Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.
Раcпачаўсячарговы трэніровачны збор у хакейнага клуба “Нёман”.
І калі трэнерскі штаб застаўся без зменаў, то ў складзе каманды з’явіліся новыя імёны. Сярод навічкоў абаронцы: Сяргей Губін (1977) са “Спадарожніка” (Ніжні Тагіл), Уладзімір Магдзеў(1980)з “Хімвалакна” (Магілёў), Артурас Катуліс (1980) з “Сендэруке”(Данія), нападнікі: Максім Казловіч (1984) з “Металурга” (Жлобін), Ілля Паліцынскі (1972) з “Гомеля”, Віктар Гоман (1984), Сяргей Рылькоў (1986), Павел Маркідан (1986) усе з “Кераміна”. Яшчэ два гульца зараз знаходзяцца на праглядзе – гэта Андрэй Лупандзін (1978) з “QuadCityMallards”,UHL, які быў задрафтаваны, і Максім Пратапопаў (1981) з “Брэста”.
Гэта яшчэ не ўсе навічкі, хто будзе абараняць гонар “Нёмана” у наступным сезоне. Прынамсі так абяцае галоўны трэнер Уладзімір Шэнько. Па яго словах, трансфернае пытанне застаецца адкрытым ажно да апошняй дазаяўкі. Плануецца набыць яшчэ двух нападнікаў -легіянераў, на вока кіраўніцтва трапіліся ўжо некалькі кандыдатаў, прагледзець якіх плануецца на зборы ў Польшчы. Таксама магчыма набыццё гульцоў з Чэхіі ці Славакіі.
Што датычыцца падрыхтоўкі каманды да кубка Беларусі, які распачынаецца 3 жніўня, то яе “Нёман” працягне ў Польшчы, дзе хакеісты выйдуць на лёд.
У межах падрыхтоўкі “Нёмана” да пачатку сезона ў Гародні пройдзе традыцыйны “Турнір Дубко”, які адбудзецца пасля сканчэння кубка Беларусі, а дакладней з 28 па 30 жніўня. Пакуль што вусную згоду на ўдзел далі магілёўскае “Хімвалакно” і сталічнае “Дынама”. Чацвёртая каманда-ўдзельніца пад пытаннем.
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць
Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”? (03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць
Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”. (12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць