падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
28.08.2008 г.
Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы ў стварэнні безбар’ернага асяроддзя для студэнтаў-інвалідаў прыменіць вопыт Падляскай акадэміі.

28.08.2008 г.
У бліжэйшы час будзе арганізавана бясплатная экскурсія на могілкі па вуліцы Антонава, падчас якой можна будзе даведацца не толькі пра гісторыю могілак, але і наведаць магілы вядомых гарадзенцаў Элізы Ажэшкі, Міхася Васілька, маці Максіма Багдановіча.

27.08.2008 г.
Беларускі футбольны клуб упершыню згуляе ў Лізе чэмпіёнаў. Да поспеху барысаўскага БАТЭ спрачыніліся і былыя гульцы "Нёмана".

27.08.2008 г.
Дыван з высушанага зелля высцілаў падлогу гаража на лецішчы каля г.п. Краснасельскі.

27.08.2008 г.
Першы ў вобласці дом начнога знаходжання для асобаў без пэўнага месца жыхарства сёння адкрыты ў Гродна.

26.08.2008 г.
У Гародні зноў спілоўваюць дрэвы. Гэтым разам – каля будынку нацыянальнага гістарычнага архіва.

26.08.2008 г.
У першым паўгоддзі новага навучальнага году вучні гродзенскіх школ будуць вучыць англійскую мову па адным падручніку на дваіх ці нават траіх.

26.08.2008 г.
Прэзентацыя першай кнігі прозы “Хадзі на мой голас” гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль адбылася ў Воранава.

25.08.2008 г.
Побач з Гродна ў хуткім часе будуць гуляць высокародныя алені і лані, таму што іх развядзеннем займуцца лесгасы Дзятлаўскага і Іўеўскага раёнаў. 

25.08.2008 г.
Патрапіць на стадыён "Нёман" у час футбольных матчаў можна толькі пасля ўзмоцненага кантролю.

25.08.2008 г.
Грыбны час яшчэ толькі пачынаецца, а ў Гродзенскай вобласці – ужо тры летальных выпадка атручвання грыбамі.

25.08.2008 г.
Праз два гады ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры» пачне вытворчасць аўтамабільных і бытавых газавых балонаў.

астатнія навіны >>>

ШТО НАМ ЛЁС ПРЫНЁС? Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
29.11.2007 г.

Лёсаванне заўсёды прыносіць сюрпрызы. Камусьці прыемныя, а камусьці і не вельмі. Менавіта такога кшталту “сюрпрыз” чакаў зборную Беларусі па футболе ў час нядзельнага лёсавання адборачнага турнірy чэмпіянату свету. Група, у якую трапілі беларусы, не проста складаная: спецыялісты і галоўны трэнер каманды Бернд Штанге назвалі яе “групай смерці”.

 

Акрамя беларускай зборнай удзельнікамі “групы смерці” сталі зборныя Англіі, Харватыі, Украіны, Андоры і Казахстана. Але абражацца на лёс рана, шансы усё ж такі ёсць. І людзі дасведчаныя кажуць аб гэтым цалкам упэўнена, разважаючы пра моцныя і слабыя бакі нашай групы.

Дзмітрый Раўнейка Дзмітрый Раўнейка (гулец “Нёмана”, былы гулец зборнай Беларусі):

- Групы ўсе прыблізна роўныя, хоць нашая, як ўсе кажуць, крыху мацнейшая за астатнія.  Есць два відавочныя фаварыты: Харватыя і Англія. У барацьбу за другое месца далучыцца яшчэ і Україна. Ну і Беларусь, я спадзяюся, паспрабуе пазмагацца за высокае месца. Калі казаць пра аўтсайдэраў, то гэта, відавочна, Андора.

Калі ж казаць пра шансы беларусаў, то, як кажуць, перад турнірам шансы ва ўсіх аднолькавыя. Вядома, што харваты і англічане мацнейшыя, але турнір пачнецца толькі ў будучым годзе і хто яго ведае, як тады ўсё складзецца. У любым выпадку трэба ставіць задачу змагацца за адно з двух першых месцаў.

Сяргей КрывецСяргей Крывец  (гулец моладзевай зборнай і зборнай Беларусі):

Трапілі ў вельмі складаную і вельмі моцную групу. Зборная Англіі – гэта заўсёды фаварыт, заўсёды займае высокія месцы. Улічваючы тое, што яны не патрапілі на чэмпіянат Еўропы, я лічу, што яны будуць старацца рэабілітавацца.

Зборная Харватыі – таксама дастаткова моцная каманда і ў апошні час дэманструе цалкам нядрэнны футбол. Нядаўна яны перамаглі ў вельмі складанай групе і тым самым атрымалі пуцёўку на чэмпіянат Эўропы. Харватаў таксама можна назваць фаварытамі.

Што тычыцца ўкраінцаў, мне задаецца, яны таксама будуць нядрэнна выглядаць. Усё ж такія гульцы, як Шаўчэнка, Варонін, якія гуляюць у наймацнейшых еўрапейскіх клубах, задаюць файны стыль гульні.

Супрацьстаянне Беларусі і Украіны будзе вельмі прынцыповае і будзе выклікаць цікаўнасць у аматараў.

Ну, а Казахстан і Андора хутчэй аўтсайдэры. Андора ніколі высокімі вынікамі не вызначалася. А вось зборная Казахстану – “terra incognita”, каманда нам незнаёмая. Але, на мой погляд, на высокія месцы яны наўрад ці будуць прэтэндаваць. Хоць з іншага боку – гэта футбол і тут магчыма ўсё.

З такой групы цяжка будзе выйсці. Але мэтай павінна быць перамога ў кожнай гульні, а там ужо, калі фартуна будзе на нашым баку, калі кожны будзе выкладвацца і біцца да канца, то, магчыма, нам пашанцуе і мы таксама зможам змагацца за пуцёўку ў Афрыку. Паўтаруся, гэта футбол і тут магчыма ўсё.

Размаўляла Іна ХІТРУШКА

 

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
28.08.2008 г.
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"!
(5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць

27.08.2008 г.
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім.
(7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць

25.08.2008 г.
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць

29.07.2008 г.
У гэтым выпуску праграмы шэф-повар “Твайго Стылю” Алена Раўбецкая дзеліцца сакрэтам прыгатавання стыльных шашлыкоў.
(5:11 хв., 1.78 МБ) Спампаваць

24.07.2008 г.
(7:42 хв., 2.64 МБ) Спампаваць

22.07.2008 г.
Чаму эколагі супраць ГЭС на Нёмане і якія шкоды яна можа прынесці? Пра гэта і іншае слухайце ў рэпартажы з эка-летніку, проста з будаўнічай пляцоўкі!
(3:14 хв., 1.11 МБ) Спампаваць

21.07.2008 г.
Ці з’яўляюцца словы тыпу кіруемы, рэкламуемы, аналізуемы характэрнымі для беларускай мовы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(02:28 хв., 872 КБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Апошнія тыдні лета - гэта:

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY