| ЗАСТАЦЦА Ў «ЖЫВЫХ» |
|
|
| Піша Твой Стыль | |
| 14.02.2008 г. | |
|
12 лютага гарадзенцы сустракаліся са сталічным «Керамінам». «Нёман»: Коваль; Баранаў – Зелянко, Арлюк – Калачоў – Вашчанікін; Гусеў – Кісялёў, Гоман – Малашкевіч – Лісічкін; Саяпін – Глінкін, Фралоў – А. Іваненка – Паліцынскі; Кручынін, Панцыраў, Паўловіч, М. Казловіч. «Керамін»: Карпікаў; Плотнікаў – Глебаў, Царагародцаў – Пермякоў – Слыш; Радзінскі – Антонаў, Шэвялёў – Кавыршын – І. Андрушчанка; Коршунаў – Дзяніскін, Рудак – Жыдкіх – Чупрыс; Міхайлаў, Шульга, Варашылаў. Шайбы: 0:1 – Чупрыс (Рудак, Коршунаў, 21:33, бол.), 0:2 – І. Андрушчанка (Кавыршын, Шэвялёў, 22:26), 1:2 – Малашкевіч (Гоман, Лісічкін, 36:13, бол.), 2:2 – Вашчанікін (Арлюк, Зелянко, 37:52, бол.), 2:3 – Дзяніскін (Чупрыс, Коршунаў, 47:14, бол.), 2:4 – Кавыршын (52:32, карны), 2:5 – Дзяніскін (Царагародцаў, 59:21, у пустую браму) Кідкі: 22:31 (5:12, 9:16, 8:13) Штраф: 18 (Гусеў, А. Іваненка, Глінкін, Арлюк – 4, Лісічкін, Кручынін, Кісялёў, Гоман) – 24 (Царагародцаў, Дзяніскін, Шульга, Варашылаў, Чупрыс, І. Андрушчанка, Слыш, Коршунаў – 4, Плотнікаў - 4) Лепшыя гульцы: Коваль, Кавыршын, Чупрыс. Безумоўна, гуляць з лідэрам нялёгка. Але ў некаторых момантах здавалася, што на пляцоўцы была адна каманда – «Керамін» якой супрацьстаяў толькі наш брамнік. Нашу, звычайна, дынамічную і гатовую да барацьбы каманду, быццам бы падмянілі. І калі першыя два перыяды гарадзенцы правялі цалкам нядрэнна, то ў трэцім зусім здалі пазіцыі: шмат мітусні, памылак, амаль у два разы менш момантаў, чым у «Кераміна». Мінчане ж, негледзячы на тое, што прыехалі не ў аптымальным складзе, дзейнічалі спакойна і ўпэўненна, добра рухаліся, шмат кідалі. І гэта не магло не прынесці плёну: на 22-ой хвіліне Чупрыс запаліў святло за брамай «Нёмана», а ўжо праз хвіліну Андрушчанка падвоіў лік. На 37-ай хвіліне Малашкевіч (на здымку) змог такі яго скараціць, а на 38-ай гарадзенскі навабранец Вашчанікін лік зраўняў. З’явілася надзея, што як і ў папярэдніх хатніх гульнях з «Керамінам», без авертайма і булітаў не абыдзецца. Вось толькі на 48-ай хвіліне Дзяніскін моцнай пстрычкай увагнаў шайбу ва ўладанні Коваля. Праз хвіліну гарадзенцы мелі нядрэнны шанец адгуляцца: Малашкевіч кінуў, але Гоман не паспеў на дабіванне. На 53-яй хв. Слыш прарываецца да гарадзенскай брамы, але Гусеў безцэрэмонна дае падножку і мінскі нападнік падае ля самай брамы. Суддзя прызначае буліт і Гусеў адпраўляе на заданне Кавыршына. Малады нападнік абыгрывае Коваля і ўмацоўвае перавагу. На апошняй хвіліне «Нёман» здымае брамніка і…прапускае гол ад Дзяніскіна ў пустую браму. 14 лютага «Нёман» прымаў на сваёй пляцоўцы магілеўскае «Хімвалакно». Два тыдні таму нашы саступілі гэтай камандзе ў гасьцёх з лікам 1-5. Дома ўдалося ўзяць сціплы, але рэванш 1-0 (гол на рахунку Аляксандра Зелянко). Іна ХІТРУШКА, Вітаўт РУДНІК |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|












Каментарыi
2008-02-2107:48:36 Nu, neuzheli v Grodno tjazhelo najti kachetsvennye, puskaj i neSvezhie, proSport foto?!
est prekrasnye fotogografy, delavwie xorowie snimki nawix komand