У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
Яшчэ ў сярэдзіне другога тайма здавалася, што “квіток” на адзін з буйнешых эўракубкаў у нас у кішэні. Але фартуна неяк раптоўна вырашыла, што берасцейцам гэта больш патрэбна і павярнулася ў іх бок.
Нашыя хлопцы напачатку завалодалі ініцыятывай. Яны пераігралі берасцейцаў і ў руху, і ў мыcленні, і па атаках. Гарадзенцы ўжо ў першым тайме мелі шанец змяніць лік на сваю карысць. Вельмі добры ўдар Алумона, выкананы другім паверхам, сустрэла папярэчына. Потым яшчэ некалькі добрых момантаў, каля брамы гасцей. У адказ “Дынама” не здолелі стварыць нічога вартага.
Пачатак другога тайма прымусіў брамніка гасцей пахвалявацца. Вось толькі мяч ўсетку берасцейскай брамы ніяк не ішоў. Развязка адбылася на 65 хвіліне, суддзя вырашыў, што момант, у якім берасцейцы груба дзейнічалі супраць Алумона, цягне на пенальці. І любімец гарадзенскай публікі без асаблівых цяжкасцяў увагнаў мяч ва ўладанні Якімава. Госці сталі паводзіць сябе нэрвова. Кур’ёзны момант здарыўся, калі пасля аута, Жувенал, які павінен быў укідваць мяч, выпусціў яго з рук. Дзямешка, які знаходзіўся побач, рэзка схапіў мяч і нечакана “зарадзіў” у галаву разгубленнаму бразільцу. Арбітр такой вольнасці берасцейцу з рук не спусціў і Дзямешка атрымаў “гарчычнік”. Забягаючы наперад, варта адзначыц, што суддзя ў гэтай сустрэчы жоўтых картак не шкадаваў. У выніку кожная з каманд па пяць разоў бачыла перад сабой жоўты колер. Не абышлося і без чырвоных. Уладальнікам апошняй стаў гарадзенскі форвард Крывабок, які ў барацьбе з Панасюком нечакана ўпаў на газон. Судзя яго “ўзнагародзіў” яго карткай. І ўкраінскі легіянер мабыць не зусім карэктна папрасіў арбітра патлумачыць і нарваўся на грубасць. Чырвоная картка і Крывабок, падзякаваўшы фанатам за падтрымку, пакідае поле. Відаць, гэты момант стаў перломным. Ды і берасцейцы, пасля сыходу аднаго з лідэраў “Нёмана”, атрымалі псіхалагічны бонус. Схапіўшы кураж Мазалеўскі святкаваў двойчы. 1:2 і берасцейскае “Дынама” атрымала пуцёўку на кубак УЕФА.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць