| ЗДАЕМ ПАЗІЦЫІ |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 27.09.2007 г. | |
|
Хакей. Мінус тры ачкі. Абражае яшчэ і тое, што згубілі іх, дзякуючы сваёй жа халатнасці. Недаацэньваючы “Брэст”, пачалі гульню расхлябана. Не ў зоне не маглі ні замацавацца, ні моманту добрага стварыць. Вялая і нецікавая гульня зводзілася да катання з шайбай з адной зоны ў другую. І хоць “Брэст” знаходзіцца на апошняй прыступцы табліцы, хлопцы глядзеліся нават цікавей за гардзенцаў. “Нёман”: Коваль; Лупандзін – Баранаў, Арлюк – Калачоў – Яноўскі; Гусеў – Кручынін, Гоман- Малашкевіч – Лісічкін; Саяпін – Магдзееў, Фралоў – Паліцынскі – Ршчынскі; Зелянко – Нічыўхін, Маркідан – Паўловіч – М. Казловіч. “Брэст”: Ходзін; Ядэшка – Саўко; Смолін – Іваненка – Віаленцій; Дуброўскі – Курцэвіч, Каркоцкі – Бондарэў – Жылінскі; Левіцкі – Цішкін, Булгакаў – А.Федараў – П. В. Толсцік – мал.; Смірноў, Бабак, Серы, Бурмістронак. Шайба: 0-1 - А.Федараў (Булгакаў, Ядэшка, 57.28) Кідкі: 35:22 (9:5, 13:9, 13:8) Штраф: 12 – (Магдзееў, Калачоў, Лісічкін – 4, Саяпін, Паліцынскі) – 8 – (Каркоцкі, Саўко, Смолін, Смірноў). Лепшыя гульцы: Коваль, Ходзін, А. Федараў. Гаспадары перакідалі “Брэст” ва ўсіх трох перыядах, але плёну гэта не прыносіла. А вось госці, якім “кроў з носу” патрэбна была перамога, ірваліся наперад. І на 58 – ай хвіліне, скарыстаўшыся выдаленнем Паліцынскага, дабіліся поспеху. І хоць палажэнне па за гульнёй было, суддзя шайбу Аляксандра Федарава залічыў. Адправіўшы гарадзенцаў у душ з падставай для роздумаў. Яшчэ адно паражэнне гарадзенцы пацярпелі 25 верасня ў гасцявым паядынку са сталічным “Керамінам” – 5:2. Дубль на свой лік запісаў гарадзенскі абаронца Максім Гусеў. Іна Хітрушка. |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|












