| СВАЕЧАСОВЫЯ ШАЙБЫ |
|
|
| Піша Іна ХІТРУШКА | |
| 14.08.2008 г. | |
|
«Нёман» : «Брэст» – 10 : 3 «Нёман»: Алейнікавас; Сырэй – Баранаў, Арлюк – Малашкевіч – Лісічкін; Саяпін – Мядзведзеў, Шэвелёў – Мядзель – Кірыленка; Коршунаў – Лупандзін, Гоман – Паліцынскі – Клачкоў; Хамко, Двурэчынскі, Яноўскі «Брэст»: Баскаў (Ходзін, 7:17); Саўко – Ядэшка, Смолін – Іваненка – Зянькоў; Зуеў – Толсцік, Віаленці – Гарбуноў – Міхеёнак; Казачок – Цішкін, Федараў – Кліменкоў – Булгакоў; Кручынін, Жылінскі, Капува. Шайбы: 1:0 – Лісічкін (Арлюк, Малашкевіч, 0:42), 2:0 – Лупандзін (Коршунаў, Двурэчанскі, 6:02, бол.), 3:0 - Лісічкін (Арлюк, Мядзведзеў, 7:03, бол.), 4:0 – Гоман (Паліцынскі, 7:17), 4:1 – Іваненка (Ядэшка, Смолін, 14:04), 4:2 – Міхеёнак (Віаленці, 18:02), 5:2 – Коршунаў (Кірыленка, Двурэчынскі, 29:13, бол.), 6:2 – Малашкевіч (Арлюк, Малашкевіч, 35:24), 7:2 – Лупандзін (Коршунаў, 37:57), 8:2 – Гоман (Клачкоў, Паліцынскі), 9:2 – Гоман (56:26), 10:2 – Хамко (Яноўскі, 58:38), 10:3 – Кліменкоў (Булгакаў, 59:40) Кідкі: 38:34 (13:12, 10:9, 15:13) Штраф: 12 (Шэвялёў, Баранаў, Паліцынскі, Коршунаў, Хамко, Алейнікавас) – 14 (Цішкін, Гарбуноў, Капува, Міхеёнак – 4, Кручынін, камандны штраф - 2) Мінулы тыдзень выдаўся багатай на спартыўныя мерапрыемствы. Першую хатнюю гульню Кубка Беларусі правялі гарадзенскія хакеісты. І не заставілі ніякіх шансаў «Брэсту». Ужо пасля стартавых 7 хвілін на табло гарэлі лічбы 4:0. І Мілушэў адправіў у душ схібіўшага Баскава. Але і Ходзін дапамагчы сваёй камандзе не змог, прапусціўшы за два з паловай перыяды яшчэ 6 шайб. А «Нёман» быццам бы штампаваў атакі. Адна за другой і з лёгкасцю шайбы перасякалі чырвоную стужку брэстскай брамы. Зміцер Краўчанка (Нёман): Своечасова забілі хуткія шайбы, што дэзарыентавала саперніка. Некаторым з гульцоў далі адпачыць, што таксама згуляла сваю роль. Было ня важна з якой камандай гулялі, галоўнае, што першая гульня ў хаце, стараліся для аматараў і ў далейшым яны будуць нас падтрымліваць. Эдуард Мілушэў (Брэст): Трэба працаваць. Іншага выніка і не чакаў, склад не ўкамплектаваны. Ды і гуляла каманда ў іншым ключы, перастроіцца цяжка. Ну і не хапіла байцоўскіх якасцяў у канцы гульні. Іна ХІТРУШКА |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|










