Учора, 6 жніўня ў Навагрудку распачалася праваслаўная выстава-ярмарка. Мерапрыемства адбываецца з дабраслаўлення архіяпіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя.
Раніцай 7 жніўня ў Алімпійскай вёсцы ў Пекіне, сярод сцягоў іншых краін-удзельніц Алімпіяды, ўзняўся ў неба беларускі сцяг. Узняццё сцяга сімвалізуе афіцыйнае прадстаўленне дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на Алімпійскіх гульнях.
Учора ў Гродна былі затрыманыя грамадскія актывісты Юры Істомін і Зміцер Слуцкі, якія збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Яраслава Раманчука. Міліцыянты канфіскавалі ў актывістаў 6 пачак новага нумару газеты “Народная Воля”.
Кветка папараці, матылёк, адпачываючы чалавек, арфа… І ўсё гэта – каменныя скульптуры, якія атрымае ў якасці падарунка г.п. Астравец да свайго 540-годдзя.
Чаму эколагі супраць ГЭС на Нёмане і якія шкоды яна можа прынесці?
Пра гэта і іншае слухайце ў рэпартажы з эка-летніку, проста з будаўнічай пляцоўкі!
(3:14 хв., 1.11 МБ) Спампаваць
Ці з’яўляюцца словы тыпу кіруемы, рэкламуемы, аналізуемы характэрнымі для беларускай мовы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (02:28 хв., 872 КБ) Спампаваць
Гарадзенцы напісалі тэсты найлепш з усіх беларусаў. Пра вынікі цэнтралізаванага тэсціравання гэтага году слухайце на “Тваім стылі”!
Рэпартаж з адкрытай пляцоўкі парка Жылібера слухайце на “Тваім стылі”.
(2:15 хв., 794 KБ) Спампаваць
Як знаёміліся студэнты Гродзенскага універсітэта ў 1945 годзе? Хто быў прататыпам гераіні рамана “Данута” Аляксея Карпюка? Пра гэта і не толькі слухайце на “Тваім стылі” з аповеду Інгі Анатольеўны Карпюк. (14:04 хв., 5.65 МБ) Спампаваць
Як прыгатаваць смачна, хутка, з невялікімі высілкамі, да таго ж СТЫЛЁВЫЯ стравы? Пра гэта ў пілотнай праграме “Стыльная кухня” з Аленай Раўбецкай.
(3:45 хв., 1.71 МБ) Спампаваць
Што думаюць слухачы пра рокавы канцэрт “Бумеранг”? Наколькі добрая была арганізацыя мерапрыемства на погляд саміх выступоўцаў?
Рэпартаж з адкрытай пляцоўкі парка Жылібера слухайце на “Тваім стылі”.
(4:32 хв., 797 KБ) Спампаваць
Як правільна казаць па-беларуску "у Гродна або ў Гродне"? Які з варыянтаў - Горадня або Гародня - найбольш ужывальны і прывабны? Пра гэта на "Тваім Стылі". (04:56 хв., 890 КБ) Спампаваць
Слухайце на "Тваім Стылі" гісторыю кахання беларуска-польскага паэта Адама Міцкевіча і наваградскай шляхцянкі Марылі Верашчакі (06:51 хв., 1.17 МБ) Спампаваць
Якія пачуцці мела гарадзенская пісьменніца Эліза Ажэшка да Пятра Ажэшкі, Станіслава Нагорскага і Сігізмунда Свянціцкага? Пра гэта на "Тваім Стылі". (07:41 хв., 1.32 МБ) Спампаваць