Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.
Як правільна будзе па-беларуску: Надзіна ці Надзева, ластаўкіна ці лаcтаўчына? Вучымся ў сваім маўленні правільна ўжываць прыналежныя прыметнікі. (03:01 хв., 534 КБ) Спампаваць
Твой Стыль атрымаў спецыяльную прэмію імя Уладзімера Каткоўскага.Чаму так, адказвае бацька стваральніка беларускамоўнай Вікіпедыі Леанід Каткоўскі. (01:18 хв., 382 КБ)Спампаваць
У гасцёх у “Твайго стылю”- маладая гарадзенская спявачка Azia, дзяўчына, якая не ўяўляе свайго жыцця без гітары і бязмежна ўдзячная свайму Анёлу. Слухайце і атрымлівайце задавальненне!
(07:34хв., 1,51 МБ) Спампаваць
Вашай ўвазе новая праграма радыё“Твой Стыль” - “AMURныя HISTORYі”.
Тут вы можаце пачуць самыя цікавыя гісторыі пра каханне людзей, лёс якіх быў звязаны з Гародняй.
У гэтым выпуску – гісторыя кахання слаўнага палкаводца Давыда Гарадзенскага.
(08:07хв., 1,39 МБ) Спампаваць
Кожнае штосьці у нашай галаве абавязкова звязана з чымсьці яшчэ аднім! І часам спалучэнні атрымліваюцца неверагодныя! “Асацыяцыі” зазіраюць у самыя цёмныя месцы нашых думак. Што на гэты раз скажуць гарадзенцы, калі пачуюць “7 нумар тралейбуса” ці “рэльсы”? (03:45 хв., 662 КБ) Спампаваць
Памятаеце, як у Гародню прыязджалі Атамраві і Сяргей Пукст? Нам пашанцавала сустрэцца з імі пасля канцэрта. Вось што яны нам расказалі… (07:45хв., 1,33 МБ) Спампаваць
Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшло свята Дзень Святога Валянціна, што значыць валянцінка для беларусаў і якія падарункі дораць у гэты дзень у розных краінах свету. (03:45 хв., 664 КБ) Спампаваць