгоднага падбору адзення і макіяжу. Заснавальнік шэйпінг-сістэмы – І.В.Прохарцаў – суддзя Міжнародных конкурсаў прыгажосці, многім таксама вядомы яшчэ і як аўтар конкурсу «А ну-ка, дзяўчынкі! ».

Неабходна падкрэсліць, што Шэйпінг – гэта запатэнтаваная піцерская тэхналогія па карэкцыі фігуры, якая прадугледжвае асабісты падыход да кожнай жанчыны пры стварэнні рэжыму трэніроўкі і рацыёну харчавання.  

Што складае паняцце «асабісты падыход»?

Мы праводзім серыю тэстаў: функцыянальны, антрапаметрычны, стэп-тэст, тэст на мышачную вынослівасць. Гэта дазваляе правільна падабраць від трэніроўкі з адпаведным узроўнем фізічнай нагрузкі. Трэніроўка падзяляецца на два этапа: катабалічную і анабалічную. Першая накіравана на спаленне лішняга тлушчу, другая – на ўмацаванне мышцаў. Затым састаўляецца рацыён харчавання. Уся сістэма камп’ютэрызавана. Менавіта таму рэжымы для кожнай жанчыны падбіраюцца асабіста.  

Магчыма лі сярэднестатыстычнай жанчыне дабіцца эталоннай фігуры?  

– Няма нічога немагчымага. Усё залежыць ад жадання, стараннасці  жачыны.  

Шэйпінг-сістэма папулярна ў Гродна?  

Папулярна. Гродзенскай Федырацыі шэйпінга ўжо 7 гадоў. У нас дзейнічаюць 3 залы, ёсць свае пастаянныя кліенты, якія займаюцца на працягу 5-7 гадоў: Карпава Анна, Деш Наталля, Кулікова Ірына, Расташнюк Таццяна, Аліхвер Алена і шмат другіх – усіх не пералічыць, хто зрабіў шэйпінг неад’емнай часткай свайго жыцця. Клопат аб сваім здароўі і фігуры нам даручаюць і ўрачы, што сведчыць аб тым, што наша сістэма па карэкцыі не шкодзіць здароўю (згадзіцеся, што ўрачы як ніхто іншы ведаюць, што карысна для здароўя, а што – не).   

Шмат лі прыхільніц шэйпінгу дасягнулі ідэальнай фігуры?

Шмат. Самых цудойных вынікаў досягнулі Голікава Галіна, Вечар Наталля, Кулакоўская Лілія, Гурыновіч Святлана, Пшэнная Сняжана, Краўцова Таццяна (страцілі па 15-30 кг).

– А што адбываецца з жанчынамі, якія дасягнулі добрых вынікаў, а затым прыпынілі заняткі?

– Такіх не шмат, бо калі жанчыны прыходзяць да нас, мы ім адразу тлумачым, што для стройнай фігуры неабходны регулярныя фізічныя нагрузкі. Тыя нямногія, хто не слухаў парад, набіраў зноў вагу, губляя жаночую прывабнасць.  

– Ці праўда, што Міжнародная Федырацыя шэйпінгу не вітае самастойных заняткаў дома? Калі так, то чаму?

– Могуць быць  нежаданыя вынікі. Справа ў тым, што заўсёды неабходна прысутнасць прафесіянальнага  інструктара, які будзе даглядаць за правільнасцю выканання практыкаванняў і дазіраваць фізічную нагрузку.  

Згодна рэкламнаму слогану «шэйпінг – гэта шлях да здароўя праз прыгажосць». Атрымліваецца, што ў шэйпінг-сістэме магчыма вырашыць праблему выпраўлення дэфектаў фігуры і адначасова палепшыць стан свайго здароўя? 

– Так. Паляпшаецца крывацёк, паніжаецца халестэрын ў крыві, умацоўваюцца мышцы спіны, фарміруецца мышачны гарсэт. Шэйпінг – цудоўная прафілактыка, напрыклад,  астэахандроза.

Для вас асабіста шэйпінг – гэта праца альбо лад жыцця?

– Вобраз жыцця: рэгулярныя трэніроўкі, правільнае харчаванне. Без шэйпінгу я сябе ўвогуле не бачу!

– Што вы параіце навічкам, жадаючым апрабаваць шэйпінг-сістэму і ўжо пачаўшым рэгулярна трэніравацца?

Мы заўсёды вас чакаем ў нашых залах, зробім усе для таго, каб вы дасягнулі жадаемага выніку. Памятайце, што незалежна ад таго, колькі вам гадоў, якой узровень вашей фізічнай падрыхтоўкі (нават калі вы ніколі раней не займаліся фізічнай культурай), вам магчыма дасягнуць адчувальных вынікаў па карэкцыі вашай фігуры.

Ва ўсялякім разе мы самі выбіраем, якую сябе мы жадаем бачыць у люстэрку. Застаецца толькі вырашыць, якія намаганні мы гатовы прыкласці, каб убачыць там стройную прыгажуню.    

Размаўляла Надзея ДУК 

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
29.08.2008 г.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых
(11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
У чарговым выпуску “Стыльнай кухні” тры шыкоўныя рэцэпты рыбных страў. Ашчадныя для “маладога” кашалька!
(4:55 хв., 1.69 МБ) Спампаваць

28.08.2008 г.
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"!
(5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць

27.08.2008 г.
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім.
(7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць

25.08.2008 г.
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць

29.07.2008 г.
У гэтым выпуску праграмы шэф-повар “Твайго Стылю” Алена Раўбецкая дзеліцца сакрэтам прыгатавання стыльных шашлыкоў.
(5:11 хв., 1.78 МБ) Спампаваць

24.07.2008 г.
(7:42 хв., 2.64 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Апошнія тыдні лета - гэта:

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY